Корж ’прэснае, сухое печыва з мукі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах.). Укр.корж, рус.корж ’тс’. Параўн. славен.kȑž ’булка’ (Бернекер, 1, 667; Брукнер, KZ, 48, 210). Для рэканструкцыі прасл.kъržьне існуе дастатковых падстаў (адсутнічаюць паралелі ў іншых паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх моў). Але таксама нельга дапусціць пазнейшае запазычанне ў славенскай мове (мы б чакалі *korž).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прызна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.
1.каго-што, у кім-чым і каго-што. Пазнаць па знешніх прыметах.
П. у сустрэчным старога знаёмага.
Я яе ледзь прызнала: так яна пастарэла.
2.што. Дапусціць рэальнасць, наяўнасць чаго-н., згадзіцца лічыць законным што-н.
П. чые-н. правы.
П. свае памылкі.
3.каго-што кім-чым або за каго-што. Палічыць, зрабіць якое-н. заключэнне пра каго-, што-н.
П. сваім важаком (за важака). Урач прызнаў яго здаровым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРАДЗІ́НСКАЯ БІ́ТВА 1812,
генеральная бітва ў час вайны 1812 паміж рас. і франц. войскамі 7 вер. каля с. Барадзіно за 124 км на З ад Масквы.
Рас. арміі — 1-я Зах. на чале з ген. М.Б.Барклаем дэ Толі і 2-я Зах. пад камандаваннем ген. П.І.Баграціёна — пасля адыходу ад Смаленска 3 вер. спыніліся каля с. Барадзіно, дзе галоўнакаманд. ген. М.І.Кутузаў вырашыў прыняць бой, каб недапусціць праціўніка да Масквы. Пазіцыі рас. часцей (правы фланг прыкрываўся р. Калоча, цэнтр — Баграціёнавымі флешамі і размешчанай на выш. Курганная батарэяй М.М.Раеўскага, левы фланг даходзіў да в. Уціца) перакрылі Новую Смаленскую дарогу, па якой рухаліся франц. войскі на чале з галоўнакаманд. імператарам Напалеонам I. Шэсць рас. дывізій на правым флангу і 4 дывізіі ў цэнтры падпарадкоўваліся Барклаю дэ Толі, 5 егерскіх палкоў на левым флангу — Баграціёну. 5 вер.франц. войскі (каля 40 тыс.чал., 186 гармат) пасля працяглага і цяжкага бою авалодалі перадавой рас. пазіцыяй — Шавардзінскім рэдутам, які абаранялі часці ген.-лейт. А.П.Гарчакова (12 тыс.чал., 46 гармат).
У Барадзінскай бітве рас. войскі налічвалі 154,8 тыс.чал. (у т. л. 11 тыс. казакоў і 28,5 тыс. апалчэнцаў) і 640 гармат, франц. — 133,8 тыс.чал., 587 гармат. Бітва праходзіла як лабавая атака франц. сіламі рас. цэнтра — батарэі Раеўскага і Баграціёнавых флешаў, якія 6 разоў пераходзілі з рук у рукі паміж 9 і 12 гадз. Да 12 гадз Напалеон збіў рускіх з усіх пунктаў і рыхтаваўся нанесці сваімі рэзервамі (19 тыс. гвардзейцаў) вырашальны ўдар, аднак у выніку раптоўнага рэйду конніцы ген. Ф.П.Уварава і казакоў ген. М.І.Платава ў франц. тыл ледзь не трапіў у палон і загадаў адкласці атаку на наступны дзень. Артыл. кананада працягвалася да 17 гадз. У 18 гадзрас. войскі адышлі на лінію с. Горкі — Старая Смаленская дарога. З надыходам цемры Напалеон адвёў франц. часці за р. Калоча. Страты французаў склалі 50—58 тыс.чал. (у т. л. 49 генералаў), расіян — 45,6 тыс.чал., з якіх 29 генералаў. Недахоп сіл змусіў Кутузава 8 вер. адступіць з войскамі ў бок Масквы. Напалеону не ўдалося разграміць рас. армію ў генеральнай бітве. На рас. баку ў ёй удзельнічалі ўраджэнцы Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай губ., вызначыліся Брэсцкі і Мінскі пяхотныя палкі. На месцы бітвы дзейнічае Барадзінскі ваенна-гіст. музей (засн. ў 1903, пл. 110 км²).
Літ.:
Богданов Л.П. На поле Бородинском. 2 изд. М., 1987;
Вахрушев А.М. Зори Бородина: Ист. повествование. М., 1992.
У.Я.Калаткоў.
Да арт.Барадзінская бітва. Літаграфія з карціны А.Сафонава «Барадзінская бітва 26 жніўня 1812». 1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́ўнасцю, прысл.
1. У поўным складзе, у поўным аб’ёме. Перад жывёлаводамі стаіць задача так правесці зімоўку жывёлы, каб поўнасцю захаваць наяўнае пагалоўе, ні ў якім разе недапусціць зніжэння прадуктыўнасці жывёлы.«Звязда».
2. Ва ўсіх адносінах, зусім, цалкам. Вось яна [машына] і вялізная, і хітрая,.. а ўсё ж такі яна поўнасцю падначалена .. [Міхасю].Брыль.Гэтыя думкі і гэтае адчуванне апошнімі звеннямі ўзварухнуліся ў Сцёпкавым сэрцы і заступілі поўнасцю месца другім думкам і другому пачуццю.Колас.
•••
Цалкам і поўнасцюгл. цалкам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нада́вяча ’нядаўна’ (ляхав., Сл. ПЗБ), відаць, не можа разглядацца асобна ад надоечы (гл.), нагдовя, анагдове і інш., якія выводзяцца з прасл.*onogbda (гл. на́гды), прыслоўя адзайменнікавага паходжання (ESSJ SG, 2, 527), аднак націскное а ў корані дае падставы дапусціць сувязь з рус.давеча ’нядаўна’, на што звярнулі ўвагу аўтары слоўніка. Апошняе, як і бел.дивечы (Бяльк.), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах (рус.даве ’нядаўна’, укр.даві, ст.-слав.давѣ ’калі-небудзь, нядаўна’, славен.davė ’сёння, зранку’ і’ інш., прасл.*dave, звязанае з иаиьnъ ’даўні’). Гл. Фасмер, 1, 480–481; Бязлай, 1, 95–96; Трубачоў, Эт. сл., 4, 198; SP, 1, 360–361. Магчыма, кантамінацыя надоечы і дивечы, што, аднак, цяжка дапусціць з лінгвагеаграфічнага пункту погляду.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыпусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.
1.каго-што. Разм. Дазволіць наблізіцца, падпусціць да каго‑, чаго‑н. Я завёў свайго каня ў загародку, дзе раней стаяла Мальвіна, а Казікавага прыпусціў да кармушкі з сенам.Якімовіч.// Дазволіць зайсці, пусціць куды‑н. папасвіцца; прыпасвіць (пра жывёлу). [Рыгор:] Вось народ! Вось заразы! Ну няхай жа б дзе з краю прыпусціў [каня], дык не — паўгоней збіў.Крапіва.//Дапусціць да кармлення малаком маці (пра жывёл). Прыпусціць цяля да каровы.//Дапусціць да злучкі. Прыпусціць жарабка да кабылы.
2.што і чаго. Дадаць чаго‑н. куды‑н. Толькі ёсць і такія, што рады дачасна Для красы ў валасы прыпусціць серабро.Вітка.// Адпусціць, выпусціць што‑н. затрыманае. Карова малака не прыпусціла.
3.Разм. Тое, што і прыпусціцца. Хлопец з апошніх аслабелых сіл прыпусціў па траве, за ім пакутна, але цярпліва трываючы стому і страх, бегла Джулія.Быкаў.На момант ён прыпыніўся, глянуў па баках і прыпусціў зноў.Шашкоў.Прыпусціць ён [дождж] — зямля цвіце, І грыб, і ягада расце.Лужанін.
4.што. Прыладзіць, дапасаваць да чаго‑н. Акрамя клёпак, сюды [для бочкі] яшчэ патрэбны дошкі на дно, абручы... Потым усё гэта трэба належным чынам прыпусціць, змайстраваць. Тады толькі вада не пацячэ.Кулакоўскі.
5.што і без дап. Пакінуць запас пры раскроі. Прыпусціць на швы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уяві́ць, уяўлю, уявіш, уявіць; зак., каго-што.
1. У думках скласці вобраз каго‑, чаго‑н., узнавіць розумам, фантазіяй. Мне цяпер уявіць немагчыма — Нікне розум, маўчыць уяўленне.Дзяргай.[Юхім:] Мы зажывём з табою так багата, Як і ўявіць не можаш ты, сястра!З. Астапенка.Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць.Шамякін.На момант Мікалай Пятровіч уявіў сабе крануты ўсмешкай твар маці, уважлівыя позіркі гасцей, і яму зрабілася не па сабе.Каршукоў.
2. Палічыць, дапусціць. Я не верыў гэтаму, я не мог уявіць, што ў нас мог знайсціся такі чалавек.Кулакоўскі.
•••
Можаш (можаце) сабе ўявіць; уяві(це) сабе (узнач.пабочн.) — ужываецца з мэтай звярнуць увагу слухача на якую‑н. акалічнасць, зацікавіць яго чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Качага́р ’рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус.кочега́р, укр.кочега́р ’тс’. Паводле Шанскага, 2, К, 363, з’яўляецца ўласна рускім словам, якое ўпершыню адзначаецца ў слоўніку рус. мовы ў 1847 г. Мяркуюць, што ў рус. мове ўзнікла фармацыя ад слова кочерга пры дапамозе суфікса ‑ар — *кочергар. Гэта ўтварэнне не захавалася і хутка (дысіміляцыяй) трансфармавалася ў кочегар. Гл. Фасмер, 2, 357; Гараеў, Доп. I, 21. Але дзіўна, што «стадыя» кочергар так хутка знікла, не пакінуўшы рэальных слядоў. Трэба дапусціць досыць доўгае існаванне слова ў вуснай форме.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СКІ́РМУНТ Раман Аляксандравіч (7.5.1868, в. Парэчча Пінскага р-на Брэсцкай вобл. —7.10.1939),
бел.паліт. і грамадскі дзеяч. Са шляхецкага роду Скірмунтаў. Скончыў Рыжскую гімназію. Быў старшынёй Т-ва па распрацоўцы с.-г. і эканам. патрэб Палесся, адным з кіраўнікоў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Адзін з ідэолагаў краёўцаў, аўтар публіцыстычных твораў. Дамагаўся стварэння Краёвай партыі Літвы і Беларусі як міжнац. блока польскай, літ. і бел.парт. арг-цый. У 1906 дэпутат I Дзярж. думы Рас. імперыі, ініцыятар аб’яднання дэпутатаў-краёўцаў у т.зв. Групу зах. ускраін. Выступаў супраць адчужэння прыватнаўласніцкіх зямель і перадачы іх у дзярж. фонд, быў прынцыповым апанентам сацыяліст. ідэі абагульнення зямлі і інш. сродкаў вытворчасці. У кастр. 1910 — студз. 1911 чл.Дзярж. савета Рас. імперыі. Уваходзіў ва ўправу Віленскага зямельнага банка. З 1911 гласны Мінскага губ. земства, з 1914 чл. Мінскага губ.к-таУсерас. земскага саюза, у 1917 заг. аддзела Мінскага губ. харчовага к-та. У студз. 1917 узначаліў Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, у сак.—ліп. 1917 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта. У крас. 1917 узначальваў бел. дэлегацыю да рас. Часовага ўрада з патрабаваннем аўтаноміі Беларусі. Кіраўнік «Менскага беларускага прадстаўніцтва», ад якога ў крас. 1918 увайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. У ліп. 1918 узначальваў Народны сакратарыят Беларусі, у праграмнай дэкларацыі якога 9.7.1918 выказаўся за здабыццё дзярж. органамі БНР рэальнай улады, збіранне вакол яе ўсёй этнічнай тэр. беларусаў, памяркоўную агр. рэформу шляхам выкупу сялянамі памешчыцкай зямлі праз парцэляцыйны банк, за развіццё бел. культуры. Пасля працаваў у міжнар. камісіі Рады БНР, у ліст. 1918 у складзе надзвычайнай бел. дэлегацыі быў у Германіі і Швейцарыі з мэтай дамагчыся міжнар. прызнання незалежнасці Беларусі. У час сав.-польскай вайны імкнуўся недапусціць падзелу Беларусі паміж супрацьлеглымі бакамі, выказваўся за ўваходжанне краю цалкам у склад II Рэчы Паспалітай на ўмовах уніі ці шырокай аўтаноміі. Адзін з заснавальнікаў Польска-бел. т-ва ў Варшаве (1919). У 1930 абраны сенатарам Рэчы Паспалітай. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР расстраляны.
Літ.:
Смалянчук А. Раман Скірмунт: шлях да Беларусі // Спадчына. 1994. № 6;
Рудовіч С. «... Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды паліт.біягр. Рамана Скірмунта // Гістарычны альманах. Гародня, 1999. Т. 2.
1. Цярпліва перанесці што‑н., вытрымаць (боль і пад.) некаторы час. — Доктар, зрабіце ўсё, каб я застаўся... жывы. — Паспрабую, толькі давядзецца пацярпець, наркозу ў нас няма.Васілеўская.Тайдо хацеў есці, але прыходзілася пацярпець.Маўр.
2.што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: перажыць, перанесці, зведаць тое, што абазначана назоўнікам. Пацярпець паражэнне. Пацярпець аварыю. □ Перадавалі, што нямецкі атрад пацярпеў няўдачу, камандзір цяпер месца не знаходзіць ад злосці, і невядома, чым усё гэта скончыцца.Лынькоў.
3. Панесці, мець страты; атрымаць цялесныя пашкоджанні. Сям-там былі выбіты кулямі вокны, але з людзей ніхто не пацярпеў.Якімовіч.Зона эмтээс .. вельмі пацярпела ад акупацыі.Хадкевіч.// Быць пакараным за што‑н. [Лабановічу] часамі арышт здаваўся прынадным, не пазбаўленым своеасаблівай прыемнасці. Чаму ж і не пацярпець за праўду? Чаму не спрабаваць лёсу «крамольніка»?Колас.
4.каго-што і чаго(звычайназадмоўем). Дапусціць, змірыцца з кім‑, чым‑н. Не пацярпець несправядлівасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)