млекакормячае сям. качканосавых атр. аднапраходных. Пашыраны ва Усх. Аўстраліі і на в-ве Тасманія. Жыве па берагах вадаёмаў, на раўнінах і ў гарах да выш. 2 тыс.м. Вядзе паўводны лад жыцця. Ахоўваецца.
Даўж. цела да 45 см, хваста да 15 см. Верх цела чорна-буры, ніз шараваты. Футра густое, мяккае. Галава з плоскай «дзюбай» даўж. каля 6,5 см, з адчувальнай скурай. Зубы ў маладых жывёл; у дарослых — рагавыя пласцінкі. Хвост шырокі, пляскаты. Канечнасці пяціпальцыя, з плавальнай перапонкай. На задніх нагах у самцоў ядавітыя шпоры. Вочы і вушныя адтуліны пры ныранні закрываюцца складкай скуры. Корміцца дробнымі воднымі жывёламі. Самка раз у год адкладвае ў нары 1—2 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНІ́ЦЫ (Martes),
род млекакормячых сям. куніцавых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць пераважна ў лясах, расколінах скал, трапляюцца ў паселішчах. У прыродзе вядомы гібрыд собаля і К. лясной — кідас. На Беларусі 2 віды: К. каменная (M. foina), нар. назва беладушка, і К. лясная (M. martes), нар. назва жаўтадушка.
Даўж. цела да 80 см, хваста да 50 см, маса да 8 кг. Тулава выцягнутае, гібкае. Футра мяккае, пушыстае, у афарбоўцы пераважаюць бурыя і карычневыя адценні. На горле і грудзях звычайна светлая пляма. Селяцца ў дуплах, гнёздах буйных птушак і вавёрак. Актыўныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, арэхамі, ягадамі, пладамі. Пераважна палігамы. Нараджаюць 1—8 дзіцянят. Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Латы́галь ’прагаліна ў лесе’ — складанае слова: латы ’пустое, голае месца, на якім нічога не расце’, ’прагаліна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.) і галь (мяккае‑ль пад уплывам голь) < :літ.galas, лат.gals ’канец’. Гл. таксама Фасмер (2, 523–524).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЯЯ́СЫЦІ (Strix),
род птушак сям. савіных атр. совападобных. 12 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Паўн. Афрыцы. Жывуць у лясах, гарах, парках пераважна ў дуплах, часам у чужых гнёздах, на зямлі, у норах. Аселыя. На Беларусі 3 віды: няясыць барадатая, Н. даўгахвостая, або уральская (S. uralensis), якія занесены ў Чырв. кнігу, і Н. звычайная, або шэрая (S. aluco).
Даўж. да 84 см, маса да 1,2 кг. Апярэнне густое, рыхлае, мяккае, шэрае або рыжаватае са стракацінкамі. Галава вял., круглая, тваравы дыск добра развіты. Вочы з бурай радужынай. Дзюба моцная. Крылы шырокія, закругленыя. Хвост сярэдняй даўжыні. Пальцы звычайна апераныя. Актыўныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, жабамі, беспазваночнымі. Нясуць 2—6, зрэдку да 8 яец.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Мя́каць1 ’мяккая частка пладоў ягад, клубняў, цела жывёлы або чалавека’, ’мяса без касцей’, ’што-небудзь рыхлае, мяккае’ (ТСБМ), ’ралля, якая без перапынку ўзорваецца некалькі год запар’ (паўн.-усх., КЭС), мя́кець ’мякаць’ (Ян.). Да мя́ккі (гл.). Суфікс ‑tь (рус.мякоть, укр.мʼякіть) утварыўся, відаць, з ‑ostь і ‑ota.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́РФА (ням. Harfe),
струнна-шчыпковы музычны інструмент.
Мае выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дугападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. Унутры трохвугольніка вертыкальна нацягнуты 44—47 струнаў рознай даўжыні і настройкі (дыяпазон C1—g4). Асн. строй арфы дыятанічны (Ces-dur). З дапамогай 7 педаляў (вынайдзены ў 1801 С.Эрарам) яна механічна перастройваецца ва ўсе танальнасці. Гучанне мяккае, пяшчотнае, камернае. Арфа — стараж. струнны інструмент, вядомы многім народам свету (найб. раннія выявы датуюцца 5-м тыс. да н.э.). З 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі арфа і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16—19 ст. У Бел. акадэміі музыкі існуе клас арфы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
flannel
[ˈflænəl]1.
n.
1) флянэ́ль f. (мя́ккае сукно́)
2) флянэ́лька f. (баваўня́ная)
2.
adj.
флянэ́левы
3.
v.t.
заго́ртваць, закру́чваць у флянэ́ль; праціра́ць (срэ́бра) флянэ́ляй
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ую́н, ‑а, м.
1. Прэснаводная, вельмі рухавая рыба сямейства ўюновых з падоўжаным чэрвепадобным целам. Мяса ўюна тлустае, мяккае і крыху саладкаватае на смак.Матрунёнак.
2.перан.Разм. Рухавы, жвавы чалавек. [Сімачка] здрыганула ножкамі і ўюном выкаўзнулася, каб самой пабегчы да дзяцей.Гроднеў.// Пранырлівы, лаўкач. Гэты ўюн заўсёды выкруціцца.
•••
Віцца ўюномгл. віцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг.лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр.ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккаед > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).