перагаро́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перагаро́дка перагаро́дкі
Р. перагаро́дкі перагаро́дак
Д. перагаро́дцы перагаро́дкам
В. перагаро́дку перагаро́дкі
Т. перагаро́дкай
перагаро́дкаю
перагаро́дкамі
М. перагаро́дцы перагаро́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

Дашчаная п. ў хаце.

Засек з перагародкамі.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

Саслоўныя перагародкі.

3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

Насавая п.

|| прым. перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагаро́дка ж.

1. перегоро́дка, перебо́рка;

2. (на пути) прегра́да;

3. перен. прегра́да, перегоро́дка;

ве́дамасныя ~кі — ве́домственные перегоро́дки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тонкая сценка, якая дзеліць на часткі памяшканне, прастору, сховішча. Дашчаная перагародка раздзяляла кватэру на два досыць прасторныя пакойчыкі. Колас.

2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж кім‑, чым‑н. [Наталля:] За яго стрыманасцю, мне здавалася, хаваецца вялікая душа.., якая раскрыецца толькі мне адной, калі між намі не будзе ніякіх перагародак. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перагаро́дка, парагаро́дка, пырыгоро́дка ’тонкая сценка ў памяшканні’ (ТСБМ), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’дыяфрагма’ (ЛА, 1). Да прасл. *per‑gord‑ъka, якое з *per‑gord‑iti ’перагарадзіць, агарадзіць, аддзяліць, паставіць плот’; словаўтваральна і марфемна тоеснае с.-перс. par‑gārdan ’праводзіць вакол баразну’, ’агароджваць’ (Трубачоў, Проспект, 69). Больш падрабязна гл. пера- і гарадзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дашча́ны, -ая, -ае.

Зроблены з дошак.

Дашчаная перагародка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяфра́гма, -ы, мн. -ы, -фра́гм і -аў, ж.

1. Сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.

2. Святлонепранікальная перагародка ў аптычных прыборах з адтулінай для прапускання пучка прамянёў.

|| прым. дыяфра́гмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Тое, што і перагародка.

Дашчаная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́гарадка і загаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невысокая перагародка, звычайна ўнутры памяшкання.

2. Месца, адгароджанае плотам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перегоро́дка прям., перен. перагаро́дка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)