Перапона ’тое, што стрымлівае доступ куды-небудзь’ (ТСБМ), ’папярочная планка ў аконнай раме’ (свісл., Шатал.), перапона, пэрэпо́н ’дыяфрагма’ (ваўк., івац., ЛА, 1; ТСБМ), перапона ’тс’ (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ); перапоны ’планкі на капылах саней’ (Сцяшк. Сл.), перапо́нка ’перапона ў вуллі — умацаванне вашчыны ў стаяку’ (лельч., Мат. Гом.); укр.пэ̂рэ̂по́на ’тс’ (Анох.); рус.перепо́на ’плеўка ў целе жывёлы, абалонка ў расліны’, ’пераплёт у раме’, польск.przepona ’перашкода’, ’дыяфрагма’, ’перагародка’, чэш.přepona, славац.prepona ’гіпатэнуза’, славен.prepóna ’перагародка’, серб.-харв.пре̏пона ’перашкода’, ’паха’, прѐпонка ’дыяфрагма’, макед.препон ’перашкода’, ’перагародка’. Да прасл.*per‑ > пера- і pętі > пяць (гл.) з асновай *pon‑ (іншыя ступені: *pьn‑ і *pin‑). Сюды ж перапонка, якое з рус.перепонка < перепона ’скура, абалонка’ (Шанскі-Баброва, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ НІ́ЖНЯЯ ЦАРКВА́,
помнік стараж. дойлідства. Пабудавана ў 12 ст. майстрамі Гродзенскай школы дойлідства на тэр.Гродзенскага Старога замка. Пасля пажару 1183 да сярэдзіны 13 ст. разбурылася. Яе руіны выяўлены пад фрагментамі больш позняй Гродзенскай Верхняй царквы ў час археал. раскопак 1931—37. Часткова захаваліся рэшткі сцен (да выш. 3,5 м), фрагменты падкупальных слупоў і элементы дэкар. ўпрыгожання.
Паводле плана гэта быў 4-стаўповы храм тыпу ўпісанага крыжа без нартэкса з развітой алтарнай часткай. Фасады аздоблены паліраванымі і неапрацаванымі рознакаляровымі камянямі, маёлікавымі квадратнымі пліткамі і паліванай чашападобнай кафляй. Гал. ўпрыгожанне інтэр’ера — маёлікавая ўзорыстая падлога і алтарная перагародка. Захаваліся дэталі багата ўпрыгожанай драўлянай алтарнай перагародкі, пазалочаныя медныя лісты з выгравіраванымі выявамі апосталаў і святых у абрамленні кругоў са складаным раслінным і плеценым арнаментам.
Да арт.Гродзенская Ніжняя царква. Фрагмент маёлікавай падлогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тра́верса
(фр. traverse)
папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фрагмапла́ст
(ад гр. phragmos = перагародка + -пласт)
унутрыклетачная пласцінка, зачатак клетачнай сценкі, які ўзнікае пры дзяленні клетак большасці раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Перабі́ўка ’тонкая перагародка ў жылым памяшканні’ (Жд. 1). Паводле Чэкмана (Baltistica 8 (2), 149), адлюстроўвае ўплыў літ.pérmušti ’перагарадзіць’ (< mùšti ’біць, дзяліць’), што няпэўна. Параўн. перабойка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Платы́ ’перагародка на рацэ, яз’ (лях., Сл. ПЗБ). Мн. л. ад плот (гл.). Аналагічна рус.дыял.плоть ’плаціна, гаць’ ад плот і суф. ‑ь з адцягненым значэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гродзьПерагародка на рацэ з жалезных крукоў; ез (ЖР, т. III, нарыс IV, 45).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл.*per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав.прѣвора ’агароджа, вароты’, польск.przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш.závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен.prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв.prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл.*ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел.развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ.pérvara, per̃varo ’перагон скаціны’.