СКАРЫ́НКІН (Уладзімір Максімавіч) (н. 7.6.1939, г. Віцебск),
бел. паэт і перакладчык. Скончыў Рыжскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1961). З 1961 працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 у Бел. упраўленні грамадз. авіяцыі, у 1982—87 і 1992—99 у Саюзе бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1955. Першы зб. вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асн. тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці. Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантаст.-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000). На бел. мову пераклаў зб-кі вершаў М.Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М.Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997, Нац. прэмія Італіі 1998; Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 2000), паэму Дж.Байрана «Прароцтва Дантэ».
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
насці́лДарога, насланая бярвеннем, голлем і пасыпаная зямлёй (БРС). Тое ж насцёл (Сал.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
баравы́, ‑ая, ‑ое.
Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая.Багдановіч.Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога.Сабаленка.// Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш, баравая.Гілевіч.Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае.А. Александровіч.// Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы.Ляпёшкін.
•••
І не шум баравыгл. шум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калдо́біна, ‑ы, ж.
Выбоіна, ямка на дарозе. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях.Краўчанка.Адзін з грузавікоў.., заходзячыся сіплым выццём, спрабаваў выбрацца з калдобіны, але калёсы буксавалі.Мележ.// Паглыбленне, упадзіна на мясцовасці або на дне вадаёма. Прыходжу нарэшце з кошыкам па грыбы — зноў свежыя калдобіны чарнеюць.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубро́ва, ‑ы, ж.
Невялікі лісцевы лес; гай. Дарога вілася між густых дуброў, але часта насустрач нам нечакана выбягаў малады сасоннік.Хведаровіч.Праз дарогу цягнуліся калгасныя палеткі, дзе-нідзе перарэзаныя невялікімі бярозавымі пералескамі ці дубровамі.Шчарбатаў.// Дубовы лес. Дубнячок, што некалі.. ледзь дасягаў чалавечага росту, цяпер .. стаў суцэльнай дубровай.Ракітны.Усё ж шыракалістыя пароды сустракаюцца, а месцамі нават утвараюць невялікія дубовыя ляскі, так званыя дубровы.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несамаві́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін.Колас.Хлопец.. нізкарослы, несамавіты на выгляд, а вытрымка ў яго такая, што кожны можа пазайздросціць.Кулакоўскі.
2. Не зусім добры; дрэнны. Несамавіты настрой. □ Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая: то грузлі ў балоце, то прабіваліся праз гушчары.Мележ.// Які не заслугоўвае пахвалы, адабрэння; непрыгожы. Несамавіты ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хударля́вы, ‑ая, ‑ае.
Сухарлявы, крыху худы. Твар у лейтэнанта быў зусім юначы, хударлявыя шчокі прасвечвалі румянцам.Хадкевіч.[Усмешка] заўсёды блукала на .. хударлявым і дробным твары [Дзяміда], хаваючыся ў каротка падстрыжаных вусах.В. Вольскі.Пятро паволі падышоў да Лены і моўчкі паціснуў яе хударлявую руку.Ваданосаў.[Нічыпар] падобны на цыганчука — хударлявы, смуглы, са жвавымі бліскуча-чорнымі вачыма.Мележ.Дарога ішла лесам. Паабапал раслі хударлявыя сасонкі і пакалечаныя бярозкі.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Вясенні, які праводзіцца вясной (пра палявыя работы). Правая сяўба.
2. Які высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года; аднагадовы (пра сельскагаспадарчыя культуры). /узнач.наз.яраво́е, ‑ога, н.І азіміна, і яравое раслі на вачах.Мележ.
3. Прызначаны для пасеву аднагадовых культур, засеяны такімі культурамі. Дарога вяла праз яравы палетак.Чарнышэвіч.За яравымі палеткамі пачыналіся лясы.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)