аўстрыйскі пісьменнік, прадстаўнік пражскай нямецкамоўнай літ. школы. Скончыў Пражскі ун-т (1906). Друкаваўся з 1909. Аўтар навел «Прысуд», «Качагар» (абедзве 1913), «Ператварэнне» (1916), «У калоніі для зняволеных» (1919), зб-каў «Сузіранне» (1913), «Вясковы лекар» (1919), «Галадамор» (1924). Пасмяротна выйшлі незавершаныя раманы-прытчы «Працэс» (1915, выд. 1925, экранізацыя 1962), «Замак» (1922, выд. 1926), «Амерыка» (1914, выд. 1927), а таксама навелы, дзённікі, афарызмы, лісты. У філас.-алегарычнай прозе К. праблемы адзіноты, трагічнага бяссілля, асуджанасці «маленькага чалавека». Яго маст. манеры ўласцівы спалучэнне розных настрояў і стылявых тэндэнцый, сумяшчэнне рэальна-будзённага з фантастычным, надсусветным, ужыванне сімволікі, алегорыі, гратэску, гумару. Як рэфарматар л-ры істотна паўплываў на маст. слова 20 ст.Літ. прэмія імя Т.Фантане 1915. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Бел.пер. — Прысуд: Апавяданні і мініяцюры. Мн., 1996;
Рус.пер. — Роман. Новеллы. Притчи. М., 1965;
Процесс. Замок. Новеллы и притчи. Из дневников. М., 1989;
Америка. Процесс. Из дневников. М., 1991;
Замок. Новеллы и притчи. Письмо к отцу. Письма Милене. М., 1991.
Літ.:
Затонский Д.В. Франц Кафка и проблемы модернизма. 2 изд. М., 1972;
Шарп Д. Незримый ворон: Конфликт и трансформация в жизни Ф.Кафки: Пер. с англ. Воронеж, 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́ча ’нібы’: Ходзіць пана пава (браг., Нар. словатв.), ’быццам, нібы; хіба’ (Ян.), на́чай ’быццам, нібы’ (там жа), на́чэ ’як, бы’: Zwiery takije by nacze ludzi (Пятк. 2), укр.наче ’быццам, як быццам’, ’нібыта’, параўн. неначэ ’тс’. З *не иначе ’не інакш’ (гл. на́чай, іничай) з наступнай універбізацыяй і скарачэннем складоў: нейнича > нʼнича > на́ча, або адпадзеннем адмоўя не ў выніку дээтымалагізацыі. Шаур (ESSJ SG, 2, 435) разглядае разам з рус.дыял.на́ча, славен.дыял.nače ’інакш’ (Cjьnače), аднак у гэтым выпадку застаецца няяснай спецыфічная семантыка, ужыванне беларускага і ўкраінскага слоў і функцыя адмоўя ва ўкр.неначе (паводле Шаура, «збыткоўная», гл. там жа, 447). Гл. таксама Бязлай, 2, 210.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заве́я ’мяцеліца’. Рус.дыял.заве́я ’тс’, ’месца дзе кружыць вецер’, укр.заві́я ’мяцеліца’, польск.zawieja ’тс’; параўн. чэш., славац.závěj, славен.zavèj ’сумёт’. Аддзеяслоўны наз. на а‑ ўтвораны ў паўн.-слав. мовах на базе прэфіксальнага *za‑vě‑ja‑ti (гл. веяць). Бел., укр. і польск., а таксама рус.дыял.прыбалт. факты магчыма трактаваць як звязаныя паміж сабой. Перм., арханг., урал.завея ’месца, захаванае ад ветру’ магло ўзнікнуць самастойна. Крыніцай польск. і зах., усх.-слав. з’явы можа быць як польск., так і «крэсовая» форма (чаму не пярэчыць ужыванне Міцкевічам); для высвятлення гэтага патрэбны звесткі аб пашырэнні слова ў народных гаворках, што для слова, замацаванага ў літ. мове, ускладнена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стварэ́нне ‘жывая істота, усё жывое’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ, Стан., Сержп. Прымхі). Ужыванне назоўніка стварэ́нне ‘тварэнне, твор’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан.) ад дзеяслова ствары́ць (гл. тварыць) у спецыяльным значэнні ‘створанае Богам’. Параўн. польск.stworzenie з аналагічным значэннем, якое, згодна з Сяткоўскім (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 347), лічыцца семантычным багемізмам. Запазычаннем з чэшскай лічыцца польск.stworzyciel ‘тварэц’ (там жа), параўн. таксама ствары́цель ‘тс’ (Нас., Ласт., Гарэц., Стан.), укр.створи́тель ‘тс’, старое макед.створител ‘тс’. Як самастойныя ўтварэнні можна разглядаць створы́цца ‘зрабіцца’ (ТС), стварэ́нне ‘твар, вобраз, выгляд’; стварэння ні знаіць (пра бруднага, замурзанага) (Скарбы), стварэ́нец ‘чалавечая істота’ (Стан.), стварэ́ц ‘творца’ (Ласт.), створ ‘твор’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gebráuchm -(e)s, -br)äuche
1) ужыва́нне, ужы́так, карыста́нне, прымяне́нне;
von etw. ~ máchen ужыва́ць, выкарысто́ўваць (што-н.);
áußer ~ sétzen зняць [вы́ключыць] з ужыва́ння;
áußer ~ sein не ўжыва́цца
2) звы́чай, прывы́чка; абра́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ЛЮД»
(«Lud», «Народ»),
польскі этнагр. часопіс; орган Польскага нарадазнаўчага т-ва. Засн. ў 1895 мовазнаўцам і этнографам А.Калінай. Выдаецца як штогоднік (у 1907—38 штоквартальнік), спачатку ў Львове, пазней у Вроцлаве і Познані. Асвятляе актуальныя пытанні тэорыі і метадалогіі культуры, гісторыі этнаграфіі, стану і праблематыкі этнагр. даследаванняў і інш. Этнаграфіі Беларусі прысвечаны публікацыі: пад ініцыяламі B. J. K. «Ужыванне цымбалаў у музыцы і беларускіх песенек на польскіх дварах у 1710 г.» (1905, т. 11), В.Брухнальскага «З «Помніка» М.Маркса, віцябчаніна» (1922, т. 21), С.Малевіча «Батлейка на Белай Русі» (1924, т. 22), Ю.Галомбака «Беларускія дзяды» (1925, т. 24), Ч.Пяткевіча «Гігіена ў жыцці палешукоў» (1931, т. 30), В.Бандарчыка «Беларуская этнаграфія ў працах польскіх даследчыкаў XIX ст.» (1967, т. 51, ч. 1), «Этнаграфія Беларусі пасляваеннага перыяду» (1973, т. 57), Ф.Сяліцкага «Беларускія народныя бяседна-радзінныя песні з вёскі Мікуліна гм. Даўгінава былога Вілейскага павета» (1979, т. 63), «Беларускія жніўныя і палявыя песні з ваколіц вёскі Мікуліна былой гміны Даўгінава Вілейскага павета» (1982, т. 66), «Легенды, прытчы і апавяданні аб з’явах на Вілейшчыне ў міжваенны перыяд» (1983, т. 67), «Вясеннія і летнія гадавыя звычаі ў былым Вілейскім павеце» (1985, т. 69). Апублікаваў рэцэнзіі на працы А.Багдановіча, М.Доўнар-Запольскага, М.Федароўскага, Ч.Пяткевіча, К.Машынскага, Я.Карскага, М.Чурак, М.Раманюка, А.Лакоткі, на тамы серыі «Беларуская народная творчасць», кнігі «Беларускае народнае мастацтва» (1956, т. 42, ч. 2), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1987, т. 71) і інш., энцыклапедыю «Этнаграфія Беларусі» (1992, т. 75). Выйшла 80 тамоў (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТРЭ́БНАСЦЬ,
стан узаемадзеянняў суб’екта (асобы, сац. групы, грамадства) з аб’ектыўнымі ўмовамі яго існавання, якія ён зазнае пры патрэбе ў чым-небудзь неабходным для падтрымкі жыццядзейнасці і ў якасці стымулу актыўнасці. Да П. адносіцца не толькі тое, што прыносіць карысць, неабходна для жыцця, але і рэальныя запатрабаванні на прадметы, што могуць быць шкоднымі для здароўя і сац. статусу, але выкарыстоўваюцца людзьмі ў сілу звычак, традыцый і задавальнення (курэнне, ужыванне алкаголю, наркотыкаў і інш.). Працэс задавальнення, рэалізацыі П. ўяўляецца як мэтасэнсавая дзейнасць чалавека, што праходзіць у пэўных сац. адносінах і ў пэўных сац.-эканам., паліт. і культурных умовах. П. асобы і групы апасродкаваны працэсам выхавання.
П. складаюць адзіную цэласную сістэму і падзяляюцца на біял. (абумоўленыя абменам рэчываў) і сац. (абумоўленыя грамадскай сутнасцю чалавека), на ўсвядомленыя і неўсвядомленыя, матэрыяльныя і духоўныя, індывід. і групавыя, рацыянальныя і нерацыянальныя, бягучыя і чакаемыя, рэальныя і ідэальныя, узвышаныя і нізкія, жыццёва важныя і другарадныя, самадастатковыя і прэстыжныя, элементарныя і складаныя, насычаныя (маюць выразныя межы) і ненасычаныя (не маюць межаў; напр., веды). У адпаведнасці са сферай дзейнасці вылучаюць таксама П. працы. пазнання, веры, зносін, сексу, адпачынку; паводле функцыянальнай іх ролі — дамінуючыя і перыферыйныя, устойлівыя і сітуатыўныя; паводле аб’ектаў дзейнасці — індывід., групавыя, калект., грамадскія.
П. дэтэрмінуюцца генетыка-біял. фактарамі, сац.-эканам. і сацыякульт. ўмовамі існавання людзей, характарам і зместам іх дзейнасці, іх узроўнем сацыякульт. развіцця і менталітэтам. Індывідуальна і суб’ектыўна П. перажываюцца ў форме пачуццёва-эматыўна афарбаваных жаданняў і імкненняў. Іх рэалізацыя дыферэнцыруецца ў залежнасці ад каштоўнасных арыентацый і жыццёвых дыспазіцый асобы ў карэляцыі з яе індывід. вопытам, спосабамі рэфлексіўнага асэнсавання свайго жыццёвага шляху, быцця інш. людзей, сац. адносін і сац. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Басурма́н1 ’басурман’, ст.-бел.бесурман, бесурмянин, бусурмянин (Булыка, Запазыч.), рус.басурма́н, бусурма́н, ст.-рус.бесерменин, бесурменин, укр.басурма́н, бусурман. Запазычанне з цюрк. моў, дзе адпаведнае слова азначае ’мусульманін’. Параўн. тат., казах.musulman, тур.müslim, müslüman, müsürman, кірг., кумык., балкар.busurman (цюрк. словы з перс.). Меліаранскі, ИОРЯС, 10, 4, 113–116; Шэльд, Slavia, 2, 290; Фасмер, 1, 132; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19 (< тат.); Шанскі, 1, Б, 54 (падтрымлівае тат. версію); Рудніцкі, 270–271, гл. яшчэ Сольмсен, KZ, 37, 590. Варыянт тыпу бесурман і пад. лічыцца запазычаннем з цюрк.дыял. варыянта (гл. Фасмер, 1, 160). Параўн. басурма́н2.
Басурма́н2 ’заняпалы чалавек’ (Касп.). Ужыванне ў якасці экспрэсіўнага слова басурма́н1 (гл.) ’мусульманін’. Таксама і ў іншых мовах. Параўн. рус.дыял.бусурма́н ’разбойнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бацькі́1 ’parentes’ (Нас., Касп., Шат., Сцяшк. МГ, Бяльк., БРС, Гарэц.), укр.батьки́ ’тс’ (да геаграфіі ўкр. слова гл. Бурачок, Назви, 24–25, карта). У рус. мове няма (параўн. толькі батьки́ ’бацькі’ з гаворак у Літве). Ужыванне мн. ліку ад ба́цька (гл.) з новай семантыкай (’бацька і маці’). Такое словаўжыванне вядома і ў іншых і.-е. мовах (параўн. Гуер, LF, 42, 421–433, Přispěvky, 63–74). Крымскі (Тюрки, II, 208–209) вылучыў неверагодную ідэю растлумачыць значэнне слова бацькі калькіраваннем з араб. мовы (праз цюрк. пасрэдніцтва). Крытыку гл. Бялецкі, Принципы, 214–219.
Бацькі2 ’расліна спарыння, Claviceps purpurea L.’ (цэнтр.-палес.; Выгонная, Лекс. Палесся). Выгонная, там жа, мяркуе, што гэта назва, як і іншыя назвы раслін, herba sacra, дзе выкарыстоўваюцца тэрміны роднасці, абумоўлена яе папераджаючай зло функцыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Злы. Рус.злой, укр.злий ’тс’, польск., серб.-луж.zły ’кепскі, злы’, чэш., славац.zlý ’тс’, славен.zál, zèl ’злы’, ’някепскі’, серб.-харв.за̏о, балг.зъл, макед.зол. Ст.-слав.зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус.зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл.zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е.*gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран.zūr ’хлусня’, ст.-грэч.φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац.fallo ’падманваю’, літ.atžúlas ’цвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел.ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.