1.што. Запіхваючы, усунуць куды‑н.; спехам або без разбору палажыць у што‑н. Віцька хуценька сунуў.. [шашку толу] у кішэню, за пазуху ўпхнуў скрутак шнура.Кухараў.
2.каго. Штурхнуўшы, прымусіць увайсці куды‑н. Дзверы адчыніліся са скрыпам, і паліцыянт.. упхнуў у пакой маладую жанчыну.Пестрак.
3.што. Прымусіць узяць, прыняць што‑н. Ніна адмаўлялася [ад гасцінца], але цётка сілаю ўпхнула здор у торбу.Арабей.
4.каго. Паставіць, накіраваць каго‑н. на якую‑н. работу, пасаду і пад. супраць волі. Не лёс, а Васілеўскі зараз упхнуў яго [бацьку] на гарбарню немца Гальдштэйна.Гарэцкі.// Уладкаваць каго‑н. куды‑н. па пратэкцыі. Не прайшоў [сын] у інстытут, На завочны ўпхнулі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цю́цька, ‑і, м.
Разм.
1. Сабака. Саломінка то пакручвалася перад сабачым носам, то спрытна ўцякала ад выскаленай пысы, а цюцька бег ды бег, брахаў і брахаў да хрыпаты.Лужанін.// Ласкавы зварот да сабакі. Сабакі хутка ачухаліся. Перасталі яе чапаць. — Цюцькі... Цюцькі... — прагаварыла.. [Фрося] з дакорам.Бядуля.
2. Ужываецца звычайна ў параўнальных выразах са значэннем слова сабака. — З-замерзла я, Толік, як цюцька! — засмяялася Люда. — І ніяк не сагрэцца.Брыль.Мокрыя, як цюцькі, вылезлі мы на бераг.Якімовіч.
3. Ужываецца як лаянкавае слова. — Цяпер тут, брат, гіцаль люцейшы за Мухеля. Адстаўны падпалкоўнік.. Цюцька, якіх свет не бачыў, — дадаў Якаў Гошка.Грахоўскі.«Які ты пан? Ты цюцька руды!» — Так пачыналася пісьмо.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і шчацінне. Толькі дзік, Адзін-адзіны, Той, з кім заяц балбатаў, Хібы ўсе прыкрыў шчацінай Ад брушыны да хрыбта.Калачынскі.Жыў у Старобіне анучнік Шмуіл. Яго ведала ўся наша акруга, а ў Арабінаўцы — кожны падлетак, бо Шмуіл за анучы, шчаціну і ўсякае іншае шмуцце даваў, акрамя мыла, дзёгцю, яшчэ і цукеркі ды мятныя пернікі.Кулакоўскі.Пятровіч толькі ўключыў электрабрытву, каб спляжыць сівую шчаціну са свайго твару, як пачуўся званок.«ЛіМ».А з перавулкаў — жандары — Коні, шаблі, хрып, крык, Плямы раз’юшаных каркаў, Шчаціна ўздыбленых пік.Лойка.Падводы ж зрабілі круг, пераехалі цераз ручай і выбраліся на грэбень узгорка, парослага густой шчацінай маладога сасонніку.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эйш, часціца.
Разм.
1. Ужываецца, каб звярнуць увагу, указаць на што‑н.: вось, глядзі і пад. Калі Марыля даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала: — Эйш, панюся знайшлася надта! Карона з галавы не звалілася б, калі цмокнула б лішні раз у панскую ручку.С. Александровіч.
2. Ужываецца для выражэння здзіўлення, незадавальнення, злосці (звычайнаўспалучэннісасловамі: «як», «які», «колькі» і пад.). [Рыгор:] — Дурань скажа! Я дурня і слухаць не буду. [Яўхім:] — Не будзе ён слухаць! Эйш, які разумны!Чорны.Ідзе немец лёгкім пружыністым крокам, высока ставіць ногі ў кароценькіх ботах з шырокімі халявамі. — Эйш, які рабы чорт, — гаворыць нехта ў мяне за спіною.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экза́мен, ‑у, м.
Праверка ведаў па якім‑н. вучэбным прадмеце. Праграма выпускных экзаменаў. Уступныя экзамены. □ Ад імя камісіі Іван Паўловіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы.Васілевіч.А далей, разблытваючы прычыны сваёй няўдачы з паступленнем ва універсітэт, Клава думала цяпер і пра тыя балы, яна недабрала на экзаменах.Кавалёў.//перан. Якое‑н. выпрабаванне, праверка. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць.Лынькоў.Але на славу ўдаўся зруб, Ён на выдатна здаў экзамен.Танк.Непарушнае брацтва ўсіх савецкіх людзей.. вытрымала суровы экзамен у гады вайны, загартавалася і ўзмацнела ў агні свяшчэннай барацьбы.«Звязда».
•••
Дзяржаўныя экзамены — выпускныя экзамены ў вышэйшых навучальных установах.
[Лац. examen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яйцо́, ‑а́, мн.я́йцы (зліч.2,3,4 яйцы́), яе́ц; м.
1. Захаваная ў шкарлупіне авальнай формы сукупнасць бялка і жаўтка, з якіх утвараецца зародак птушак і некаторых жывёл (ужываецца як прадукт харчавання). Качынае яйцо. Яйцо чарапахі. Несці яйцы. Садзіць курыцу на яйцы. Выпіць сырое яйцо. □ Маці давала.. [бацьку] хлеб, сыр, крутое яйцо.Бядуля.
2. Зародак лічынкі насякомых, чарвей і пад. у выглядзе невялікай крупінкі, звычайна авальнай формы. Яйцы саранчы. Мурашыныя яйцы.
3. У біялогіі — жаночая палавая клетка чалавека і жывёльнага арганізма; яйцаклетка.
•••
З-пад сучкі яйцо ўкрасцігл. украсці.
Не варты выедзенага яйцагл. варты.
Яйцо курыцу вучыць — з адценнем неадабрэння: малады павучае старэйшага, не пагаджаецца са старэйшым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
treat
[tri:t]1.
v.i.
1) ста́віцца, абыхо́дзіцца
He treats his horses well — Ён до́бра абыхо́дзіцца са сваі́мі ко́ньмі
2) лячы́ць
to treat a tooth — лячы́ць зуб
3) трактава́ць, разгляда́ць
This magazine treats the progress of science — Гэ́ты ча́сапіс разгляда́е по́ступы ў наву́цы
4) абмярко́ўваць
5) частава́ць
He treated his friends to ice cream — Ён пачастава́ў сваіх сябро́ў маро́зівам
6) фундава́ць, прастаўля́ць
I’ll treat today — Сёньня я фунду́ю
2.
n.
1) пачасту́нак -ку m.
2) прые́мнасьць, асало́да f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
habit1[ˈhæbɪt]n.
1. звы́чка; звы́чай;
get into the habit прывыка́ць, прызвыча́йвацца;
make a habit мець звы́чку;
get out of the habit адвыка́ць;
break the habit пазба́віцца (ад) звы́чкі;
I am not in the habit of getting acquainted in the street. Я звычайна не знаёмлюся на вуліцы;
Don’t let it become a habit. Не дазваляй, каб гэта стала звычкай.
2. склад, нату́ра, хара́ктар; прыхі́льнасць;
do smth. out of habit рабі́ць не́шта па прывы́чцы, механі́чна;
a creature of habit чалаве́к, які́ дзейнічае зго́дна са звы́клым пара́дкам
3. прывы́чка да нарко́тыкаў, цыгарэ́т, алкаго́лю;
kick the habit адвы́кнуць ад нарко́тыкаў, цыгарэт і да т.п.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
I’m dying to see him. Я страшэнна хачу яго бачыць;
We nearly died of laughing. Мы ледзь не памерлі са смеху.
die away[ˌdaɪəˈweɪ]phr. v. заміра́ць, заціха́ць (пра гукі, буру); заглуха́ць (пра пачуцці)
die down[ˌdaɪˈdaʊn]phr. v. га́снуць, загаса́ць (пра агонь); уціха́ць, сціха́ць (пра шум)
die out[ˌdaɪˈaʊt]phr. v.
1. выміра́ць
2. адміра́ць (пра ідэі, сацыяльныя з’явы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЕ́ЛДЭ (Velde) ван дэ, сям’я нідэрландскіх жывапісцаў 17 ст.Эсаяс (каля 1590—91, Амстэрдам — 18.11.1630). Вучыўся, верагодна, у Д.Вінкбонса. Працаваў у Харлеме (з 1610), Гаазе (з 1618). Пісаў пейзажы, батальныя і жанравыя карціны. У каларыстычных пошуках прыйшоў да танальнага жывапісу, які ўзнаўляе мяккую святлоценявую гульню паветра («Від на Зірыкзе», 1618, «Грамада ў парку», каля 1620, «Пераправа», 1622, «Нападзенне на фургон», 1626, «Дзюнны пейзаж», 1629, і інш.). Вілем Малодшы (хрышчаны 18.12.1633, г. Лейдэн, Нідэрланды — 6.4.1707). Пляменнік Эсаяса. Вучыўся ў свайго бацькі марыніста Вілема Старэйшага і С. дэ Влігера. Працаваў у Амстэрдаме, Лондане. Аўтар парадных па кампазіцыі, гучных па колеры марскіх пейзажаў: «Караблі ў штыль» (1657), «Залп салюта» (1666) і інш.Адрыян (хрышчаны 30.11.1636, Амстэрдам — 21.1.1672). Брат Вілема. Вучыўся ў Харлеме ў Я.Вейнантса. Працаваў у Амстэрдаме. Пісаў партрэты, жанравыя сцэны, рэліг. і алегарычныя кампазіцыі. Праславіўся пейзажамі з выявамі людзей і жывёл («Бераг у Схевенінгене», 1658, «Статак», 1663, «Ферма», 1666, «Паляванне», 1669, «Пейзаж са статкам кароў», 1671, і інш.). У яго творах рэалізм і дэмакратызм вобразаў, празрыстасць і свежасць колеравых спалучэнняў пакрысе саступаюць месца вытанчанай святочнасці і ідылічнасці адлюстравання.