Разбубоніць ’разбухнуць’ (Касп.), рус. дыял. разбубо́нить, разбубе́ниться ’павялічыцца ў памерах’, ’растаўсцець (пра чалавека)’. Прыставачнае ўтварэнне ад гукапераймальнай асновы буб- (гл.) (< *bǫb‑ або *bub‑), параўн. балг. набъбна ’набухнуць’ і пад. (падрабязней пра яе гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3, 163–166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымчэ́ць ‘ліпець’ (Жд. 3). Да трымце́ць (гл.) у выніку распадабнення ц…ц > ч…ч ці ўплыву асновы дзеяслова 1 ас. адз. л., параўн. жарт: Пранціш, чаго ты трымціш? — Я трымчу — на вясельля хачу (Родная мова, 1931, 6, 154).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапка́ч ’махры ў ручніку’ (Доўн.-Зап., Пін.), ’канцы асновы (пасля датыкання кроснаў)’ (рагач., ЛА, 4), ’ніткі, адрэзаныя ад кроснаў пасля выткання палатна’ (бярэз., Жд. 1), ’трапкач, ручнік з доўгімі недатканымі канцамі’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Некр., Уладз., Мат. Маг., ТС; бых., Янк. Мат.; паўн.-зах.-бел., Сл. ПЗБ), ’ручнік, у якім насілі гаршкі ў поле’ (Касп.), трэпка́ч ’тс’ (івац., Нар. сл.; ТС, ПСл), ’ануча’ (Сл. Брэс., Доўн.-Зап., Пін.), ’ануча, якой бяруць гаршкі, чыгуны’ (Мат. Маг.; ветк., ельск., ЛА, 4), страпка́ч ’тс’ (стол., там жа), ’невялікі льняны ручнік’ (пін., Сл. Брэс.), тръпка́ч ’канцы асновы’, тропка́ч, страпка́ч ’тс’ (круп., ганц., калінк., ЛА, 4), трэпка́ч ’рэшта палатнянай асновы’ (Мат. Гом.), трапкачы́ ’махры ў палатне’ (Сцяшк. Сл., Ян.), трапкачэ́ ’махры вакол хусткі’ (гродз., ЛА, 4). Вытворныя ад трапаць (гл.), узыходзяць да прасл. *(s)trap‑ > *(s)trapъk‑ъ (гл. страпкі, стрэпкі) і суф. *‑ačь; паводле Борыся (Czak. stud., 84), утвораны непасрэдна ад трапкі ’махры’, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбэ́лак невялікі барабан з бразготкамі’; пераносна ’жывот’ (Янк. Мат.). Запазычанне з польск. bąbel, bębel ’пухір, бурбалка’, памянш. bąbelek, кантамінаванага з польскім bębenek ’бубен, барабан’ (першае — да слав. асновы bǫb‑, другое — таксама да bǫb‑; экспрэсіўна-гукапераймальныя асновы, гл. Слаўскі, 1, 29, 31). Кантамінацыя мела месца, мабыць, ужо ў бел. мове. Але не выключаецца, што бамбэ́лак проста з польск. bąbelek ’бразготка’. Параўн. значэнне бел. слова: ’невялікі барабан з бразготкамі’ (!). Параўн. укр. бамбу́лька ’круглая ягада (бульбы)’ < польск. Да фанетыкі такіх запазычанняў гл. Зілынскі, PF, 12, 376. Пра магчымасць захоўвання групы ‑ом‑ (< прасл. — ‑ǫ‑) у слав. мовах гл. Махэк₂, 44 (але непераканаўча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляска́ч 1 ’пірог’ (Касп.), плеску́ха ’скавароднік, пярэпечка’ (лун., ЛА, 4; ЖНС). Да пляска́ць (гл.). Параўн. укр. плеска́ч ’круглы хлеб з плоскай паверхняй’.

Пляска́ч 2 ’гатунак ячменю — з двума радамі зярнят у коласе’ (Сцяц.). Да плоскі (гл.), г. зн. першапачаткова ⁺пласка́ч, аднак пад уплывам пляска́ць, пляска́ты ‑ла‑ > ‑ля‑.

Пляска́ч 3, звычайна ў мн. л. плыскачы́ ’памылка ў чынах, калі абедзве ніткі асновы кладуць разам, а не па адной уверх і ўніз’ (Уладз.). Відаць, з ⁺пласкачы < пло́скі (гл.). Параўн. польск. паўн.-усх. płaszczka, plaszczucha ’спляценне пры тканні, у якім дзве ніткі асновы ідуць побач’, падляшск. płaskocha ’блюзна ў палатне з-за плескача’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́нюшка ’адоніс веснавы, гарыцвет веснавы, Adonis vernalis’ (Бейл.). Да слав. voni̯a ’пах, смурод’. Дэрываты ад гэтай асновы распаўсюджаны ў славянскіх мовах для абазначэння розных раслін з рэзкім пахам. Параўн. ванючка, рус. вонючка, укр. вонючка, чэш. vonice і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучы́лішча ’спецыяльная навучальная ўстанова’ (БРС, КТС); ’школа’ (Касп., Бяльк.), рус. учи́лище, чэш. učiliště, славен. učilišče ’вучылішча, школа’, серб.-харв. учили́ште, макед. училиште ’школа’, балг. учи́лище ’тс’. Утворана ад асновы *učil‑ пры дапамозе суфікса, які абазначае месца дзеяння, гл. вучыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарыжня́ ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). З гаражня́; утварэнне суфіксам ‑ня ад асновы гара(д)ж‑ ’загароджаны’. Параўн. гараджа́нка ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). Дакладная адпаведнасць у рус. дыял. горожня́ (СРНГ, 7, 64) і, магчыма, укр. горі́жний ’агароджаны’ (?) (гл. у Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́ба ’мера палатна па даўжыні асновы ад аднаго вугла сцяны да другога, каля 4–6 метраў’, гіба́ ’тс’ (Сцяц.), гі́ба (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да гіба́ць ’гнуць’ (гл.). Параўн. таксама гіба́ті ’складаць палатно гармонікам (пры адбельванні)’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жужа́к ’вялікая муха, якая кусае летам скаціну’ (черв., Нар. лекс., 63), ’авадзень’, ’хрушч’, ’гнаявік’, ’вадзяны жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. том. жужг ’жук’, перм. жужга ’гнаявік’, цюмен., табол. ’жукі’. Утворана з суфіксам ‑ак ад асновы дзеяслова жужэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)