understanding

[,ʌndərˈstændɪŋ]

1.

n.

1)

а) разуме́ньне

б) ве́даньне n.

2) здо́льнасьць да наву́кі, ке́млівасьць f.; інтэліге́нцыя f.

3) узае́мнае разуме́ньне

True friendship is based on understanding — Сапра́ўдная сябро́ўства базу́ецца на ўзае́мным разуме́ньні

4) узае́мная дамо́ўленасьць

2.

adj.

чу́лы, чульлі́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

до́бры, -ая, -ае.

1. Чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.

Д. па натуры чалавек.

Добрая душа.

2. Цалкам станоўчы па сваіх якасцях, з дадатнымі ўласцівасцямі, такі, як патрэбна.

Д. характар.

Добрая кніга.

Д. густ.

Д. настрой.

Добрыя ўмовы.

3. Заснаваны на жаданні дабра.

Д. водзыў.

Добрая парада.

4. Які карыстаецца славай, слаўны, чысты.

Добрае імя.

Пакінуць аб сабе добрую памяць.

5. Умелы, старанны ў рабоце, здольны.

Д. гаспадар.

Д. майстар.

Д. работнік.

6. Даволі вялікі па колькасці, памеры (разм.).

Д. кавалак.

Д. заробак.

7. Дабратворны, спрыяльны.

Д. ўплыў.

Д. клімат.

8. Удачны, паспяховы.

Д. вынік.

Добрыя паказчыкі.

9. Прыдатны для ўжывання, карыстання.

Д. грыб.

10. Блізкі пасяброўску, звязаны ўзаемнай сімпатыяй.

Д. знаёмы.

11. Які прадказвае ўдачу, прыносіць радасць.

Добрая прымета.

Добрая навіна.

Добры вечар! — прывітальны зварот пры сустрэчы з кім-н. вечарам.

Добрай ночы! — пажаданне спакойна спаць.

Добры інтэрас! (разм., іран.) — выказванне нязгоды, неадабрэння, абурэння з якой-н. прычыны.

Усяго добрага — развітальнае пажаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tender

I [ˈtendər]

adj.

1) мя́ккі, даліка́тны

2) ласка́вы, чу́лы, пяшчо́тны

She spoke tender words to the child — Яна́ гавары́ла да дзіця́ці пяшчо́тнымі сло́вамі

tender loving hands — даліка́тныя, пяшчо́тныя ру́кі

3) адчува́льны, чу́лы, балю́чы

a tender wound — балю́чая ра́на

a tender heart — чу́лае сэ́рца

4) Figur. даліка́тны

a tender situation — даліка́тнае стано́вішча

II [ˈtendər]

1.

v.t.

1) прапанава́ць

to tender one’s thanks — афіцы́йна вы́казаць падзя́ку

2) прапанава́ць ку́плю або́ про́даж чаго́

2.

n.

1) прапано́ва

tender of marriage — прапано́ва жані́мства

2) тэ́ндэр -у m. (у га́ндлі)

III [ˈtendər]

n.

1) дагля́дчык -а m.

2) тэ́ндэр -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

закрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; заг. закрані; зак., каго-што.

1. Дакрануцца, даткнуцца да каго‑, чаго‑н. Стрыж ляцеў, На хаце латы Закрануў крылом сваім. Дзеружынскі. Мышка і палезла туды, ды, як па бяду, закранула шклянку, што стаяла на самым краі палічкі. Шуцько. // перан. Зачапіць, пакінуць свой след. Вайна гэтага мястэчка амаль не закранула. Васілевіч. Змены, што прынесла савецкая ўлада ў вёску, закранулі і Пустку. Хадкевіч. // перан. Аказаць уздзеянне на каго‑, што‑н.; усхваляваць, узрушыць. Яшчэ да болю закранае душу гарачы позірк чулы. Тарас. Відаць, успамін закрануў балючыя раны мінулага. Сіняўскі.

2. перан. Спыніцца на чым‑н., звярнуць увагу на што‑н. пры размове, гутарцы і пад. Праз пару дзён.. бабка неяк сама закранула гэта пытанне. Скрыпка.

3. Запыніць, выклікаць на размову. «Прайду моўчкі, — вырашыў Васіль, — дый толькі таго, не буду чапаць.. [цётку Касмініху], то, можа, і яна мяне не закране». Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ува́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які адносіцца да чаго‑н., робіць што‑н. з увагай (у 1 знач.). Уважлівы вучань. Уважлівы слухач. □ [Валік] быў уважлівы на ўроках, добра вучыўся, вызначаўся надзвычайнай акуратнасцю. Ваданосаў. [Мацей:] — Рыбак, браце, павінен быць кемлівы, уважлівы да ўсяго. Ляўданскі. // Які выказвае ўвагу (у 1 знач.); пільны. Уважлівыя вочы. □ Пакуль Ніна Пятроўна гаварыла,.. [Казімір] міжвольна акінуў яе ўсю ўважлівым позіркам. Краўчанка. // Які робіцца, выконваецца з увагай; старанны. Уважлівае вывучэнне матэрыялаў з’езда. Уважлівае назіранне за ростам раслін.

2. Які праяўляе ўвагу (у 2 знач.); чулы, клапатлівы. Трэба быць больш уважлівым да чалавека, хто б ён ні быў. Колас. Надзя была вельмі ўважлівая да брата, заўсёды адчувала і разумела яго перажыванні, супярэчнасці ў думках і імкненнях. Кулакоўскі. Цяпер Ніна ўжо не адыходзіла больш ад Алеся, была ўважлівай і ласкавай. Шыцік.

3. Які можа быць прыняты пад увагу; дастатковы для апраўдання. Уважлівыя прычыны. Уважлівы довад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scent

[sent]

1.

n.

1) пах, во́дар -у m.

the scent of roses — пах ру́жаў

2) нюх -у m.

a keen scent — чу́лы нюх

3) парфу́ма f., духі́ pl. only.

2.

v.t.

1) чуць ню́хам

2) напарфумо́ўваць

3) напаўня́ць па́хам

4) падазрава́ць, праню́хваць

- be on the scent of

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tender3 [ˈtendə] adj.

1. кво́лы, сла́бы, даліка́тны;

tender health сла́бае здаро́ўе;

tender shoots кво́лыя па́расткі;

a tender situation даліка́тнае стано́вішча;

That’s rather a tender subject. Гэта даволі далікатнае пытанне.

2. чуллі́вы;

a tender wound незаго́йная ра́на

3. чу́лы, спага́длівы;

a tender heart чу́лае сэ́рца

4. пяшчо́тны, ласка́вы, мя́ккі;

tender love пяшчо́тнае каха́нне;

a tender touch лёгкі до́тык

5. мя́ккі (пра мяса)

6. : tender blue даліка́тна-блакі́тны (колер)

at a tender age у малады́м узро́сце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kind

I [kaɪnd]

adj.

1) до́бры; ве́тлы, прыве́тны; спрыя́льны

kind words — до́брыя, добразычлі́выя сло́вы

a kind and gentle heart — спага́длівае й чу́лае сэ́рца

2) ласка́вы

be so kind — бу́дзь ласка́вы, калі́ ла́ска

3) ува́жлівы, ува́жны, чу́лы, клапатлі́вы

a kind master — клапатлі́вы гаспада́р

II [kaɪnd]

n.

1) гату́нак -ку m., род -у m.

2) паро́да f.

- in kind

- kind of

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

feeling

[ˈfi:lɪŋ]

1.

n.

1) адчува́ньне n.

a feeling of cold (pain) — адчува́ньне хо́ладу (бо́лю).

2) пачуцьцё до́тыку

3) чуцьцё n.; ду́мка f.

4) пачуцьцё n., эмо́цыя f.

noble feelings — высакаро́дныя пачу́цьці

5) шкадава́ньне, спачува́ньне n.

2.

adj.

1) чульлі́вы, чу́лы; пачуцьцёвы

a feeling heart — чу́лае сэ́рца

2) глыбо́ка адчува́ны

hurt someone’s feelings — абра́зіць чые́-н. пачу́цьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

даліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі; уважлівы, паслужлівы. — Наш каморнік, дык гэта залаты чалавек. Спакойны, добры, далікатны. Чорны. [Купала:] — Вы, Міколачка, дрэнны крытык. Што я вам ні пачытаю — абавязкова спадабаецца. Вы чалавек далікатны і не хочаце пакрыўдзіць старэйшага. Хведаровіч. // Заснаваны на павазе; чулы, мяккі. Далікатныя адносіны паміж людзьмі. □ Здавалася, што .. [Зорык] выпешчаны багатымі бацькамі, з першых крокаў прывучаны да далікатнага абыходжання. Новікаў.

2. Разм. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін. Далікатная справа. □ — Яшчэ раз выбачайце .., Арцём Сямёнавіч. Я да вас па вельмі далікатнаму пытанню. Галавач.

3. Кволы, тонкі; выпеставаны. Далікатныя рукі. Чалавек далікатнага складу. Далікатныя рысы твару. □ На божы свет, як бы з магілы, З зямлі травінкай далікатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткі. Колас. // Не простага паходжання (пра чалавека). Сцепаніда Гаўрылаўна, хоць і зваў яе Чмаруцька ў вясёлую хвіліну княгіняй, ніякага дачынення да такога далікатнага роду не мела. Лынькоў. // Які патрабуе беражлівых адносін, догляду, лёгка псуецца пры карыстанні. Машына гэта далікатная, яна не любіць, калі дакранаецца да яе які-небудзь таптун, а не сапраўдны вадзіцель. Кулакоўскі. Рукі страцілі меру націску і, беручы далікатную рэч, баішся, каб не раздушыць. Крапіва.

4. Складаны, тонкі па выкананню. Работа такая далікатная, ажно страх бярэ нас — малых. Бядуля.

5. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак (пра валасы, пух, тканіну і пад.). Далікатная скура. Плацце з далікатнай матэрыі. □ Птушаняты ўсе былі жывыя, голенькія, ружовыя, з жоўтымі роцікамі і далікатным рэдзенькім пушком на галоўках. Ляўданскі.

6. Прыемны на смак, пах, гучанне і пад. Далікатныя духі. □ — Ды што той гарадскі харч! Ён можа і далікатны, але наедку з яго мала. Лынькоў. — От хоць раз найграешся, Піліп... — Не кажы ты — вельмі далікатную музыку люблю. Скрыган.

[Ад фр. délicat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)