Ліўрэя ’фірменная адзежа швейцараў, лакеяў, фурманаў’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ливрея ’тс’, якое з франц. livrée ’тс’, першапачаткова — ’адзежа, якую дзяржава і высокая шляхта выдавалі свіце’ < франц. livrer ’выдаваць’ < с.-лац. liberāre ’тс’. Аднак пры пасрэдніцтве франц. livrée і ісп. librea яшчэ ў XIII ст. слова пранікла ў ням. дыялекты і ў форме Liberei ’спецыяльная форма для прыслугі’ трапіла ў ст.-польск. мову (liberyja, XVI ст.), адтуль у ст.-бел. у выглядзе либерия ’ліўрэя’ (XVII ст.). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 494; Слаўскі, 4, 219–220; Булыка, Запазыч., 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марка́ль, морка́ль ’баран-вытворнік’, (зневаж.) ’чалавек, які гаворыць непрыемным хрыпатым голасам’ (Янк. 1, Некр.; хойн., рэч., Мат. Гом.; мазыр., лун., Шатал.; Ян.). Складае бел. паўд.-слав. ізалексу: серб.-харв. мр̏каљ ’казёл’, ’баран’, балг. мъркалец ’баран’; лексемы ўтвораны ад дзеяслова серб.-харв. мр́кати (се), мр̏кати, омркати ’спарвацца (пра козы, авечкі, рыбы)’, ст.-слав. мръкати ’тс’, ’бляяць’. Паводле Скока (2, 467), тут у наяўнасці першабытнае гукаперайманне, якое пазней стала пастухоўскім тэрмінам для выражэння coitus авечак і коз. Казлова (БЛ, 21, 59) адносіць лексему да прасл. mъrkalь ’баран’. Гл. таксама маркач. Сюды ж, відавочна, і прозвішча Мархель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марш ’спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі’, ’паход войска’, ’загад пайсці, пачаць рух’, машырава́ць, маршырава́ць ’ісці маршам’, маршыроўка ’хадзьба маршам’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. маршъ ’марш’ (XVI ст.) запазычана, магчыма, праз польскую мову з франц. marche ’ідзі!’, ’марш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67) < marcher ’ісці’ < гала.-раманск. *marcare ’біць малатком’, ’таптаць, давіць’. Форма без ‑р‑ паходзіць з польск. maszerować ’маршыраваць’. Праз польскую мову прыйшло марш ’музычны твор’ (ТСБМ), з якога ма́ршы ’ігра музыкантаў для ўдзельнікаў вяселля за плату’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Новае запазычанне з рус. мовы — марш ’частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́шка1 ’мешанка, корм’, мі́шанка, мі́шань ’тс’, ’трасянка’ (Сл. Брэс., Бяльк., Растарг.), укр. новамаск. мі́шка ’розныя гатунак сена’, ’сумесь жыта, ячменю’, рус. пск., смал., вяц., сіб. мешка ’сумесь з сена, саломы з вадой і вотруб’ем’. Да мяша́ць (гл.).

Мешка2 ’непаваротлівы’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 64), паходзіць з літ. meškà ’мядзведзь’. Перанос націску (!?). Параўн. таксама балг. ме́шко, мешко́ ’поўны, тоўсты чалавек’, бел. мешкава́ты, мяшкава́ты, мішкава́ты(й) ’нязграбны, непаваротлівы’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), якія разам з польск. Mieszko — імя караля, першага з дынастыі Пястаў, узыходзяць да балтыйскай першакрыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́гнуць ‘вязнуць, гразнуць, грузнуць’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), стря́гнути ‘грузнуць’ (кам., Жыв. НС). Укр. стря́гнути ‘вязнуць, грузнуць’, стра́гнути ‘заблытвацца ў сетцы або ў невадзе (пра рыбу)’, польск. zastrzęgać ‘захрасаць, вязнуць’, zastrąc, zastrzągł ‘тс’, якія Брукнер (522), ЕСУМ (5, 455) аб’ядноўваюць з усходнеславянскімі: застра́ць, застрэ́ць, рус. застря́ть, застря́нуть, бел. укр. встря́ти, застря́нути, супраць чаго Фасмер (2, 82). Формы з ‑г‑, магчыма, звязаны з літ. stringù, strìgti ‘захраснуць, завязнуць’, лат. strẽgu, strigt ‘патануць (у чым-небудзь)’, straignis ‘багна, твань’; гл. Траўтман, 290; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1089; Міклашыч, 325; ЕСУМ, 5, 455 (рэканструюецца прасл. дыял. *stręgati ‘грузнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струт: але дух народу струт (А. Абуховіч). Значэнне няпэўнае; Пацюпа (Наша слова, 1995, 29 лістап.) узнаўляе як ‘параза’, спасылаючыся на ст.-бел. струтъ, якое Зізаній (79) тлумачыць “збурене мѣста албо люду побитье”. Няясна. Пацюпа (там жа) выводзіць з трут (гл.), параўноўваючы з літ. treñkti ‘грымнуць, ударыць’. Параўн. таксама ўкр. дыял. струт ‘выгоднае, зручнае месца’, якое спрабуюць звязаць з старым польск. stręt ‘перашкода’ (ЕСУМ, 5, 455). Фармальна адпавядае польск. strącic ‘збіць, скінуць’ (гл. стронціць), якое лічаць роднасным названаму літоўскаму слову (польск. trącic ‘штурхаць; чэш. trútiti ‘тс’, гл. Брукнер, 575; Махэк₂, 655)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́та (су́то) ’многа, багата’, ’туга’, ’вельмі’, су́ты ’падвойны’, ’вельмі задаволены, дастатковы’ (Нас.). Укр. су́то ’зусім, чыста, поўнасцю’, сут ’вялікая колькасць’, су́тий ’сапраўдны; багаты’, рус. су́то ’многа, вельмі’, польск. suto ’ў вялікай колькасці, багата’, suty ’багаты, вялікі, шчодры’, чэш. suty ’ссыпаны, вымалачаны (пра збожжа)’, ’поўны’. Ад старога залежнага дзеепрыслоўя прош. ч. *сутъ, утворанага ад прасл. *suti, *sъpǫ, дзеяслова з іншай ступенню чаргавання да *sypati ’сыпаць’; першаснае значэнне ’насыпана поўна’ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 588; Брукнер, 524). Ст.-бел. су́тый ’багаты, шчодры’ Булыка (Лекс. запазыч., 195) выводзіць са ст.-польск. suty ’тс’ (XVII ст.), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́шчы1 ’сапраўдны, ісцінны’ (Касп., ТС), ст.-бел. сущии ’прысутны’: сущоу емоу на пироу (Карскі 2-3, 465), suszczy ’будучы’: u wysokom tohda horode suszczy (Хроніка Быхаўца), параўн. укр. су́щий ’істотны, важны’, рус. су́щий ’існуючы, сапраўдны’. Запазычана са ст.-слав. сѫшти, дзеепрым. цяп. часу ад быти ’быць’.

Су́шчы2 ’хвароба немаўлят’: дзіця ў сушчах (віц., Нар. медыцына). Характэрная для назваў хвароб форма мн. л., што Карскі (2–3, 331) тлумачыў “множественностью признаков”; зыходная форма *сушч (ад сухі, гл., параўн. рус. сушч ’сухар, сушаная дробная рыба’) як тоўшч і пад., да словаўтварэння параўн. радашча, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Табе́, Д. і М. скл. займенніка ты (гл.), Тв. скл. табо́ю/табо́й (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел. тобѣ, тобе (Карскі, 2- 3, 191), tobie, tebe (Хроніка Быхаўца). Параўн. укр. тобі́, польск. tobie, чэш. tobě, стараж.-рус. тобѣ, што на фоне рус. тебе́, в.-луж. tebi, н.-луж. tebje, славац. tebe, славен. tebi, серб.-харв. тѐби, балг. те́бе, макед. тебе, ст.-слав. тебѣ ’тс’ (гл. цябе) разглядаюцца як другасныя формы, узнікшыя па аналогіі з формамі Тв. скл. адз. л. у якасці паўночнаславянскай інавацыі, гл. Цітка, Kronika, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ма ’гаць, грэбля, стаў, ставок’ (Некр. і Байк.), ’запруда’ (Вруб., Ласт.), сюды ж тамова́ті ’затрымліваць, замаруджваць, запруджваць’ (Вруб.), тамава́ньнё ’гаць пры беразе ракі’ (карэліц., З нар. сл.), тамава́не ’ўмацаванне берагоў ад размыву’ (Скарбы), ст.-бел. тамовати ’стрымліваць’. Праз польск. tama ’запруда, грэбля, дамба’, tamować ’прыпыняць, стрымліваць’, з с.-в.-ням. tam ’дамба, грэбля, гаць, запруда’, ням. Damm ’тс’, dämmen ’запруджваць, падпіраць’, роднасных англ. dam, ст.-ісл. dammr ’запруда’, гоц. faúr‑dammjan ’загароджваць’, і, як мяркуюць, грэч. θέμεθλα ’падмурак’ (Брукнер, 564; ЕСУМ, 5, 511; Булыка, Лекс. запазыч., 198). Гл. таксама утаймаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)