дво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дво́р двары́
Р. двара́ дваро́ў
Д. двару́ двара́м
В. дво́р двары́
Т. дваро́м двара́мі
М. дварэ́
двары́
двара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двор², двара́, мн. двары́, дваро́ў, м.

У манархічных краінах: манарх і яго прыбліжаныя.

Царскі д.

Быць пры двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двор¹, двара́, мн. двары́, дваро́ў, м.

1. Участак зямлі пры доме, хаце паміж гаспадарчымі будынкамі.

Выйсці з хаты на д.

2. Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.

Вёска на сорак двароў.

3. Маёнтак (гіст.).

Панскі д.

4. Гаспадарчы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Жывёльны д.

Птушыны д.

Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.

Заезны двор — памяшканне пры дарозе для начлегу з месцам для коней.

На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.

Ні кала ні двара ў каго (разм.) — няма нічога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двор I (род. двара́) м.

1. в разн. знач. двор; (место вне жилых помещений — ещё) у́лица ж.;

увахо́д з двара́ — вход со двора́;

на дварэ́ гарачыня́ — на у́лице жара́;

у вёсцы дзе́сяць дваро́ў — в дере́вне де́сять дворо́в;

жывёлапрыго́нны д. — скотоприго́нный двор;

птушы́ны д. — пти́чий двор;

2. ист. (помещичья усадьба) уса́дьба ж.; поме́стье ср., име́ние ср.;

па́нскі д. — поме́щичья уса́дьба, поме́стье;

мане́тны д. — моне́тный двор;

зае́зны д. (дом) — постоя́лый двор;

прахадны́ д. — проходно́й двор;

ні кала́ ні двара́погов. ни кола́ ни двора́

двор II (род. двара́) м. (в монархических странах) двор;

ца́рскі д. — ца́рский двор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дворI м.

1. двор, род. двара́ м.; (возле дома — ещё) панадво́рак, -рка м.; (большой) дзядзі́нец, -нца м.;

на дворе́ на двары́;

вход со двора́ увахо́д з двара́;

моне́тный двор мане́тны двор;

постоя́лый двор зае́зны дом;

скотоприго́нный двор жывёлапрыго́нны двор;

пти́чий двор пту́шнік, птушы́ны двор;

2. (отдельное крестьянское хозяйство) двор, род. двара́ м.; ха́та, -ты ж.;

в дере́вне сто дворо́в у вёсцы сто дваро́ў (хат);

быть не ко двору́ быць не да кампа́ніі;

ни кола́ ни двора́ ні кала́ ні двара́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дворII (монарх и приближённые к нему лица) ист. двор, род. двара́ м.;

быть при дворе́ быць пры двары́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двор 1, двара, м.

1. Участак зямлі пры доме, хаце, прадпрыемстве, абгароджаны плотам ці сценамі будынкаў. Выйсці з хаты на двор. Выехаць з двара. □ Прасторны, роўны двор вясёлы Заўсёды повен быў жывёлы. Колас. Хата мела ў сабе пяць акон: тры на двор і два на вуліцу. Гартны. // Абгароджаны ўчастак з будынкамі для скаціны. Скацінны двор. □ Меркавалася сена з грудоў прывезці да коннага двара. Чарнышэвіч.

2. Сялянскі дом, хата з усімі гаспадарчымі пабудовамі; асобная сялянская гаспадарка. Сяло Чмарава па ўзгор’і — вялікае, а хаты параскіданы як папала; некалькі двароў ёсць новых. Каваль. Вучняў было нямнога — вёска налічвала ўсяго сорак двароў. Кавалёў. / У значэнні падліковай адзінкі. З разлікам на кожны двор.

3. Гіст. Памесце, маёнтак. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты. Ткаць залатыя паясы. Багдановіч. Памятаў Рыгор і тыя моманты, калі цёмныя лістападаўскія ночы асвятляліся вогненнымі факеламі з панскіх двароў. Гартны.

4. Гаспадарчы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства (калгаса, саўгаса і пад.). Калгасны двор — стайня і кароўнік — быў на загуменні. Лобан.

•••

Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, якое вырабляе манеты, ордэны, медалі і іншыя знакі і вырабы з металу, прымяняючы залачэнне, серабрэнне і ювелірныя эмалі.

Заезны двор (дом) (уст.) — памяшканне для начлегу з дваром для коней і фурманак, а таксама карчмой.

На дварэ — не ў хаце, на вуліцы, на адкрытым паветры.

На двор — па натуральнай патрэбе (схадзіць, папрасіцца, хацець і пад.).

Ні кала ні двара гл. кол ​2.

Прахадны двор — а) адкрыты двор, праз які можна прайсці чужым людзям; б) хата, дом і пад., куды часта прыходзяць людзі.

двор 2, двара, м.

У манархічных краінах — манарх і яго акружэнне. Будучы апазіцыйна настроеным да царскага двара, Сувораў не аднойчы трапляў у няміласць. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Двордвор’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ). Рус. двор, укр. двір, польск. dwór, чэш. dvůr, серб.-харв. двор, балг. дво̑р, ст.-слав. дворъ. Прасл. *dvorъ лічыцца роднасным са слав. *dvьrь ’дзверы’. Параўн. далей ст.-інд. dvā́ram ’вароты, дзверы’, лац. forum ’пярэдні двор’, лат. dvars ’брамка’. Фасмер, 1, 489; Бернекер, 1, 241; Траўтман, 63; Трубачоў, Эт. сл., 5, 169–170. Спецыяльна для *dvьrь параўн. гоц. daúr, літ. dùrys, лац. forēs, ст.-інд. dúraḥ і г. д. (Трубачоў, Эт. сл., 5, 171–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дво́ра́вічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дво́ра́вічы
Р. Дво́ра́віч
Дво́ра́вічаў
Д. Дво́ра́вічам
В. Дво́ра́вічы
Т. Дво́ра́вічамі
М. Дво́ра́вічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дво́р-Глу́ша

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Дво́р-Глу́ша
Р. Дво́р-Глу́шы
Д. Дво́р-Глу́шы
В. Дво́р-Глу́шу
Т. Дво́р-Глу́шай
Дво́р-Глу́шаю
М. Дво́р-Глу́шы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)