Пю́пікі ’маладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькі ’лотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плісні́к ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (Шат.; барый., круп., Сл. ПЗБ), плісняк ’асака, Carex L.’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да плюшнік (гл.). Параўн. іншыя дыял. назвы расліны плвенік, плісняк, плюха, плюшнік, плюшчай, плюшчэўнік (JJA, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

osoka

I

ж. бат.

1. асака (Carex L.);

2. разак (Stratiotes L.)

II

ж. паляўн. аблава, загон, оступ

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*По́смыч, посмуч ’чорнагаловік крывасмокавы, Poterium sangitisorba L або Saguisorba minor’ (ТС); іншая назва с мучай: ёго зовуць чорнагалоў, а осенью анучай, целят кормяць: варыянт омы чай ’асака на мокрых месцах’ (ТС). Да смыкаць скубаць, рваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́бельнік ​1, ‑а, м.

Гіст. Спецыяліст па вырабу шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі. «Звязда». Некалькі сот гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы. Шынклер.

ша́бельнік ​2, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, якая расце на вільготных месцах. Ногі блыталіся ў высокай траве. Асака, дзікая канюшына, шабельнік... Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луча́й дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа’ (свісл., Шатал., Сл. ПЗБ). Гл. веча́й ’тс’. Аб пратэтычным л‑ гл. Лучыц-Федарэц, Тыпалогія слав. моў і ўзаемадз. слав. літаратур // Тэзісы III Рэсп. канф. Мн., 1977, 198–200.

Лу́чай ’зараснік рагозу, Typha L.’ (жытк., стол., Яшк.), лу́чай, лу́чэй ’рагознік вузкалісты, Typha angustifolia L.’ (ТС). Ст.-польск. łącz ’гатунак асакі, Carex L.’, ст.-чэш. luč ’нейкая расліна’, славен. lọ̑č ’сіт, Juncus L.’, lǫ̑ček ’асака’, locje ’рагоз’, ст.-рус. лучие ’збожжавыя’, ц.-слав. лѫчиѥ ’асака’. Прасл. lǫčь (< lękti ’гнуць, выгінаць’, lǫčiti > лучы́ць), якому адпавядаюць лат. lùocis ’выгнутасць, загіб, закрут ракі’ (Слаўскі, 5, 74). Аб суф. ‑ай, ‑эй < ‑ějь гл. Слаўскі (SP, 1, 86–87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпе́ха, лепе́ха́ ’аер’, ’маннік вялікі, Glyceria L.’, сіва лепе́ха ’касач’ (ТС). Укр. лепеха́ ’чарот лясны, Scirpus silvaticus L.’ ’аер, Acorus calamus’, лепі́х ’маннік’, польск. liepiech ’асака, Carex’. Прасл. Lepexa (< lepati) ляпаць’, семантычна блізкага да lěpiti (Трубачоў, Эт. сл., 14, 117–119). Гл. таксама Фасмер, 2, 483; Слаўскі, 4, 166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танкано́г ’від травы (расце на балотах)’ (Ян.), тонконо́г ’травяністая расліна з высокім цвёрдым сцяблом і вузкім лісцем’ (ТС), ’расліна Koeleria Pers.’ (Кіс.), ’асака’ (лоеў., Расл. св.). Параўн. укр. тонконіг ’расліна Koeleria cristata Pers.’, рус. тонконо́г ’расліна Koeleria Pers.’. Паводле знешняга выгляду, гл. тонкі і нага ў значэнні ’сцябло’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сака́ Балоцістая, нізкая сенажаць, дзе расце асака Carex (Грыг. 1838—1840, Слаўг.).

□ ур. Сака́ (грыва на лузе каля р. Проні) недалёка ад г. Слаўгарада.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.

Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)