solitary2 [ˈsɒlətri] adj.

1. адзіно́кі, само́тны;

lead a solitary life жыць у само́це

2. адасо́блены;

a solitary village пакі́нутая вёска

3. па асо́бны;

a solitary instance паасо́бны вы́падак;

I took a solitary walk. Я прагуляўся адзін.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ingezogen a

1) само́тны, адасо́блены

2) сці́плы, устры́маны

3) канфіскава́ны

4) прызва́ны (на вайсковую службу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lone

[loʊn]

adj.

1) само́тны; адзіно́кі; адзі́ны

the lone traveler — само́тны падаро́жнік

the lone survivor — адзі́ны ацале́лы

2) адзіно́тны

3) адасо́блены, само́тны (дом, дрэ́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВІД,

асноўная структурная і класіфікацыйная адзінка ў сістэме жывых арганізмаў, якасны этап іх эвалюцыйнага працэсу. Звычайна пад відам разумеюць сукупнасць папуляцый асобін, здольных да скрыжавання з утварэннем пладавітага патомства, якія насяляюць пэўны арэал, маюць агульныя морфафізіял. прыкметы (колькасць, здольнасць да ўзнаўлення, дыскрэтнасць, устойлівасць, цэласнасць) і тып узаемаадносін з абіятычным і біянічным асяроддзем; адасоблены ад інш. груп асобін нескрыжавальнасцю ў прыродных умовах. Паводле розных адзнак, у т. л. экалагічных і эвалюцыйных, адрозніваюць віды зніклыя, рэліктавыя, дамінантныя, эндэмічныя, шкодныя, сінантропныя і інш.

Паняцце віду ўпершыню ўвёў англ. батанік Дж.​Рэй (1704). Шведскі прыродазнавец К.​Ліней паказаў універсальнасць і значэнне віду ў якасці структурнай адзінкі жывой прыроды і ўвёў для яго абазначэння двайную лац. назву (бінарную наменклатуру), якая складаецца з назвы роду і відавога эпітэта (напр., Pinus sylvestris хвоя звычайная). Эвалюцыйную канцэпцыю відаў і асновы сучаснага разумення віду і відаўтварэння заклаў Ч.​Дарвін (1859). Вял. ўклад у распрацоўку тэорыі відаў зрабілі вучоныя: рус. У.Л.Камароў, М.І.Вавілаў, бел. В.Ф.Купрэвіч, і інш. Апісаных на Зямлі відаў сучасных жывёл, раслін, мікраарганізмаў больш за 2 млн. У сучаснай фауне Беларусі больш за 20 тыс. жывёл, у флоры — каля 3,5 тыс. раслін.

т. 4, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

individual

[,ɪndɪˈvɪdʒuəl]

1.

n.

1) асо́ба f., індыві́дуум -а m.

2) асо́бны чалаве́к (асо́ба, індыві́дуум), асо́бная рэч (шту́ка)

2.

adj.

1) асо́бны; адасо́блены; своеасаблі́вы

2) адзіно́чны; паасо́бны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

out-of-the way

[,aʊtəvðəˈweɪ]

adj.

1) далёкі, глухі́ (пра мясцо́васьць або́ даро́гу); адасо́блены, само́тны

an out-of-the-way cottage — ха́тка ў далёкай глушы́

2) нязвы́клы, незвыча́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

odrębny

odrębn|y

1. асобны, адасоблены;

~e mieszkanie — асобная кватэра;

2. своеасаблівы;

~y sposób malowania — своеасаблівы спосаб малявання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

remote [rɪˈməʊt] adj.

1. адда́лены, далёкі;

remote past далёкае міну́лае;

remote ancestors далёкія про́дкі

2. глухі́, адасо́блены;

a remote village глуха́я вёска

3. далёкі, да́льні (пра сваякоў)

4. малы́;

aremote chance невялі́кі шанц

5. (from) які́ не звя́заны з чым-н. непасрэ́дна; які́ мае адда́леныя адно́сіны да чаго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАВЕ́ТРАНЫЯ МА́СЫ,

вялікія аб’ёмы паветра ў трапасферы, сувымерныя па плошчы з часткамі мацерыкоў і акіянаў. Валодаюць пэўнымі аднароднымі ўласцівасцямі і перамяшчаюцца як цэлае ў адной з плыняў агульнай цыркуляцыі атмасферы, адасоблены ад суседніх пагранічнымі зонамі — франтамі атмасфернымі. Характэрныя ўласцівасці П.м. набываюць у месцах фарміравання з аднароднай подсцільнай паверхняй (трапічны акіян, марскія прасторы умеранага пояса, арктычныя моры, вял. раёны тайгі або пустынь і інш.) і аднародных умовах атрымання сонечнага цяпла. Пры перамяшчэнні некаторы час захоўваюць уласцівасці, атрыманыя ў месцах фарміравання, потым страчваюць іх і трансфармуюцца ў новыя П.м.

Характар трансфармацыі залежыць ад розніцы т-ры подсцільнай паверхні і т-ры ў П.м. Паводле агульнай класіфікацыі П.м. падзяляюць на цёплыя, халодныя і мясцовыя. Цёплыя рухаюцца ў больш халоднае асяроддзе, халодныя — у больш цёплае, мясц. знаходзяцца ў ачагу фарміравання. Паводле паходжання вылучаюць занальныя тыпы П.м.: арктычнае паветра, антарктычнае паветра, умераных шырот паветра (палярнае), трапічнае паветра і экватарыяльнае паветра. Кожны тып па ўласцівасцях падзяляецца на марское і кантынентальнае паветра ў залежнасці ад вобласці фарміравання або трансфармацыі. На Беларусі пераважае вільготнае марское паветра ўмераных шырот, якое фарміруецца над Атлантычным акіянам. Паступленне яго абумоўлена дзейнасцю цыклонаў на палярным фронце і арктычным фронце. Найб. халоднае арктычнае паветра прыходзіць з ПнЗ і мае ўласцівасці вільготнага марскога, радзей з ПнУ паступае кантынентальнае паветра. Трапічнае паветра абумоўлена ўплывам азорскага антыцыклону, часцей бывае на Пд рэспублікі, вельмі рэдка ў цэнтр. і паўн. раёнах.

т. 11, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

stojący

stojąc|y

1. які стаіць;

dom wolno ~y — дом, які стаіць адасоблена; адасоблены дом;

2. стаячы;

miejsca ~e — стаячыя месцы;

~y kołnierzyk — стаячы каўнерык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)