Свідраві́на ‘шчыліна, буравая адтуліна’ (ТСБМ). Наватвор 60‑х гг. XX ст., аўтарства прыпісваецца Я. Скрыгану (PC, 1995, 11, 11); ад сві́драваць ‘рабіць адтуліну свярдзёлкам або бурам’, гл. свідар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)