Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.
Дашчаная п. ў хаце.
Засек з перагародкамі.
2.перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).
Саслоўныя перагародкі.
3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.
Насавая п.
|| прым.перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перагаро́дкаж.
1. перегоро́дка, перебо́рка;
2. (на пути) прегра́да;
3.перен. прегра́да, перегоро́дка;
ве́дамасныя ~кі — ве́домственные перегоро́дки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перагаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Тонкая сценка, якая дзеліць на часткі памяшканне, прастору, сховішча. Дашчаная перагародка раздзяляла кватэру на два досыць прасторныя пакойчыкі.Колас.
2.перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж кім‑, чым‑н. [Наталля:] За яго стрыманасцю, мне здавалася, хаваецца вялікая душа.., якая раскрыецца толькі мне адной, калі між намі не будзе ніякіх перагародак.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагаро́дкаж. Trénnwand f -, -wände, Zwíschenwand f -, -wände;
перагаро́дка з до́шак Brétterverschlag m -(e)s, -schläge;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Перагаро́дка, парагаро́дка, пырыгоро́дка ’тонкая сценка ў памяшканні’ (ТСБМ), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’дыяфрагма’ (ЛА, 1). Да прасл.*per‑gord‑ъka, якое з *per‑gord‑iti ’перагарадзіць, агарадзіць, аддзяліць, паставіць плот’; словаўтваральна і марфемна тоеснае с.-перс.par‑gārdan ’праводзіць вакол баразну’, ’агароджваць’ (Трубачоў, Проспект, 69). Больш падрабязна гл. пера- і гарадзі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дашча́ны, -ая, -ае.
Зроблены з дошак.
Дашчаная перагародка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыяфра́гма, -ы, мн. -ы, -фра́гм і -аў, ж.
1. Сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.
2. Святлонепранікальная перагародка ў аптычных прыборах з адтулінай для прапускання пучка прамянёў.
|| прым.дыяфра́гмавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адгаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
Тое, што і перагародка.
Дашчаная а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
partition1[pɑ:ˈtɪʃn]n.
1.перагаро́дка;
a glass/wooden partition шкляна́я/драўля́ная перагаро́дка
2. раздзе́л, падзе́л;
the partition of a country раздзе́л краі́ны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)