СКАЧЫ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч [13.7.1874, г. Алёкмінск, Якуція (Рэспубліка Саха), Расія — 6.10.1960], расійскі вучоны ў галіне горнай справы. Акад.АНСССР (1935). Герой Сац. Працы (1954). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1900), дзе і працаваў. З 1930 праф. Маскоўскага горнага ін-та, з 1938 дырэктар Ін-та горнай справы АНСССР. У 1944—51 старшыня прэзідыума Зах.-Сібірскага філіяла АНСССР. Навук. працы па праблемах рудніковай аэралогіі. Стварыў тэорыю руху паветра ў горных вырабатках, тэорыю проціпылавых аэрадынамічных рэжымаў. Распрацаваў метады даследавання сітаватасці і інш. уласцівасцей вугальных радовішчаў, вызначыў метананоснасць вуглёў. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРО́ДЗІНЦАЎ Анатоль Аляксандравіч (19.4.1901, с. Аскіна, Башкортастан — 1986),
расійскі вучоны ў галіне вірусалогіі і імуналогіі. Акад.АМНСССР (1966, чл.-кар. 1945). Скончыў Томскі ун-т (1923). З 1938 і з 1975 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1967 у НДІ грыпу ў Маскве (да 1972 дырэктар). Навук. працы па механізмах процівіруснага імунітэту і па вакцынапрафілактыцы вірусных інфекцый. Стварыў вакцыны супраць грыпу, клешчавога энцэфаліту, адру. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Грипп. Л., 1961 (разам з А.А.Каровіным);
Вирусные геморрагические лихорадки. Л., 1963 (разам з Л.І.Казбінцавым, В.Г.Чудаковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЕЯНО́ВІЧ Арнольд Фёдаравіч (н. 11.8.1938, г. Бранск, Расія),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1993). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1975 у БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1998 дырэктар). Навук. працы па пытаннях пухлін галаўнога мозга (неўрыномы слыхавога нерва), анеўрызмаў сасудаў галаўнога мозга, астэахандрозу пазваночніка, траўматычных пашкоджанняў перыферычных нерваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.);
Артерио-венозные мальформации задней черепной ямки (у сааўт.) // Актуальные проблемы неврологии и нейрохирургии. 2000. Вып. 2.
румынская актрыса, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Румыніі (1951). Дэбютавала ў 1898 на сцэне Нац.т-ра ў Бухарэсце. У 1914—41 арганізатар (сумесна з Т.Буландрам), актрыса, рэжысёр і дырэктар трупы, якая ў далейшым стала значным т-рам. З 1941 у Муніцыпальным т-ры Бухарэста (з 1961 т-р яе імя). У 1930—61 праф. Бухарэсцкай кансерваторыі. Сярод роляў: Дынеску («Зруйнаваная цытадэль» Х.Лавінеску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О.Уайльда), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М.Горкага) і інш.Дзярж. прэмія Румыніі 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФАН (Stefan) Іозеф (24.3.1835, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 7.1.1893),
аўстрыйскі фізік, заснавальнік навук. школы фізікаў. Чл. Венскай АН (1865). Вучыўся ў Венскім ун-це (1853—58), дзе і працаваў (з 1863 праф., з 1869 дырэктар Ін-та эксперым. фізікі). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, электрамагнетызме, кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення. Распрацаваў тэорыю дыфузіі газаў, вызначыў каэфіцыенты цеплаправоднасці для многіх газаў. Устанавіў залежнасць энергіі выпрамянення нагрэтага цела (гл.Стэфана—Больцмана закон выпрамянення), увёў адну з фундаментальных фіз. пастаянных (гл.Стэфана—Больцмана пастаянная).
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 334—336.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУТУ́РЫН Анатоль Канстанцінавіч (н. 29 5 1948, в. Дзеранкавец Корсунь-Шаўчэнкаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1987). Скончыў БДУ (1971). У 1971—94 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. З 1996 у Бел. ін-це сістэмнага аналізу і інфарм. забеспячэння навук.-тэхн. сферы (з 2000 дырэктар). Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання аб’ектаў складанай геам. формы, праграмным забеспячэнні сістэм аўтаматызаванага праектавання. Дзяржаўная прэмія СССР 1985.
Тв.:
Аксиоматическое определение одного класса списковых структур данных // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхніч. навук. 1980. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́ХАН Іван Іванавіч (11.12.1915, в. Каменка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.2000),
бел. вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Канд.геагр.н. (1949), праф. (1977). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938), Вышэйшую парт. школу (1946). У 1950—53 прарэктар, у 1962—65 рэктар Бел. ін-та нар. гаспадаркі. У 1965—67 дырэктарНДІ эканомікі і эканам.-матэм. метадаў. У 1953—62 і 1967—84 у БДУ. Навук. працы па геаграфіі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
азербайджанскі архітэктар, гісторык архітэктуры. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. архітэктар СССР (1970). Вучыўся ў Азерб.політэхн. ін-це (1922—29), выкладаў у ім у 1930—70. З 1948 дырэктар Ін-та архітэктуры і мастацтва Азербайджана. Да 1946 працаваў сумесна з С.Дадашавым. Асн. работы ў Баку: комплекс будынкаў АН (1951—66), Рэсп. публічная б-ка імя М.Ахундава (1960), станцыя метрапалітэна імя Н.Нарыманава (1967), гасцініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Памятники азербайджанского зодчества. М., 1951;
История архитектуры Азербайджана. М., 1963 (разам з Л.Братаніцкім, А.Саламзадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́РКАШ (Farkas) Ферэнц (н. 15.12.1905, г. Надзьканіжа, Венгрыя),
венгерскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Венгрыі (1970). Вучань А.Рэспігі. Выкладаў у муз. вучылішчы ў Будапешце, у кансерваторыі г. Клуж-Напока (з 1941 праф., з 1944 дырэктар) і інш., у 1949—75 праф. Вышэйшай муз. школы ў Будапешце. Муз. стыль сфарміраваўся пад уплывам венг.муз. фальклору, венг. і італьян. традыцый прафес. музыкі. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Чароўны куфар» (паст. 1942), аперэты, у т. л. «Чынам Палка» (паст. 1950), балеты, сімф. творы, камерна-інстр. музыка, канцэрціна для арфы з арк. (1937), музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕТЫ́С (Fétis) Франсуа Жазеф (25.3.1784, г. Монс, Бельгія — 26.3.1871),
бельгійскі музыказнавец, кампазітар, педагог. Вучань Л.Керубіні і Ф.А.Буальдзьё. З 1821 праф., з 1826 гал. бібліятэкар Парыжскай кансерваторыі, з 1833 дырэктар Брусельскай кансерваторыі і кіраўнік Каралеўскай капэлы. Кіраўнік франц. і бельг. музыказнаўчых школ сярэдзіны 19 ст. Адзін з заснавальнікаў параўнальнага і гіст. музыказнаўства. Упершыню ў Францыі ўвёў паняцце муз. эстэтыкі, заснавальнік прафес.муз. крытыкі. Аўтар фундаментальных прац па лексікаграфіі і гісторыі музыкі. Сярод муз. твораў оперы, сімфоніі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — О философии и поэтике музыки // Музыкальная эстетика Франции XIX в. М., 1974.