маге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую насілі раней сяляне; род капелюша. Адзеты [малады селянін] ў вышываную сарочку, на плячах — світка з саматканага сукна, падперазаная поясам, на нагах — лапці з аборамі да каленяў, на галаве — магерка. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растаптаць.
2. у знач. прым. Які разнасіўся, стаў прасторным ад працяглай носкі (пра абутак). [Дзяўчына] была ў старых, растаптаных і незашнураваных туфлях на босую нагу. Чорны. Намёрз[л]ыя за дзень растаптаныя лапці растаюць, з іх нацякае невялікая лужынка. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скура́т, ‑а, М ‑раце, м.
Разм. Кавалак, абрэзак скуры. Падшыць валёнкі скуратом. □ Сплеценыя лапці Рыгор падшывае скуратом ад старога хамута, падлажыўшы пад яго сукенку для цеплыні. Пальчэўскі.
•••
Як скурат на агні (круціцца, выкручвацца) — даказваць сваю непрычыннасць, невінаватасць у якой‑н. справе, звычайна нядобрай, выгароджваць сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шара́к, ‑а, м.
Разм.
1. Шэры заяц. Дзямід Сыч убачыў, як шарак .. падскочыў у паветра і зараз жа мяшком упаў уніз. Паслядовіч.
2. Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Ні то — скрыпач, ні то — жабрак? Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маштакі́ ’тапачкі’ (шальч., Сл. ПЗБ). З польск. meszty ’тс’, якое з тур. mest ’лёгкія туфлі без абцасаў’. Суфікс, як у шчарбакі ’неглыбокія лёгкія лапці’. Гл., аднак, мэкшты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́ка, ‑а, н.
Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце. Смагаровіч.
•••
Лыка не вяжа гл. вязаць.
Не лыкам шыты гл. шыты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бамбо́шы ’галёшы, зробленыя з аўтамабільнай шыны, якія адзяюцца на валёнкі, буркі’ (Выг. дыс.), ‘лапці, пашытыя з скуры’ (Сакал.). Відавочна, нейкае жартоўнае ўтварэнне. Другая частка слова яўна нагадвае слова галёшы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасталы́ка ’прасцяк, нетактоўны чалавек’ (ТС). З прастарэ́ка (гл.) з заменай другой часткі на лыка; магчыма, намёк, што такі чалавек носіць лыкавыя лапці. Параўн. рус. ла́потник ’прасцяк; вясковы неадукаваны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэме́ннік 1 ’кажан’ (Нар. сл.). Да раменнік (гл.). Рус. реме́нница ’тс’ ад реме́нь (Фасмер, 3, 468), параўн. яшчэ кажан.
Рэме́ннік 2 ’нейкая вадзяная расліна; раменныя лапці’ (ТС). Гл. раменнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хлюст, ‑а, М ‑сце, м.
Разм.
1. Хітры і нахабны чалавек; прайдзісвет. [Стася:] — Не бачыш, які гэта хлюст. На хаду абуе ў лапці каго захоча. Пальчэўскі. [Глобаў:] — Я цябе, хлюста такога, да трактара блізка не дапушчу, пакуль чалавекам не станеш. Беразняк. // Франтаваты, развязны чалавек. Звышмодны хлюст.
2. Від картачнай гульні. Гуляць у хлюсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)