КА́ЦАР (Міхаіл Сяргеевіч) (7.11.1906, в. Клімавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 30.3.1995),
бел. гісторык мастацтва, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1952), праф. (1956). Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1939). З 1946 y АН Беларусі: ін-тах мовы, л-ры і мастацтвазнаўства; л-ры і мастацтва; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адначасова ў 1953—56 выкладаў у Бел.тэатр. ін-це. Аўтар кніг па гісторыі бел.стараж. і сучаснага выяўл., дэкар.-прыкладнога мастацтва і архітэктуры, артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаўСССР» (т. 3—4, 1974—76; т. 7—8, 1972—77).
Тв.:
Белорусская советская скульптура. Мн., 1954;
Белорусская архитектура: Ист. очерк. Мн., 1956;
Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957;
Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода Мн., 1969;
Народно-прикладное искусство Белоруссии (от первобытного общества до 1917 г.). Мн., 1972;
расійскі музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Д-р мастацтвазнаўства (1947). Чл.-кар. Брытанскай акадэміі (1976). Брат М.У.Келдыша. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). З 1930 выкладчык Маскоўскай (з 1948 праф.) і Ленінградскай кансерваторый, працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў. З 1950 нам. дырэктара, у 1955—57 дырэктар Ленінградскага ін-та тэатра і музыкі. Асн. працы па гісторыі рус. музыкі 17—19 ст.Гал.рэд. «Музычнай энцыклапедыі» (т. 1—6, 1973—82), «Музычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1990), «Гісторыі музыкі народаўСССР» (т. 1—5, 1970—74), «Помнікаў рускага музычнага мастацтва» (вып. 1—10, 1972—84) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1976.
Тв.:
Очерки и исследования по истории русской музыки. М., 1978;
История русской музыки: В 10 т. Т. 1—6. М., 1983—89 (т. 2—6 у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛТ,
старажытнае жаночае ўпрыгожанне. Вядома ў слав. і некаторых інш.народаў у 11—13 ст. Меў выгляд акруглай ці зоркападобнай формы метал. падвескі, якая мацавалася да галаўнога ўбору з 2 бакоў на ланцужках або стужках. У сярэдзіне К. быў звычайна пустацелы; мяркуецца, што туды змяшчалі тканіну, прамочаную духмяным алеем. У 11—12 ст. выраблялі з золата, серабра, з канца 12 ст. з’яўляюцца больш танныя К. з бронзы і свінцу. К. упрыгожвалі перагародчатымі эмалямі, аздаблялі філігранню, сканню, зярненнем, цісненнем, чарненнем. У арнаментыцы трапляюцца выявы птушак, птушак з жаночымі галовамі, «дрэва жыцця» і інш. У Беларусі выяўлены ў час археал. раскопак у г. Брэст, Мінск, Полацк, каля в. Вішчын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. і інш.
І.М.Каранеўская, Г.В.Штыхаў.
Сярэбраныя колты канца 12 — пач. 13 ст. з гарадзішча Вішчын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобл.
амерыканскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў сучаснай амер. кампазітарскай школы. Вучыўся ў Р.Гольдмарка (Нью-Йорк), Н.Буланжэ (Парыж) і інш. Выступаў як піяніст, дырыжор, чытаў лекцыі ў многіх ун-тах ЗША. Пад уплывам неакласіцызму І.Стравінскага, імпрэсіянізму і джаза выпрацаваў своеасаблівы індывід. стыль кампазіцыі. Выкарыстоўваў амер. і лац.-амер.муз. фальклор, увасабляў муз. інтанацыі розных народаў Амерыкі. Сярод твораў: оперы «Другі ўраган» (1937), «Ласкавая зямля» (1954); балеты «Хлопец Білі» (1938), «Радэо» (1942), «Апалачская вясна» (1944), «Панэлі, якія танцуюць» (1963); 3 сімфоніі (1924—46) і праграмныя п’есы для арк., канцэрты; камерна-інстр. ансамблі (у т. л.фп. трыо «Віцебск»); хары, песні, музыка для тэатра, кіно і інш. Аўтар кн. «Як слухаць музыку» (1939), «Музыка і фантазія» (1952), «Новая музыка, 1900—1960» (1968).
Літ.:
Шнеерсон Г. Портреты американских композиторов. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЧЭ́ЎСКІ (Міхайла) (у каталіцтве Станіслаў; ?, каля г. Брэст — 3.8.1649),
казацкі военачальнік, удзельнік вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54, палкоўнік кіеўскі (1648—49). З бел. шляхецкага роду. У 1620-я г. служыў у каронным войску Рэчы Паспалітай. У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй. З 1643 палкоўнік казацкіх рэестравых войск Рэчы Паспалітай. У 1647 садзейнічаў уцёкам Б.Хмяльніцкага з турмы ў Крылове ў Запарожскую Сеч. Пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі (5—6.5.1648) у крымскім палоне. Выкуплены Хмяльніцкім за 4 тыс. талераў (12 тыс. польскіх злотых). Летам 1649 пасланы Хмяльніцкім на Беларусь. Да 15 тыс. казакоў К. далучылася амаль столькі ж сялян-паўстанцаў Беларусі. У ходзе Лоеўскай бітвы 1649 войска К. было разбіта, а сам ён цяжка паранены. Памёр ад ран на 3-і дзень пасля бітвы.
В.І.Мялешка.
М.Крычэўскі. Пасмяротны партрэт (з гравюры па рыс. 1649).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКЕНО́ЙС, Кукейнос, Кокнесе, Кокенгузен,
старажытны горад у нізоўі Зах. Дзвіны, адзін з фарпостаў Полацкага княства. Цяпер с. Кокнесе ў Стучкінскім р-не Латвіі, за 246 км на ПнЗ ад Полацка. Упершыню ўпамінаецца пад 1205 у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, калі там княжыў Вячка. У 2-й пал. 11 — пач. 13 ст. належаў Полацкаму княству, быў месцам збору даніны з народаў Ніжняга Падзвіння (латгалаў, селаў, ліваў і інш.). У 1206 кн. Вячка ўдзельнічаў у паходзе полацкага кн. Уладзіміра на крыжакоў. У 1208 драўляны замак горада спалены крыжакамі, у 1209 на яго месцы пабудаваны мураваны замак, які з’яўляўся значным гандл. цэнтрам Полацкай зямлі. Меў цесныя гандл. і эканам. сувязі са Смаленскай, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Наўгародскай і інш. землямі. Насельніцтва горада было этнічна мяшанае і складалася з мясц. балтаў (латгалаў і селаў) і славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЛЕ́Т (франц. couplet),
частка песні, якая адпавядае адной страфе паэт. тэксту. З інш. строфамі тэксту муз. пабудова паўтараецца дакладна або з рознымі зменамі і ўтварае т.зв. куплетную форму — структурную аснову большасці нар. песень і прафес. твораў песеннага жанру. Пры наяўнасці паэт. рэфрэна К. падзяляецца на запеў і прыпеў (2-часткавая муз. форма). Уласцівае песеннаму фальклору бел. і інш.народаў вар’іраванне К. вядзе да ўтварэння куплетна-варыяцыйнай формы. У множным ліку куплеты — песенны жанр, адметны лёгкім, жартаўлівым, часам сатыр. зместам і даступнасцю, запамінальнасцю мелодыкі. Найб. пашыраны ў эстр. мастацтве, аперэце, часам і ў оперы, напр., куплеты Трыке з «Яўгена Анегіна» П.Чайкоўскага, Мефістофеля з «Фауста» Ш.Гуно. У бел. музыцы рысы К. маюць песня Дзяніса Давыдава з 3-й дзеі оперы «Надзея Дурава» А.Багатырова, шэраг зонгаў з оперы «Матухна Кураж» С.Картэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (сапр.Ліповіч) Марк Давыдавіч
(27.12.1918, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 20.11.1986),
расійскі паэт. Скончыў Кіеўскі пед.ін-т (1940). Удзельнік партыз. руху на тэр. Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Асн. тэмы паэт. зб-каў «Спадчына» (1946), «Равеснікі» (1947), «Праз дзесяць гадоў» (1956), «Салдат» (1959), «Незапатрабаванае каханне» (1967), «Бясстрашныя» (1968), «Лірыка» (1976) і інш. — братэрства народаў, героіка падполля і партыз. барацьбы, пераемнасць пакаленняў. Аўтар п’есы «Ніколі не забудзем» («Назаўсёды», паст. 1954), сцэнарыя фільма «Асабіста вядомы» (1958). На бел. тэматыку напісаў паэмы «Блакітныя агні», «У краі маўклівасці», раздзел з аповесці «Грышынцы», вершы («Курган Бессмяротнасці», «Маці», «Ноч перад расстрэлам», «Балада пра палаючае сэрца», «Лістоўка», «З партызанскага дзённіка», «Радзіма», «Балада пра маўклівасць», «Бярозка» і інш.). На бел. мову асобныя творы М. пераклалі К.Жук, М.Калачынскі, Г.Кляўко, Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎЛЕ́НАЎ (Сырбай) (17.9.1922, с. Тургай Тургайскай вобл., Казахстан — 15.2.1993),
казахскі паэт.Нар. пісьменнік Казахстана (1990). Скончыў Казахскі пед.ін-т імя Абая (1973). Друкаваўся з 1937. У зб-ках вершаў і паэм «Голас стэпаў» (1949), «Агні гары Магнітнай» (1952), «Новая вясна» (1956), «Зорныя гады» (1963), «Красавіцкі дождж» (1967), «Чырвоная арча», «Старажытнасць і маладосць» (абодва 1969; за абодва Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1971), «Восень без дажджоў» (1980), «Полымя» (1985) і інш. паэтызацыя мірнага жыцця, працы, прыгажосці роднай зямлі, матывы дружбы народаў. Аўтар кніг вершаў і апавяданняў для дзяцей. Некалькі вершаў прысвяціў Беларусі. Пераклаў на каз. мову асобныя вершы Я.Коласа. На бел. мову творы М. пераклалі Х.Жычка, А.Звонак, М.Маляўка, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч, А.Шымук і інш.
эстонскі дзярж. дзеяч, дыпламат, пісьменнік. Сын эст. дыпламата Г.Меры, які да 2-й сусв. вайны знаходзіўся з сям’ёй у Берліне і Парыжы. Скончыў Тартускі ун-т (1953). У 1941 разам з маці і братам дэпартаваны сав. ўладамі ў Сібір, адкуль вярнуўся ў Эстонію ў 1946. З-за забароны працаваць па спецыяльнасці (гісторыя) займаўся драматургіяй, кінадакументалістыкай, радыёжурналістыкай, перакладамі; удзельнічаў у этнагр. экспедыцыях па вывучэнні фіна-угорскіх і народаў Сярэдняй Азіі. З 1986 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Эстоніі. З крас. 1990 міністр замежных спраў Эстоніі, з крас. 1992 пасол у Фінляндыі. З кастр. 1992 прэзідэнт Эст. Рэспублікі (у вер. 1996 перавыбраны). Аўтар кніг лірычных і філас. падарожных дзённікаў: «У краіну вулканаў» (1964; пра Камчатку), «Зорная ваколіца» (1974; пра падарожжа па паўн. узбярэжжы Еўразіі), «Серабрысты світанак» (1976; гісторыя фіна-угорскіх плямён).