◎ Казёлкі ’расліна Delphinium consolida’ (Кіс ). Рус. козелки ’тс’, укр. козёлкі ’тс’. Палес. утварэнне ад козелок ’казляня’. У аснове метафары — перанос паводле падабенства формы: кветка расліны з яўнай зааморфиай прыкметай. Гэта асаблівасць характарызуецца такімі назвамі, як бел. рагулькі, тапары, укр. черевички, гострушки, гвоздики. комарові носики. сокирки і утварэннямі ад асновы koz‑ у гэтых мовах. Параўн. яшчэ козлікі ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)