СЕ́ЧАНАЎ Іван Міхайлавіч (13.8.1829, с. Сечанава Ніжагародскай вобл., Расія — 15.11.1905),
расійскі фізіёлаг; заснавальнік расійскай фізіял. школы. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1904, чл.-кар. 1869). Скончыў Маскоўскі ун-т (1856). У 1860—70 праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу, з 1871 — Новарасійскага ў Адэсе, у 1876—88 Пецярбургскага, у 1891—1901 Маскоўскага ун-таў. Асн. працы па фізіялогіі нерв. дзейнасці. Адкрыў існаванне цэнтр. тармажэння ў нерв. сістэме (сечанаўскае тармажэнне), абгрунтаваў адзінства псіхічных і фізіял. з’яў, рэфлекторны характар складаных псіхічных рэакцый, падуладнасць псіхікі аб’ектыўнаму вывучэнню. Выявіў эфект сумацыі ў нерв. цэнтрах, адзначыў ролю рухаў і рухальных адчуванняў у пачуццёвым і разумовым пазнанні, аналізаваў прыроду мысліцельных працэсаў. Адкрыў перыяд. біяэлектрычныя з’явы ў нерв. сістэме, увёў паняцце сігнальнай рэгуляцыі нервова-псіхічнай дзейнасці. Стваральнік аб’ектыўнай псіхалогіі паводзін, заклаў асновы фізіялогіі працы, узроставай і эвалюц. фізіялогіі, прапанаваў ідэю «актыўнага адпачынку».
французскі жывапісец; заснавальнікнеаімпрэсіянізму. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1878—79). Працаваў пераважна ў Парыжы. Сюжэты ранніх твораў блізкія традыцыям барбізонскай школы: сельскія віды і сяляне за працай. Пазней пад уплывам імпрэсіяністаў запазычыў у іх тэхніку і тэмы. Першы значны твор — «Купанне ў Аньеры» (1884). У карціне «Нядзеля пасля паўдня на востраве Гранд-Жат» (1886) упершыню выкарыстаў тэхніку пуантылізму. У творах імкнуўся стварыць «лагічную навуковую і жывапісную» сістэму, з дапамогай якой імкнуўся надаць карціне гармонію і ўзгодненасць колеру: «Парад» (1888), «Канкан» (1890), «Цырк» (1891). Пераважную большасць яго работ складаюць пейзажы, марскія віды, у якіх дакладныя натурныя назіранні спалучаюцца з рытмічнай кампазіцыяй: пейзажы Порт-ан-Бесена (1888), Кратуа (1889), Граўліна (1890). Яго маст. канцэпцыі паўплывалі на фавістаў, кубістаў, ням. экспрэсіяністаў і італьян. футурыстаў і інш.
Літ.:
Ж.Сёра. П.Синьяк. Письма. Дневники..: Пер. с фр.М., 1976;
Перрюшо А. Жизнь Сёра: Пер. с фр.М., 1992.
Я.Ф.Шунейка.
Ж.Сёра. Нядзеля пасля паўдня на востраве Гранд-Жат. 1886.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЕ́ЗСКІЯ ШКО́ЛЫ,
дзве літаратурныя школы ў Германіі ў 17 ст. Назва ад цэнтра літ. суполак у сілезскім г. Брэслаў. Заснавальнікпершай С.ш. паэт М.Опіц, які першы пачаў пісаць філас.грамадз. лірыку на ням. мове, паслядоўна правёў сілаба-танічную рэформу і напісаў трактат па паэтыцы «Кніга пра нямецкае майстэрства паэзіі» (1624). Ён вызначыў стыль паэтаў гэтай школы, у творчасці якіх рысы барока спалучаліся з элементамі класіцызму, рацыяналізмам і афарыстычнасцю формы (П.Флемінг, Ф. фон Логаў). Асн. праблематыка — 30-гадовая вайна, адказнасць чалавека перад часам, айчынай і сабою. Другая С.ш. ўзнікла ў 2-й пал. 17 ст. (К.Г.Гофмансвальдаў, Д. фон Лоэнштайн, К.Грыфіус) і належыць да барока. Яе стыль адзначаны моцным уплывам марынізму і прэцыёзнай літаратуры, адметны складанай метафарычнасцю, маляўнічасцю, музычнасцю і вытанчанасцю формы. Асн. тэмы — марнасць быцця і велічнасць чалавечага духу, каханне, а таксама геданізм і эратычныя матывы. Абедзве С.ш. з’явіліся фундаментам класічнай ням. паэзіі.
Літ.:
Синило Г.В. Немецкая литература XVII в. // Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБЯЛЬЦЫ́Н Дзмітрый Уладзіміравіч (24.11.1892, С.-Пецярбург — 16.11.1990),
расійскі фізік і грамадскі дзеяч, заснавальнікнавук. школы па фізіцы атамнага ядра і касм. прамянёў. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі ун-т (1915). З 1916 у ВНУ Ленінграда. У 1929—31 працаваў у лабараторыі М.Складоўскай-Кюры. З 1937 у Фіз. ін-це АНСССР (у 1952—72 дырэктар), адначасова ў 1946—60 дырэктар НДІядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1940 праф.). У 1950—74 старшыня Камітэта па Міжнар. Ленінскіх прэміях. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў і фізіцы высокіх энергій. Выкарыстаў камеру Вільсана, змешчаную ў магн. поле, для даследаванняў узаемадзеяння γ-квантаў з рэчывам (1924), вынікі якіх пацвердзілі квантавую прыроду святла. Адкрыў наяўнасць у касм. прамянях зараджаных часціц высокіх энергій і паяўленне груп з некалькіх (да 4) генетычна звязаных часціц (т.зв. касм. ліўні; 1927—29), што дало пачатак даследаванню прыроды касм. прамянёў. Залаты медаль імя Ламаносава 1952. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1982.
Тв.:
Космические лучи. Л.;
М., 1936;
Парадокс близнецов в теории относительности. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ЛЕР (Wheeler) Джон Арчыбальд (н. 9.7.1911, г. Джэксанвіл, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1954). Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (ЗША, 1933). З 1938 у Прынстанскім (з 1947 праф.), з 1976 у Тэхаскім ун-тах, у 1976—86 дырэктар Цэнтра тэарэт. фізікі. Навук. працы па ядз. фізіцы, тэрмаядз. сінтэзе, квантавай электрадынаміцы, адзінай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі, рэлятывісцкай астрафізіцы. Увёў матрыцу рассеяння (1937; раней за В.Гайзенберга), даў колькасную тэорыю дзялення атамнага ядра (1939; разам з Н.Борам), абгрунтаваў магчымасць ядз. ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Заснавальнік геаметрадынамікі — канцэпцыі геам. апісання гравітацыі і электрамагнетызму (1957). У 1942—46 і 1950—53 удзельнічаў у стварэнні ядз. зброі.
Тв.:
Рус.пер. — Гравитация. Т. 1—2. М., 1977 (разам з Ч.Мізнерам, К.Торнам);
Открытие деления ядер (разам з О.Фрышам) // Успехи физ. наук. 1968. Т. 96, вып. 4;
Черные дыры, гравитационные волны и космология. М., 1977 (разам з М.Рысам, Р.Руфіні).
расійскі фізік і фізікахімік, заснавальнікнавук. школы па фізіцы гарэння і выбуху. Акад.Рас.АН (1953, чл.-кар. 1946). Тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1925). У 1921—31 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. У 1926—28 стажыраваўся ў Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. З 1931 у Ін-це хім. фізікі АНСССР. З 1946 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па тэорыі выбуховых рэчываў. даследаванні крытычнай т-ры кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых цел, праблемах тэрмаядз. лазернага сінтэзу і ядз. энергетыкі. Разам з Я.Б.Зяльдовічам упершыню правёў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Адзін з удзельнікаў стварэння і ўдасканалення савецкай ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМУ́Р, Тамерлан,
Цімурленг («Цімур кульгавы»; 1336, с. Хаджа-Ільгар каля г. Шахрысабз, Узбекістан — 18.2.1405),
сярэднеазіяцкі дзярж. дзеяч, эмір, палкаводзец; заснавальнік дынастыі Цімурыдаў. Сын бека Тарагая з цюркізаванага манг. племені барлас. У 1370 захапіў уладу ў Маверанахры, дзе стаў кіраваць ад імя нашчадкаў Чынгісхана. Сталіца яго дзяржавы — г. Самарканд. З 1370-х г. здзейсніў больш за 20 паходаў. У 1380—90-я г. спалучаў аб’яднанне зямель Сярэдняй Азіі (да 1388 канчаткова падпарадкаваў Харэзм) з паходамі ў Іран, Закаўказзе і інш. У выніку трох паходаў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 1394—95), разграміў Залатую Арду, абрабаваў яе сталіцу Сарай-Берке і інш. гарады. У 1398 уварваўся ў Індыю і захапіў г. Дэлі. Выйграў вайну з тур. султанам Баязідам I, якога ў час Анкарскай бітвы 1402 узяў у палон. Распачаты ім у 1404 паход на Кітай перапынены з-за смерці Ц. У пач. 14 ст. яго дзяржава ўключала Маверанахр, Харэзм, Харасан, Закаўказзе, Іран і Пенджаб. Усе паходы Ц. суправаджаліся разбурэннем гарадоў, масавым знішчэннем і паланеннем насельніцтва.
Літ.:
Новосельцев А.П. Об исторической оценке Тимура // Вопр. истории. 1973. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬ,
старажытнакітайскае царства. Узнікла каля 10 ст. да н.э. Першапачаткова залежала ад дынастыі Чжоў. Яго тэрыторыя ўключала зах. і паўн.-зах. часткі сучаснай прав. Шэньсі, усх.ч. Ганьсу і Пн Сычуані. У перыяд Cantio (5—3 ст. да н.э.) была адной з 7 магутных дзяржаў Кітая. Узмацненне Ц. звязана з рэформамі Шан Яна. У сярэдзіне 4 ст. да н.э. пачало барацьбу супраць інш. царстваў і да 221 да н.э. падпарадкавала іх, стварыўшы цэнтралізаваную імперыю Ц. Заснавальнік імперыі — Цынь Шыхуандзі (259—210 да н.э.), правіцель царства Ц. [246—221 да н.э.] і імператар [221—210 да н.э.]. Пры ім дзяржава падзелена на 36 адм. акруг, уніфікавана пісьменнасць, створана адзіная сістэма мер і вагаў, пачалося будаўніцтва (у 215 да н.э.) Вялікай кітайскай сцяны. У 212 да н.э. жорстка расправіўся з канфуцыянцамі. Узмацненне падатковага ціску і няспынныя войны выклікалі нар. паўстанні пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна, У Гуана, Лю Бана і інш. У 207 да н.э. войска Лю Бана захапіла сталіцу Сяньян, дынастыя Ц. спыніла існаванне.
Літ.:
Переломов Л.С. Империя Цинь — первое централизованное государство в Китае (221—202 гг. до н.э.). М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮК Зоя Максімаўна (н. 20.9.1933, в. Івакіна Кіраўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1986). Скончыла Усесаюзны завочны ін-тсав. гандлю (1958). З 1958 у гандлёва-эканам. прадстаўніцтве СССР у Польшчы. З 1961 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, з 1962 у Бел. ін-це навук.-тэхн. інфармацыі, з 1964 у Бел.політэхн. ін-це. З 1980 заг. кафедры Бел. ун-та культуры, з 1986 Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1993 у Бел. камерцыйным ун-це кіравання (з 1994 прарэктар). З 2002 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па сац.-эканам., прававых і псіхал. праблемах становішча жанчын у грамадстве, у т. л. на Беларусі. Даследуе метадалогію і тэорыю праблем чалавека ў эканам. навуках, устойлівага чалавечага развіцця і патэнцыялу на аснове гендэрнага падыходу. Распрацавала і ўкараніла новыя лекцыйныя курсы: «Гендэрныя асновы кіравання», «Эканамічная псіхалогія» і інш.ЗаснавальнікБел.н.-д. цэнтра гендэрных праблем (2000) і яго дырэктар.
Тв.:
Труд женщины и семья. Мн., 1975;
Научно-технический прогресс и труд женщин. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКА Анатоль Давыдавіч (н. 16.1.1930, в. Цялядавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-лесавод і эканаміст у галіне лясной гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1954), дзе і працуе (у 1967—93 заг. кафедры, у 1968—85 прарэктар). Навук. працы па эканоміцы і арганізацыі вытв-сці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі, паляпшэння прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў. Удзельнік распрацоўкі дзярж. канцэпцыі і стратэгічнага плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі. Заснавальнік і чл. рэдкалегій час. «Лясная і паляўнічая гаспадарка Беларусі» і «Беларускай лясной газеты». Віцэ-прэзідэнт Бел.т-ва лесаводаў.
Тв.:
Экономика лесного хозяйства. Мн., 1977;
Организация, планирование и управление предприятиями лесного хозяйства. М., 1983 (разам з І.В.Вароніным, М.І.Кожухавым);
Хозрасчет и эколого-экономическая оценка земельных и лесных ресурсов. Мн., 1999 (разам з М.М.Санковіч, Б.М.Жалібай);
Экономика садово-паркового строительства и хозяйства. Мн., 1997 (разам з Я.А.Дашкевіч);
Лесное хозяйство Беларуси. (История, экономика, проблемы и перспективы развития). Мн., 2001.