пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завываць — завыць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Завыванне ветру. □ Над шашою з завываннем праляцеў самалёт, пачуліся выбухі, енкі і стогны, плач дзяцей. Гурскі. Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ду́я ’мяцеліца, завіруха’ (Касп.), ду́йка ’мяцеліца з ветрам’ (Касп.). Рус. смал. ду́йка ’тс’ (слова вядома таксама на Урале); параўн. рус. смал. ду́йма ’тс’. Вельмі няпэўным (параўн. словаўтваральны момант) здаецца тэарэтычна магчымае вывядзенне гэтага слова з *duti ’дуць, дзьмуць’. Хутчэй гэта (параўн. геаграфію слова) запазычанне з літ. dujà ’дробны дождж, туман’ (аб літ. слове гл. Фрэнкель, 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., каго-што.

Зрабіць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліць. Пакрывіць раму. □ Ні вецер .. [стог] не пакрывіць, ні завіруха, і не пацячэ ён нідзе. Кулакоўскі. // На некаторы час скрывіць у грымасе твар, рот, губы ад незадавальнення ці якога‑н. іншага пачуцця. Эма, ухмыльнуўшыся, пакрывіла вусны: — І зусім тут нічога цікавага... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заваруха ’сумятня’. Рус. дыял. завару́ха ’гатунак кашы; цеста; закваска’; літар. ’сумятня’. Пашыранае ў рус. дыялектах значэнне ’гатунак кашы’ першаснае, ’сумятня’ пераноснае (параўн. заварыць кашу). Паколькі ў бел. фіксуецца другаснае значэнне, магчыма, што слова запазычана з рус. Пры замацаванні гэтага значэння трэба ўлічваць і перан. завіруха ’сумятня’, адзначанае ўжо Насовічам, якое магло кантамінавацца з заваруха. Заваруха ўтворана з суфіксам ‑уха ад дзеяслова завары́ць (завари́ть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарбы́ль, ‑я, м.

Разм.

1. Тое, што і аполак. Ганак — некалькі шэрых гарбылёў — быў нядаўна абмецены, завіруха не паспела яшчэ добра прысыпаць плахі. Місько.

2. Выпукласць, узвышэнне на чым‑н.; бугор. Пейзаж пачаў мяняцца: прыкметныя сталі гарбылі чорных гор, шызыя лункі вады паміж імі. М. Стральцоў. Сасновыя кар[ані] высокімі гарбылямі тарчаць на кожным кроку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́я, ‑і, ж.

1. Тое, што і завея, завіруха (у 1 знач.). Сек яго [паравоз] вецер, марозіў мароз, Душыла зімовая вея. Панчанка. У тундры я пражыў гады, Там, помню, веі гэтак дзьмулі. А. Александровіч.

2. звычайна мн. (ве́і, ‑яў). Тое, што і вейкі. Шчокі пунсавелі ад марозу, а доўгія веі прыкрывалі неспакойны бляск чорных вачэй. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумятня́ ’бязладная беганіна, мітусня, клопаты’ (ТСБМ), сумя́ціца ’тс’ (Некр. і Байк., Ласт.), ’суматоха’, ’завіруха’ (Нас.). Укр. сумʼяття́, рус. сумя́тица ’тс’. Вытворныя ад кораня ‑мят‑, які ў рус. мяту́, мясти́ ’прыводзіць у замяшанне’, стараж.-рус., ст.-слав. мѧтѫ, мѧсти, чэш. matu, másti ’блытаць; бянтэжыць’ і г. д., аб якім гл. Фасмер, 3, 32. Борысь (Prefiks., 111) лічыць магчымым узнавіць зыходнае усх.-слав. (прасл. дыял.?) sǫmętь < sъmęsti, ‑mętǫ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыблудзі́ць, ‑блуджу, ‑блудзіш, ‑блудзіць; зак.

Разм.

1. Блудзячы, апынуцца дзе‑н. — Тады такая завіруха была. Я ледзь прыблудзіў да Вуднева... Кудравец.

2. Тое, што і прыблудзіцца. У паліцыі ўжо дванаццаць чалавек, з іх толькі шасцёра мясцовых. Астатнія або прыблудзілі немаведама адкуль, або жывуць у мястэчку год ці два. Навуменка.

3. Трохі зблудзіць. [Салдат:] — І вось тут мы крыху прыблудзілі... Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прызначаны, служыць для перавозкі цяжкіх грузаў. Ламавы конь. □ Грукацелі па бруку велізарныя ламавыя падводы. Хведаровіч.

2. у знач. наз. ламавы́, ‑ога, м. Тое, што і ламавік. Цэлы шнур ламавых падвозіў .. прыпасы. Гартны. Не сціхала спрэчак завіруха, аж пакуль праз позні шум Масквы не пачуеш, як унізе глуха грукаюць падковы ламавых. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)