задзяўбці́ 1, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб, ‑дзяўбла, ‑ло; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ўдарамі дзюбы. Каршун задзёўб курыцу. □ — Так, вось так! Так, вось так! — Завіхаецца шпак. — Фі-у-чы! Фі-у-чы! Задзяўбу і вас, хрушчы! Шушкевіч.

2. перан. Разм. Даняць нападкамі, папрокамі. — [З дзяўчатамі], браце, трэба смелым быць, каб яны над сабой тваю сілу пачулі. Інакш — задзяўбуць, свавольніцы... Машара.

задзяўбці́ 2, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце, ‑дзяўбуць; пр. задзёўб; ‑дзяўбла, ‑ло; зак.

Пачаць дзяўбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што.

1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. // Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.

2. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.

3. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.

4. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне. Дабіць апошні цвік.

5. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой‑н. работы. Дабіць пракос.

•••

Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры..., прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў са знач.:

1) давядзення дзеяння да канчатковай мэты, напр.: прыйсці, прыхіліцца, прывалачыся;

2) дабаўлення, збліжэння, змацавання чаго-н. з чым-н., напр.: прыбіць, прырабіць, прыбудаваць, прыдрукаваць, прыкласці, прышыць;

3) накіравання дзеяння к сабе, у сваіх інтарэсах, напр.: прывабіць, прысвоіць;

4) накіравання дзеяння на прадмет зверху ўніз, напр.: прымяць, прыціснуць;

5) паўнаты, вычарпанасці дзеяння, напр.: прывучыць, прыахвоціць;

6) непаўнаты, слабай меры дзеяння, напр.: прыглушыць, прысыпаць, прыадчыніць;

7) у дзеясловах на -оўва, -ва — суправаджальнага дзеяння, напр.: прыгаворваць, прытанцоўваць.

II. Ужыв. пры ўтварэнні:

1) назоўнікаў і прыметнікаў са знач. непасрэднага прымыкання да чаго-н., напр.: прылесак, прыбярэжны, прыазёрны, прыгранічны;

2) назоўнікаў са знач. дадатковасці, напр.: прыплод, прыпёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыкако́шыцьпрыбіць, забіць’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Да незафіксаванага *како́шыць, якое ўзыходзіць да прасл. *kokošiti (< *kokošь ’курыца; певень’) з шэрагам значэнняў, сярод якіх, аднак, семантыка, звязаная з ’біць’, адзначаецца толькі ў рускіх дыялектах, параўн. уладз. прикоко́шить ’пабіць, набіць’, калуж. ’забіць на мяса, зарэзаць’. Верагодна, сюды ж прыкуко́шыцца ’прыладзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ) з дысімілятыўнай варыятыўнасцю першага пераднаціскнога кораня і таксама да дзеясл. *како́шыць < *kokošiti, але з семантыкай (далейшым яе пашырэннем), якая адлюстравалася ў балг. коко́ша се ’ўсаджвацца, як квактуха’, славац. kokosiť sa ’надзьмуцца, натапырыцца’, што можа разглядацца як беларуска-славацка-балгарская ізалекса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наперако́с нареч.

1. ко́со (по отношению к чему-л.);

прыбі́ць пла́нку н. — приби́ть пла́нку ко́со;

2. перен. не так, как ну́жно, как бы сле́довало;

усё пайшло́ н. — всё пошло́ не так, как ну́жно (как бы сле́довало)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўскася́к

1. нареч. на́искось, наискосо́к, вкось;

перасячы́ н. по́ле — пересе́чь на́искось (наискосо́к, вкось) по́ле;

2. нареч. вкось, на́кось;

прыбі́ць н. — приби́ть вкось (на́кось);

3. предлог с род. н. стала́ лягла́ квяці́стая даро́жка вкось стола́ легла́ цвети́стая доро́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падбі́ць

1. (прыбіць знізу) (von nten) beschlgen* vt;

2. (падкласці) nterlegen vt; füttern vt (вопратку);

3. разм. (падбухторыць) ufhetzen vt, nstiften vt, nreizen vt (на што-н. zu D);

4. (стрэлам) nschießen* vt (птушку); trffen* vt (самалёт, танк і пад.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прысту́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што, чым і па чым. Злёгку, нямоцна стукнуць. Дзед Ларка прыстукнуў малатком цвічок, прыцмокнуў языком. Пянкрат. — Вось і вы сваю цаглінку паклалі ў будынак школы, — сказаў муляр ды прыстукнуў кельмай зверху, раўняючы рад. Юрэвіч. — І, ведайце, усё на сваім пастаўлю, — прыстукнуў .. [Хлор] па стале кулаком. Гартны. Пшэбора спрытна павярнуўся, Як першы ў свеце кавалер, Прыстукнуў ботам ды прыгнуўся, Аж бліснуў срэбраны каўнер. Колас.

2. каго. Разм. Забіць, прыбіць. Рабіў Макар усё на злосць старшыні, лаяў яго спачатку за вочы, а пасмялеўшы, і ў вочы. Выпіўшы, пагражаў прыстукнуць у цёмным закутку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абабі́ць, ‑б’ю́, ‑б’е́ш, ‑б’е́; ‑б’ём, ‑б’яце́; зак., каго-што.

1. Удараючы, прымусіць адпасці што‑н. Абабіць яблык. Абабіць расу. □ [Апанас] абабіў попел з папяросы і скрывіўся ад дыму. Пестрак. // Удараючы, ачысціць ад чаго‑н. Неўзабаве.. [Чарнавус] павольна адчыніў дзверы ў сенцы, па зімняй прывычцы абабіў аб падлогу боты. Кулакоўскі. // Абмалаціць. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.

2. Пашкодзіць паверхню чаго‑н., прымусіць адпасці. Абабіць палец. Абабіць тынк. // Абнасіць з краёў вопратку. Абабіць рукавы.

3. Прыбіць, пакрыўшы, абцягнуўшы чым‑н. Абабіць дзверы дэрмацінам. □ [Дзеці] укапалі слупкі, абабілі аполкамі, навазілі з саўгаснай гантарэзкі пілавіння. Пальчэўскі.

4. Зрабіць прыгодным для язды. Абабіць дарогу.

•••

Абабіць капейку — зарабіць грошай. [Ціток:] — Сваю ж гаспадарку кідаеш, каб хаця капейку якую абабіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикрепи́ть сов.

1. (крепко приделать) прымацава́ць, мног. папрымацо́ўваць; (прибить) прыбі́ць, мног. папрыбіва́ць; (приколоть) прыкало́ць, мног. папрыко́лваць, прышпілі́ць, мног. папрышпі́льваць; (приклеить) прыкле́іць, мног. папрыкле́йваць; (пришить) прышы́ць, мног. папрышыва́ць;

2. в др. знач. прымацава́ць, мног. папрымацо́ўваць;

прикрепи́ть отстаю́щего ученика́ к си́льному прымацава́ць адстаю́чага ву́чня да мо́цнага;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)