1. Артыст, які прыехаў на гастролі. Гастралёры выступалі на летняй эстрадзе.
2.перан.Разм. Пра чалавека, які часта мяняе месца работы; лятун. Кажуць, зноўку Ян без месца: За каршэнь яго ўзялі, У месца мяккае каленцам Гастралёру паддалі!Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)