Патры́цый ’прадстаўнік родавай знаці (у Рыме)’, ’багаты бюргер (у Германіі)’, ст.-бел. патрицый (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. patrycyjusz ’тс’, якое з лац. patricius ’старажытнарымскі шляхціц’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)