злучэнне токаправодных частак эл. ланцуга праз малое (блізкае да нуля) супраціўленне. Парушае работу эл. апарата (устаноўкі), небяспечнае для людзей.
Бывае 2- і 3-фазнае; аднафазнае — на зямлю або корпус (злучэнне праваднікоў эл. устаноўкі з прадметамі, што маюць нулявы патэнцыял); міжвітковае (злучэнне накоратка аднаго або некалькіх віткоў абмоткі эл. апарата ці эл. машыны); перамежнае (пачаргова ўзнікае і знікае, напр., паміж правадамі, якія разгойдваюцца). Прычыны К.з. — парушэнне электраізаляцыі правадоў або выпадковае злучэнне неізаляваных праваднікоў паміж сабой ці праз электраправодны матэрыял. Вядзе да рэзкага павелічэння току, выклікае празмернае награванне правадоў і апаратаў, можа прывесці да пажару ці пашкоджання эл. абсталявання. Каб папярэдзіць небяспечныя наступствы К.з. выкарыстоўваюць токаабмежавальныя рэактары электрычныя, секцыянаванне эл. сеткі, прыстасаванні хуткага адключэння ўчастка з К.з. (рэлейную ахову, аўтам.выключальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРГА́МЕНТ (ням. Pergament ад грэч. Pergamos Пергам, горад у М. Азіі, дзе ў 2 ст. да н.э. пачалі выраб П.),
від нядубленай спец. апрацаванай скуры. Валодае адносна вял. трываласцю на разрыў (10—12 кгс/мм2). Са стараж. часоў выкарыстоўваўся як асн.матэрыял для пісьма, вырабу калчанаў і шчытоў. Да вынаходства кнігадрукавання на П. былі напісаны асн. пісьмовыя помнікі ў Еўропе 10—пач. 15 ст. На Беларусі з 11 ст. вядомыя ў асн. богаслужэбныя і рэлігійныя кнігі: Тураўскае евангелле, Полацкае евангелле (канец 12 ст.), Аршанскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, творы Кірылы Тураўскага, «мінеі-чэцці» і інш. Вядомы таксама віды П.: скура для дэталей ткацкага станка, шпагат і муз. П. для барабанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТР З ДУ́СБУРГА (Petrus de Dusburg),
храніст канца 13 — пач. 14 ст., святар Тэўтонскага ордэна. Паходзіў з ням.г. Дуйсбург або галандскага г. Дусбург. Падрабязнасці жыцця і дзейнасці не захаваліся. Магчыма, быў набліжаным да вял. магістра ордэна Вернера фон Орзельна, якому прысвяціў «Хроніку зямлі Прускай» на лац. мове. «Хроніка» ахоплівае падзеі ад заснавання ордэна ў Палесціне ў 1190 і да 1326, асаблівая ўвага аддадзена падзеям канца 13 — пач. 14 ст., сучаснікам якіх быў аўтар. Ёсць дапаўненні за 1326—30, аўтарам якіх, верагодна, быў таксама Пётр. «Хроніка» змяшчае багаты і часта унікальны матэрыял пра войны ордэна з зах.-балцкімі плямёнамі, Літвой, Польшчай, пра напады рыцараў на Гародна і Новагародак («Крывіцкую зямлю»), пра ваен. дзейнасць Давыда Гарадзенскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМААДУКА́ЦЫЯ,
мэтанакіраваная пазнавальная дзейнасць, якая кіруецца самой асобай; набыццё сістэм. ведаў у якой-н. галіне навукі, тэхнікі, культуры, паліт. жыцці і інш.самаст. работай паза навуч. ўстановамі; адзін са сродкаў самавыхавання. Мэта С. — атрыманне кваліфікацыі або павышэнне адукац. ўзроўню. Асн. віды С. — агульная і спецыяльная. Асн. форма — вывучэнне навук., навукова-папулярнай, вучэбнай, маст. і інш. л-ры. Крыніцамі С. служаць таксама праслухоўванне лекцый, дакладаў, фоназапісаў, кансультацыі спецыялістаў, прагляд кінафільмаў, наведванне музеяў, выставак; розныя віды практычнай дзейнасці — эксперыменты, доследы і інш. С. — абавязковы кампанент сучаснага навучання. Яна можа развівацца адначасова з вучобай у навуч. установе (пашыраць, дапаўняць, паглыбляць вучэбны матэрыял), а можа быць і самаст. у адносінах да навучання (вывучэнне новых курсаў, якіх няма ў навуч. установе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАМЛІ́НАЎ Міхаіл Іванавіч (12.3.1828, г. Харкаў, Украіна — 21.7.1901),
рускі філолаг і гісторык літаратуры. Акад. Пецярбургскай АН (1872). Скончыў Харкаўскі ун-т (1848). Д-р славяна-рус. філалогіі (1856). З 1860 праф. Пецярбургскага ун-та. Выкарыстаў помнікі слав. пісьменнасці і л-ры як матэрыял для параўнальнага аналізу. Аўтар даследаванняў «Пра старажытны рускі летапіс як помнік літаратурны» (1856), «Пра творы Кірылы Тураўскага» (1858). Апублікаваў 20 «слоў» і прытчаў Кірылы Тураўскага, даследаваў яго паэт. майстэрства, стыль, маст. асаблівасці, высока ацэньваў яго ўклад у развіццё стараж.-рус. аратарскай прозы; выявіў у яго творчасці ўплывы Бібліі, Іаана Златавуста і фальклору, аднак перабольшваў залежнасць ад візант. л-ры. Выдаў «Матэрыялы для гісторыі імп. Акадэміі навук» (т. 1—10, 1885—1900), дзе сабрана больш за 8 тыс. архіўных дакументаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫСНЁГ (Phragmites),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 5 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Паўд. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Т. звычайны, або паўднёвы (Ph. australis, ці Ph. communis). Трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 0,5—5 (6) м. Сцёблы прамастойныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, шыр. да 5 см, цвёрдае, завостранае. Суквецце — густая пірамідальная мяцёлка даўж. да 50 см. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае. Ачышчае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсціл жывёле. Багатыя крухмалам карэнішчы спажываюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца як сыравіна для цэлюлозна-папяровай прам-сці (перспектыўны заменнік драўніны), як буд.матэрыял, паліва. Часам Т. няправільна наз. чаротам. Тэхн., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНЫ АНА́ЛІЗу мовазнаўстве,
інтэгральны метад даследавання мовы, пры якім аб’ект вывучаецца з пункту гледжання яго функцый, заканамернасцей ужывання, сувязі з асяроддзем. Выкарыстоўваецца ў функцыянальнай лінгвістыцы. Пры Ф.а. вызначаюцца лексічныя, сінтакс., кантэкстуальныя, сітуацыйныя і прагматычныя ўмовы выкарыстання слоў і выразаў. Напр., пры апісанні трывання ўлічваецца лексічнае значэнне дзеясловаў, спосаб дзеяння, адносіны паміж трываннем і часам і інш. Адзін з асн. прадметаў Ф.а. — функцыянальна-семантычныя палі — групоўкі адзінак розных узроўняў (лексічны, марфал., сінтакс.), аб’яднаныя агульнай семантычнай функцыяй. Пры Ф.а. матэрыял аналізуецца ад сэнсу да выражэння, ад функцыі да сродкаў яе рэалізацыі. Важныя аспекты Ф.а. — дыяхранічны і супастаўляльны. Пачынальнікі Ф.а. — А.А.Патабня, І.І.Мешчанінаў, О.Есперсен, Э.Бенвеніст.
Літ.:
Функциональный анализ грамматических аспектов высказывания. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, ельнікі,
фармацыя карэнных хвойных лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае елка. Адносяцца да прыродна-прагрэсіўных эдыфікатараў, здольных укараняцца ў інш. фітацэнозы і выцясняць іх. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі займаюць 9,6% агульнай пл. лясоў. Пашыраны амаль па ўсёй тэр. рэспублікі; 70% іх сканцэнтравана на Пн. Ўзрост тэхн. спеласці 81—90 гадоў. У выніку павышанай эксплуатацыі ў Я.л. пераважаюць маладнякі. Прадукцыйнасць высокая, насаджэнні вышэйшых банітэтаў (Ia—II) складаюць каля 96%. Ценевынослівасць елкі спрыяе фарміраванню насаджэнняў з высокай паўнатой, самкнутым полагам. Вылучаюць 12 тыпаў Я.л.: імшыстыя, кіслічныя, чарнічныя, арляковыя, даўгамошныя і інш. Я.л. маюць вял. прыродаахоўнае і гасп. значэнне. Даюць высакаякасны буд.матэрыял, сыравіну для цэлюлозна-папяровай прам-сці, атрымання віскознага валакна, кармавых дражджэй, спірту, каніфолі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
насе́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да насення (у 1 знач.); у якім знаходзіцца насенне. Насенныя каробачкі.// Які ажыццяўляецца пры дапамозе насення. Насеннае размнажэнне.
2. Які мае адносіны да насення (у 2 знач.). Насенны матэрыял. Насенны фонд.// Які пакідаецца на насенне. Насенная бульба. □ Шырокі загон насеннай канюшыны ішоў ад ельніку.Чорны.// Прызначаны для вырошчвання насенных раслін. Насенны ўчастак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лігнафо́ль
(ад лац. lignum = дрэва + folium = ліст)
канструкцыйны драўнінна-слаісты матэрыял, прыгатаваны з лістоў шпону (пераважна бярозавага), якія насычаны смоламі, а пазней спрасаваны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)