зноў, ізноў, занава, нанова, нанава, болей, больш, яшчэ раз, другі раз, спачатку; зноўку (разм.) □ з новай сілай
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
мача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.штоўшто. Апускаць, акунаць у што‑н. вадкае або сыпкае. Марта напякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ўрачыста, па-святочнаму.Брыль.Гадзінай пазней, седзячы на беразе, браты, усё яшчэ моўчкі, мачалі рукі ў ваду і прыкладалі да сінякоў і гузоў.Караткевіч.Ладымер .. мачаў цыбулю ў соль і запіваў квасам.Чорны.//што. Расходаваць што‑н. мачаннем. А раз нядзеля, дык і бліны. А раз бліны, дык і мачанка. А раз яна, мачанка, дык і мачаць яе павінны.Крапіва.
2.што. Спец. Вырабляць што‑н. апусканнем у які‑н. раствор. Мачаць запалкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
over1[ˈəʊvə]adv.
1. праз, це́раз (паказвае на рух цераз што-н., пераход з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае);
knock smth. over пераку́льваць, абаро́чваць што-н.;
turn the page over перагарну́ць старо́нку
2. :паказвае на знаходжанне на якім-н. баку ці перамяшчэнне на другі бок пакоя, вуліцы і да т.п.;
He rowed us over to the other side of the river. Ён пераправіў нас на другі бераг ракі;
over here/there тут/там
3. скрозь, спрэс (паказвае на пашырэнне, распаўсюджванне па ўсёй тэрыторыі);
hills covered over with snow узго́ркі скрозь пакры́тыя сне́гам
4. больш, звыш; залі́шне;
girls of 13 and over дзяўчы́нкі трына́ццаці гадо́ў і старэ́йшыя
5. зноў, яшчэ́раз;
do smth. over перарабля́ць што-н.
6. :паказвае на заканчэнне ці спыненне дзеяння;
The lecture is over. Лекцыя скончылася;
think/talk over праду́маць/абмеркава́ць, абгавары́ць;
look over агле́дзець
♦
(all) over again зноў, яшчэ́раз, на́нава; з пача́тку да канца́;
over and over (again) зноў, не раз, не адзі́н раз, неаднаразо́ва, шмат разо́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Лятом ’хутка’ (шчуч., смарг., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус.кур., раз.летом, ленінгр., смал.лётом ’тс’. Да лёт (гл.), якое тут выступае ў тв. скл. Націск, як у бягом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́наш ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Влад.). Ад выносіць (гл. насіць) з суф. ‑jь. Адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 80 і наст. Параўн. вынашай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбра́джвацца ’распранацца’ (лун., Жыв. сл.), розбрадзі́цца ’распрануцца’ (Сл. Брэс.). Зыходны дзеяслоў абрадзі́цца ’выстраіцца, апрануцца’, на аснове якога ўтварэнне з прыстаўкай раз- па тыпу абу́цца — разбу́цца (гл.). Гл. ра́дзіць1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбудава́ць ’раскідаць даўно пабудаванае’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад будава́ць (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз- (гл.) у яе зыходным значэнні ’разлучыць, раз’яднаць’, параўн. разарыць (гл.). Сучаснае разбудава́ць ’пашырыць будоўлю’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спалаць ’анатаміраванне трупа’ (Байк. і Некр.). Да раз‑/рос‑ і поць (гл.), якое з прасл.*polъtь > укр.півть, пілть, рус.по́лоть, полть ’палавіна тушы свінні ці барана’. Гл. распалтаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спыт ’выпытванне ў каго-небудзь чаго-небудзь’, роспыты ’пытанні з мэтай выведаць, выпытаць што-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк.). Да раз‑/рос‑ (са значэннем ’працэс дзеяння’) і пытаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dannadv тады́, по́тым, заты́м;
~ und wann ча́сам, зрэ́дку, зрэ́дчас, раз-по́раз;
~ und ~ тады́-та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)