1. Надаць чаму‑н. вісячае становішча. Павесіць на сцяну карціну. Павесіць паліто на вешалку. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій.Колас.
2. Пакараць смерцю цераз павешанне. Старых [немцы] вывелі на калгасны двор і павесілі на дупл[я]ватай паўзасохлай бярозе.Лынькоў.
Павесіць (апусціць, звесіць) нос — засумаваць, зажурыцца, замаркоціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажа́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пажару. Пажарны дым. Пажарная каланча.// Прызначаны для тушэння пажару. Пажарная каманда. Пажарная машына. □ [Варанецкі] выбег на вуліцу і з ходу ўсчапіўся на пажарную бочку, якую коні імчалі міма варот.Дуброўскі.// Абсталяваны ўсім неабходным для тушэння пажару. Пажарны двор. Пажарная часць.
2.узнач.наз.пажа́рны, ‑ага, м. Работнік пажарнай каманды.
•••
Пажарнае дэпогл. дэпо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазадзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Падняць угору ўсё, многае. Пазадзіраць аглоблі ўверх. Пазадзіраць вышэй галовы. □ Пазадзіралі дзюбы ў неба Асілкі-краны, як буслы.Броўка.// Загнуць, задраць уверх усё, многае. Пазадзіраць пазногці.
2. Забіць, разарваць усіх, многіх. Хацеў [Рыгор] ускінуць на плечы кажух, выйсці на двор ды паглядзець, каб хоць не падкапаліся [ваўкі] пад хлеў ды не пазадзіралі авечак.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбіра́льня, ‑і, ж.
1. Пакой, у якім адзяваюцца, прыводзяць у парадак свой знешні выгляд. // Памяшканне ў тэатры, дзе акцёры грыміруюцца і адзяваюцца перад прадстаўленнем. Акцёрскія прыбіральні.
2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і пад. — Абмінуў хлеў, бачу — прыбіральня, а ля яе — ход на двор.М. Ткачоў.Умываліся над парашаю, бо ўмывальнікі знаходзіліся ў прыбіральні і трэба было чакаць, пакуль адамкнуць камеру.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н. Разам з Іванам Сямёнавічам вучні рулеткай вымяралі двор, забівалі ў зямлю калочкі.Курто.
2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
[Фр. roulette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смарка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Рэзкімі выдыхамі ачышчаць свой нос ад слізі. Чыр-р-р... Ч-ч-чыр... — аж шыпяць [сарокі]. Здаецца, нехта прастуджаны ў альшэўніку чысціць нос — смаркаецца.Пташнікаў.Крыўда агарнула Параску, крыўда на ўсіх, хто тут сядзіць, на маці, што плача ды ў хустку смаркаецца.Лобан.Верасневіч моцна на ўвесь двор смаркаецца, а потым старанна прыгладжвае валасы і азіраецца.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таксі́, нескл., н.
Легкавы або грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі пасажыраў або грузаў з аплатай па таксометру. [Цёця Каця:] Вельмі твой дырэктар па двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў.Крапіва.Узнік быў план узяць таксі, але і план гэты мы вымушаны былі адхіліць, бо невядома было, куды ж урэшце ехаць.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).
Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус.мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст.mõiz, водск.mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск.moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус.мы́за ’тс’ або лат.muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сядзі́ба ’жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам’, ’прысядзібны ўчастак’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Касп., Шат.; ашм., Стан.; ЛА, 4; Сцяшк., Яшк.), ’агародная зямля’ (Бяльк.), сядзі́ба, сядзі́ма ’двор з агародам; месца жыхарства’ (Сл. ПЗБ), сыды́ба ’тс’ (Клім.), седзі́ба ’тс’ (ТС), ’задніца’ (Сержп. Грам.). Польск.siedziba ’тс’. Дэрываты ад прасл.*sěděti ’сядзець’ (Борысь, 545–546) з суф. ‑(i)ba‑, магчыма, па ўзору садзіба (гл.), дзе ‑i‑ ў суфіксе заканамернае, або сяліба (гл.), параўн. выбіраючы место для сялібы, трэба глядзець, каб не трапіць часам на такое мейсцо, дзе ўжэ была сядзіба (Сержп. Прымхі, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛО́ЦІН (Ісідар Міхайлавіч) (сапр.Балотны Ізраіль Рувімавіч; 8.9.1907, г. Бабруйск — 7.12.1961),
бел. спявак (лірычны тэнар). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1930, педагогі В.Цвяткоў і А.Баначыч), Бел. студыю оперы і балета (1933). З 1933 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі (у Айч. вайну саліст Свярдлоўскага т-ра, у 1941—42 спяваў у Вял. т-ры). Валодаў гібкім выразным голасам, прыроднай музыкальнасцю, пачуццём муз. стылю. Майстэрства пераўвасаблення давала яму магчымасць ствараць разнапланавыя вобразы. У яго рэпертуары было больш за 60 партый. Сярод іх: Саўка («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), Сёмка («Алеся» Я.Цікоцкага), Дамавы («Страшны двор» С.Манюшкі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны).
Літ.:
Смольскі Б. Таленавіты спявак (І.М.Балоцін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.