шы́фер, ‑у, м.

1. Чорны або шэры гліністы сланец. Здабыванне шыферу.

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў з такога сланцу, які ўжываецца для пакрыцця даху. Будуць узводзіць другі паверх [будынка], затым ставіць кроквы, каб заўтра шыферам накрыць. Гроднеў. На страсе цесля Лявон клаў апошнія аркушы шыферу. Дубоўка.

[Ням. Schiefer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацэліць, уцэліць, трапіць, папасці; угадзіць (разм.); накрыць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заку́ска ж., в разн. знач. заку́ска;

накры́ць стол для ~кі — накры́ть стол для заку́ски;

вы́піўка і з. — вы́пивка и заку́ска;

на ~ку — на заку́ску; под коне́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Аплаціць (аплачваць), накрыць (пакрываць) выдаткі, страты, чужую працу і інш. Кампенсаваць нанесеныя страты. // Ураўнаважыць (ураўнаважваць), замяніць (замяняць) чым‑н. Аўгіня кампенсавала .. [дачцы] бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі. Колас. Па дарозе надумаў [Кірыла] .. заехаць адразу да Зосі і размовай з ёй кампенсаваць страчаны дзень. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закрэсліць у многіх месцах; накрыць у беспарадку рысамі, пакрэсліць. [Экзаменатар] чырвоным і сінім алоўкам счыркала, пападкрэслівала ўсё маё ўкладанне. Грамовіч. — Што ж ты зрабіла, га, Алёнка? — узяў Рыгор дачку за руку. — З тваёй дысертацыі ліст выняла ды ўвесь счыркала, — адказала за дачку Галя. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніза́ць, уніжу, уніжаш, уніжа; зак., што.

Нанізваючы, навешваючы, накрыць паверхню чаго‑н. вялікай колькасцю якіх‑н. прадметаў. Унізаць пальцы пярсцёнкамі. Унізаць ёлку цацкамі. // (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.). Быць увешаным, пакрытым чым‑н. Прабраўся я праз .. заслон [дубкоў] і вачам сваім не паверыў: тонкія галінкі ляшчыны былі ўнізаны гронкамі арэхаў. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрану́ць

1. nziehen* vt; nkleiden vt (высок.) bekliden vt (у што-н. mit D) (высок.)

2. перан. (накрыць, ахутаць) verhüllen vt, inhüllen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нашла́па ’бервяно ў зрубе, якое накладваецца паверх на асаду акон, дзвярэй’ (ТС), ’бервяно, якое кладзецца над войнамі і дзвярыма; бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы; аполак, які закрывае прамежак паміж дошкамі ў столі; верхні вушак у дзвярах’ (палес., Нар. сл.), нашла́п ’тс’ (там жа), нашла́піцьнакрыць зверху’ (ТС), укр. палес. нашлопа ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’. Да шла́паць, шла́пнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, накласці зверху’, параўн. ашла́п, ашла́піць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schwytać

зак. злавіць;

schwytać na gorącym uczynku — злавіць (заспець) каго на месцы злачынства; выкрыць каго; накрыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак.

1. чаго. Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго‑н. Нагарнуць кучу попелу. □ [Назарэўскі] нагарнуў сабе пад галаву ўсялякіх лахманоў і лёг на лаве. Чорны.

2. што. Разм. Накрыць што‑н. чым‑н. Падкасаў [Кудзіш] рукаў ніжняй кашулі, нагарнуў яго на рану ў тры столкі і зверху моцна завязаў хустачкай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)