resistant [rɪˈzɪstənt] adj. (to) які́ супраціўляецца; сто́йкі;
resistant to heat гарачаўсто́йлівы;
fire-resistant materials вогнетрыва́лыя матэрыя́лы;
This type of flu is resistant to antibiotics. На грып гэтага тыпу антыбіётыкі не дзейнічаюць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
supportive [səˈpɔ:tɪv] adj.
1. дапамо́жны;
supportive lessons дадатко́выя заня́ткі (са слабымі вучнямі)
2. які́ падтрымлівае;
She has been very supportive during my illness. Яна вельмі добра падтрымлівала мяне, калі я хварэла.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unfortunate2 [ʌnˈfɔ:tʃənət] adj.
1. няшча́сны, нешчаслі́вы;
how unfortunate! як шкада́!; які жаль!;
He was just unfortunate. Яму проста не шанцавала.
2. неадпаве́дны; няўда́лы;
an unfo r tunate joke недарэ́чны жарт
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unqualified [ˌʌnˈkwɒlɪfaɪd] adj.
1. які́ не ма́е кваліфіка́цыі;
an un-qualified teacher недыпламава́ны наста́ўнік
2. безагаво́рачны; аб салю́тны, безумо́ўны;
unqualified praise ве́льмі высо́кая пахвала́;
be an unqualified success мець я́ўны по́спех
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
unrivalled [ˌʌnˈraɪvəld] adj. fml (in) які́ не ма́е сабе́ ро́ўнага, неперася́гнуты;
He is unrivalled in courage. Ён не мае роўных па мужнасці;
Our goods are unrivalled. Нашыя тавары па-за канкурэнцыяй.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
well-intentioned [ˌwelɪnˈtenʃnd] adj. які́ дзейнічае з ле́пшымі наме́рамі;
He is well-intentioned but not very good at getting things done. Ён мае добрыя намеры, але ў яго не ўсё атрымліваецца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНТЫ́ХРЫСТ,
у хрысціянскай міфалогіі і тэалогіі праціўнік Ісуса Хрыста, які павінен з’явіцца ў канцы гісторыі (гл. Эсхаталогія) і ўзначаліць скрытую татальную вайну супраць хрысціянства, але будзе пераможаны ў час 2-га прышэсця Хрыста на Зямлю. Прароцтвы антыхрыстаў ёсць у старазапаветных кнігах Бібліі, яго прыход сімвалічна апісаны і ў Новым Запавеце. Увасабляе даўнюю варожасць «анёлаў цемры» да хрысціянства, поўнае адмаўленне хрысц. веры і маралі. Антыхрыст уяўляецца магутным чалавекам, надзеленым дэманічнай сілай Д’ябла, які прыходзіць у зманлівым абліччы Хрыста. Паводле апостала Паўла, у царстве антыхрыста людзі будуць самалюбівыя, зламоўныя, абыякавыя да любові і дабра, нахабныя, больш палюбяць раскошу, чым Бога. Антыхрыст — увасабленне дэманічнага пачатку ў чалавеку і грамадстве, спроба ўсталяваць бязбожную ўладу над зямлёй і космасам. Міфу пра антыхрыста прысвечаны фрэскі Л.Сіньярэлі, гравюры Л.Кранаха Старэйшага; аблічча антыхрыста апісаў Сімяон Полацкі ў творы «Жазло праўлення» (1667) і інш.
У.М.Конан.
т. 1, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРА́ТАР (ад лац. operator які дзейнічае), 1) у матэматыцы — адпаведнасць паміж элементамі двух мностваў X і Y (кожнаму элементу x з X адпавядае пэўны элемент y з Y). Раўназначныя паняцці: адлюстраванне, пераўтварэнне, функцыя, функцыянал. Важны клас аператара — лінейныя аператары ў лінейнай алгебры і функцыянальным аналізе. Дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі аператарамі карыстаюцца ў матэм. фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш. Напр., аператар дыферэнцавання
; інтэгральны
; зруху
. Да логікавых аператараў адносяцца кан’юнкцыя, дыз’юнкцыя, імплікацыя, адмаўленне, квантары агульнасці і існавання.
2) У вылічальнай тэхніцы — прадпісанне на мове праграмавання закончанага дзеяння ў праграме, напр. прысваенне лікавага значэння пераменнай велічыні, перадача кіравання, выклік падпраграмы, цыкл.
3) У тэхніцы — спецыяліст, які кіруе з пульта абсталяваннем, напр. ЭВМ, радыёлакацыйнай станцыяй.
М.П.Савік.
т. 1, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАСКО́П (грэч. hōroskopos літар. які назірае час),
табліца ўзаемнага размяшчэння планет і зорак на пэўны момент часу для зададзенага месца. Па гараскопе робяцца спробы прадказваць лёс чалавека, рысы яго характару, здароўе, кар’еру і інш. Гараскоп складаюць на канкрэтнага чалавека (індывідуальны), на дзяржаву, горад, прадпрыемства (мунданны), на пачатак якой-н. дзейнасці ці каб атрымаць адказ на пэўнае пытанне (характарны), на які-н. перыяд жыцця чалавека (салярны, планетарны, звязаны з Месяцам і інш.).
Першыя гараскопы складалі ў Вавілоне ў 5 ст. да н.э. Прадказанні першапачаткова мелі агульны характар. Удасканаленне гараскопа вяло да большай канкрэтызацыі. Цікавасць да складання гараскопа патрабавала добрага ведання астраноміі і стымулявала яе развіццё. Гараскоп змяшчае камбінацыю вял. колькасці элементаў (знакаў задыяка, нябесных дамоў, планет, зорак і інш.), якія знаходзяцца ў неперарыўным руху і, зафіксаваныя ў пэўны момант часу, даюць своеасаблівую матрыцу, што даследуецца астролагамі. Гл. таксама Астралогія.
А.А.Шымбалёў.
т. 5, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РДЖА, Борджыя (ісп. Borja, італьян. Borgia),
арыстакратычны род іспанскага паходжання, які ў 15 — пач. 16 ст. адыгрываў значную ролю ў гісторыі Італіі. Пачатак яго ўзвышэнню даў Алонса (31.12.1378—6.8.1458), які стаў папам (1455—58) пад імем Калікста III. Яго пляменнік Радрыга (1430—18.8.1503) — папа Аляксандр VI (1492—1503), са сваім сынам Чэзарэ (1475 ці 1476—12.3.1507) імкнуліся стварыць у Сярэдняй Італіі вял. дзяржаву, дзе Чэзарэ меў бы абсалютную ўладу. Дзеля гэтага выкарыстоўвалі подкупы, забойствы. У 1499 Чэзарэ стаў правіцелем Раманьі. Пасля смерці Аляксандра VI пазбаўлены ўлады, уцёк у Іспанію. Загінуў у баі ў час міжусобных войнаў. Чэзарэ — прататып правіцеля ў творы Н.Макіявелі «Гасудар». Дачку Аляксандра VI Лукрэцыю (18.4.1480—24.6.1519) бацька і брат Чэзарэ тройчы выдавалі замуж з паліт. мэтамі. У 1501 Лукрэцыя стала жонкай герцага Ферары Альфонса д’Эстэ. Пры яе двары ў Ферары працавалі вучоныя, паэты, мастакі Л.Арыёста, П.Бемба, Тыцыян і інш.
т. 3, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)