Стан, становішча, якое пагражае каму‑н., можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Утрымліваць пераправу далей, падводзячы саміх сябе пад небяспеку поўнага акружэння, — не мела ніякага сэнсу.Брыль.Многія таварышы, якім пагражала небяспека арышту, перабраліся ў партызанскія атрады.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Доўга парачыся, страціць патрэбныя якасці, стаць непрыгодным. Перапарылася бручка.
2. Доўга парачыся, прычыніць сабе шкоду. Перапарыцца ў лазні.
3.(1і2ас.неўжыв.). Спарыцца, папарыцца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полузакры́тьсов., разг.
1.(дверь, окно и т. п.) паўзачыні́ць, прычыні́ць;
2.(занавес, штору) паўзакры́ць, прыкры́ць;
3.(о глазах) прыплю́шчыць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЛАКА́ДА (англ. blockade),
1) у міжнародных адносінах сістэма мер эканам., паліт. ці ваен. характару супраць якой-небудзь дзяржавы з мэтаю перапыніць яе сувязі са знешнім светам і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні. Паліт. блакада можа ажыццяўляцца скасаваннем дыпламат. адносін, пазбаўленнем краіны членства ў пэўнай арг-цыі і інш.Эканам. блакада ажыццяўляецца спыненнем (забаронай) знешнегандл., фін., крэдытных і інш.эканам. сувязяў з мэтаю прычыніць шкоду эканоміцы блакіруемай дзяржавы, пазбавіць яе крыніц сыравіны і рынкаў збыту тавараў. Ваен. (марская) блакада выкарыстоўваецца ў мірны час супраць краіны — парушальніцы нормаў міжнар. права. Статут ААН дапускае ўвядзенне блакады як калект. меры для падтрымання ўсеагульнага міру толькі па рашэнні Савета Бяспекі.
2) Блакада ваенная ў час вайны — форма вядзення ваен. дзеянняў, накіраваных на ізаляванне варожага аб’екта (групоўкі войскаў, горада, дзяржавы і інш.) праз парушэнне яго знешніх сувязяў на сушы, у паветры і на моры; яе мэта — падарваць ваенна-эканам. магутнасць дзяржавы, аслабіць яе ўзбр. сілы, прымусіць праціўніка да капітуляцыі або разграміць і захапіць аб’ект блакады. На Беларусі блакада ваенная выкарыстоўвалася агрэсарам для авалодання ўмацаванымі крэпасцямі (блакада Бабруйскай крэпасці франц. войскамі ў 1812). Самымі вялікімі блакадамі былі кантынентальная блакада, якую праводзіў Напалеон I супраць Англіі на пач. 19 ст., марская блакада Вялікабрытаніі Германіяй і блакада Германіі яе праціўнікамі ў 1-ю сусв. вайну. У 2-ю сусв. вайну пераважалі блакады змешаныя (блакада Ленінграда ням.-фаш. войскамі ў 1941—43, блакада сав. войскамі ням.-фаш. групоўкі пад Сталінградам у 1942—43 і інш.). Тэарэтыкі не выключаюць выкарыстання блакады і ў сучасных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аб..., прыстаўка (гл.а...¹).
Ужыв. замест «А...¹»:
а) перад галоснымі: абысці, абыграць, абумовіць, абярнуцца;
б) у некаторых выпадках перад зычнымі: абдумаць, абмяняць, абжаць;
2) нароўні з прыстаўкай «А...¹» перад зычнай: абгарадзіць, абкарыць, абкантаваць (агарадзіць, акарыць, акантаваць);
3) для ўтварэння дзеяслова са знач.прычыніць страту каму-н.: абважыць, абмераць, абхітрыць;
4) для ўтварэння дзеяслова са знач. не ўлічыць, абысці каго-, што-н. пры размеркаванні чаго-н.: абдзяліць, абмінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры.Колас.[Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу.Бядуля.// Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́сці
1. (абкусаць, абгрызці) benágen vt;
2.разм. (прычыніцьстратукаму-н.) j-m arm éssen*; j-m die Háare vom Kopf fréssen* (разм.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2.Разм. Многа ці часта едучы, прычыніць страту каму‑н. [Хадкевіч:] — Яна [Галя] нас не аб’есць... А без яе будзе зусім пуста ў хаце.Васілевіч.
•••
Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці — пра ўтрыманне каго‑н. пражэрлівага, але малакарыснага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАЦО́ЎНЫ ДАГАВО́Р,
пагадненне паміж работнікам і наймальнікам. Паводле П.д. работнік абавязваецца выконваць работу па адной або некалькіх прафесіях, спецыяльнасцях або пасадах адпаведнай кваліфікацыі і выконваць унутраны прац. распарадак; наймальнік абавязваецца прадастаўляць работніку абумоўленую П.д. работу, забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы, лакальнымі нарматыўнымі актамі і пагадненнямі бакоў, своечасова выплачваць работніку заработную плату. Дагаворнымі бакамі з’яўляюцца наймальнік і работнік, якія знаходзяцца паміж сабой у прац. адносінах на аснове П.д. Па агульным для наймальнікаў правіле не дапускаецца заключэнне П.д. з асобамі да 16 гадоў. П.д. можа быць заключаны з асобай, што дасягнула 14 гадоў, з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеля, папячыцеля) для выканання лёгкай працы, якая не прычыніць шкоды здароўю і не парушыць працэс навучання.
Умовы П.Д., што вызначаюць сукупнасць правоў і абавязкаў дагаворных бакоў, складаюць яго змест. У П.д. павінны быць: звесткі пра работніка і наймальніка; месца работы з указаннем структурнага падраздзялення, куды работнік уладкоўваецца; працоўныя функцыі работніка; асн. правы і абавязкі работніка і наймальніка; тэрмін П.д. (для тэрміновага дагавора); рэжым працы і адпачынку (у выпадку адрознення ад агульнаўстаноўленага); умовы аплаты працы. Паводле пагаднення бакоў у П.д. могуць быць уключаны і інш. (дадатковыя) умовы, абавязковыя для абодвух бакоў. Пасля заключэння П.д. яго бакі набываюць правы і нясуць абавязкі, замацаваныя ў заканадаўстве аб працы, калект. дагаворы і ў лакальных актах наймальніка.
П.д. можа быць заключаны на няпэўны ці пэўны тэрмін, але не больш як на 5 гадоў; на час выканання пэўнай работы; на час выканання абавязкаў часова адсутнага работніка, за якім захоўваецца месца работы; на час выканання сезонных работ. П.д. заключаецца ў пісьмовай форме і падпісваецца бакамі. Пасля заключэння П.д. прыём на работу афармляецца загадам (распараджэннем). Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама такі від П.д., як кантракт, які заключаецца на пэўны тэрмін, і мае асаблівасці ў параўнанні з агульнымі нормамі заканадаўства аб працы і прадугледжвае кампенсацыю за пагаршэнне прававога становішча работніка.