пацярпець, ‑цярплю, ‑цярпіш, ‑цярпіць; ‑цярпім, ‑церпіце; зак.
1. Цярпліва перанесці што‑н., вытрымаць (боль і пад.) некаторы час. — Доктар, зрабіце ўсё, каб я застаўся... жывы. — Паспрабую, толькі давядзецца пацярпець, наркозу ў нас няма. Васілеўская. Тайдо хацеў есці, але прыходзілася пацярпець. Маўр.
2. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: перажыць, перанесці, зведаць тое, што абазначана назоўнікам. Пацярпець паражэнне. Пацярпець аварыю. ▪ Перадавалі, што нямецкі атрад пацярпеў няўдачу, камандзір цяпер месца не знаходзіць ад злосці, і невядома, чым усё гэта скончыцца. Лынькоў.
3. Панесці, мець страты; атрымаць цялесныя пашкоджанні. Сям-там былі выбіты кулямі вокны, але з людзей ніхто не пацярпеў. Якімовіч. Зона эмтээс .. вельмі пацярпела ад акупацыі. Хадкевіч. // Быць пакараным за што‑н. [Лабановічу] часамі арышт здаваўся прынадным, не пазбаўленым своеасаблівай прыемнасці. Чаму ж і не пацярпець за праўду? Чаму не спрабаваць лёсу «крамольніка»? Колас.
4. каго-што і чаго (звычайна з адмоўем). Дапусціць, змірыцца з кім‑, чым‑н. Не пацярпець несправядлівасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)