Кле́вер ’канюшына’ (ТС, Бір., Бяльк., Сцяшк., Нар. лекс.). Укр. клевер. Запазычанне праз рус. клевер з н.-ням. klewer. У рускіх помніках XVI ст. успрымаецца як нямецкая назва канюшыны (Шанскі, 2, 8, 148–149).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байч (ж. р.) ’пуга’ (Сцяц.). Відаць, запазычанне з ням. (з нейкай дыялектнай формы) Peitsche ’тс’ (узятае ў XIV ст. з слав. моў, параўн. слав. bičь; аб гісторыі ням. слова падрабязна гл. Клюге, 537).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мурэна ’марская рыба Murena helena L.’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне з рус. мурена, якое з ням. Muräne < лац. muraena < ст.-грэч. μύραινα < ст.-грэч. μῡρος ’марскі вугор’ (Махэк, ZfslPh, 18, 55; Фасмер, 3, 12).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёш 1 ’крой спадніцы або штаноў з расшырэннем унізе’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. клеш з франц. cloche з першасным значэннем ’звон’ (Фасмер, 2, 249).
Клёш 2 ’абажур’ (Др.-Падб.). Параўн. клёш 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акаві́та (БРС), акавітка (Гарэц., Нас.), akawiteczka (Кольб.). Параўн. укр. оковита, чэш. akvavit, польск. okowita. Запазычанне праз польскую мову. Слаўскі, JP, 34, 134; Рыхардт, Poln., 8, 4; Кюнэ, Poln., 39; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 15.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н 1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н 1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск. dywanowy, таксама запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкларава́ць ’дэклараваць’ (БРС). Запазычанне з рус. деклари́ровать (аб рус. слове падрабязна гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 56: < ням. deklarieren < лац. declarāre). Параўн. бел. даклярава́ць (гл.), якое з’яўляецца запазычаннем з польск. deklarować (< лац.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рытавіна ’калдобіна’ (паст., Сл. ПЗБ; рас., Шат.; міёр., Нар. сл.), рытвіна ’узрытае месца’ (Нас. Доп.), рытаўя калдобіны’ (ласт., Сл. ПЗБ). Ад рыць (гл.), як свідраві́на. Магчыма, аднак, што гэта запазычанне з польск. rytwina.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сала́ка ’дробная марская рыба сямейства селядцоў’ (ТСБМ). З рус. сала́ка, дзе таксама сала́га, салаку́ша; запазычанне з фін. salakka ’рыба Alburnus lucidus’, эст. salakas. Гл. Фасмер, 3, 549; Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 191–192.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́дыч ‘уласцівасць салодкага; салодкі смак’ (ТСБМ, Нас.), ‘задавальненне, асалода’ (Сержп.). Запазычанне з польск. słodycz ‘тс’, аб чым сведчыць наяўнасць ‑ło‑, гл. Карскі 2–3, 39; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 60. Параўн. саладосць, салодкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)