ІНДЫ́ЙСКАЕ НАРО́ДНАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1857—59,

антыкаланіяльнае паўстанне пераважна на Пн і ў цэнтры Індыі. Выклікана ўзмацненнем калан. прыгнёту з боку брыт. Ост-Індскай кампаніі, рэзкім павелічэннем падаткаў і інш. Асн. масу паўстанцаў складалі сяляне, ударную сілу — палкі сіпаяў, незадаволеных сваім непаўнапраўным становішчам (у т. л. прыніжэннем рэліг. пачуццяў) у англ. калан. арміі. Пачалося ў маі 1857 з узбр. выступлення бенгальскай арміі (135 тыс. сіпаяў) і яго падтрымкі гарнізонам і насельніцтвам Дэлі. Паўстанцы занялі Дэлі, прымусілі фармальнага магольскага імператара Бахадур-шаха II абвясціць сябе правіцелем Індыі і падпісаць адозву да насельніцтва з заклікам да паўстання, якое хутка ахапіла тэр. ад Пенджаба да Бенгаліі і інш. раёны. Мусульм. духавенства абвясціла свяшчэнную вайну (газават) супраць англічан. Паўстанцы знішчалі англ. ваен. і цывільных чыноўнікаў (часта разам з сем’ямі), здраднікаў, авалодалі некалькімі крэпасцямі. У асн. цэнтрах паўстання (гарады Дэлі, Канпур, Лакхнаў) утварыліся самаст. мясц. ўрады. Раз’яднанасць паўстанцаў (сярод іх кіраўнікоў была княгіня Лакшмі-Баі) аблегчыла задушэнне паўстання англічанамі, якія былі лепш узброены і арганізаваны.

Літ.:

Юрлова Т.Ф. Народное восстание 1857—1859 гг. в Индии и английское общество. М., 1991.

т. 7, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКО́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1682,

«Хаваншчына» (ад прозвішча кіраўніка кн. І.​А.​Хаванскага). Выклікана злоўжываннямі баярска-дваранскай адміністрацыі і ўціскам стральцоў з боку начальнікаў. Пачалося пасля смерці цара Фёдара Аляксеевіча (7.5.1682). Па патрабаванні стральцоў былі пакараны ненавісныя ім палкоўнікі. 25—27 мая стральцы, салдаты і гараджане, якіх падбухторвалі сваякі першай жонкі цара Аляксея Міхайлавіча баяры Міласлаўскія, расправіліся з прыхільнікамі Нарышкіных (сваякоў другой жонкі Аляксея Міхайлавіча — маці новага цара малалетняга Пятра I) і інш. асобамі, якіх лічылі віноўнікамі злоўжыванняў. Малалетні Іван V (сын Аляксея Міхайлавіча ад першага шлюбу) быў абвешчаны «першым царом», Пётр I — «другім царом», а іх сястра Соф я Аляксееўна — рэгенткай. Стральцы дамагліся ад урада значных прывілеяў, але працягвалі патрабаваць новых уступак. У 2-й пал. верасня Соф’я разам з абодвума царамі пакінула Маскву і накіравалася ва ўмацаваную Троіца-Сергіеву лаўру, дзе пачала збіраць дваранскае апалчэнне. Паўстанцы хацелі абвясціць царом кн. І.​А.​Хаванскага, але, пасля таго як той быў схоплены і пакараны смерцю (27 вер.), пагадзіліся на прапанаваную ўрадам амністыю і капітулявалі.

Літ.:

Восстание в Москве 1682 г.: Сб. док. М., 1976.

т. 10, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адкрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што. Крычучы, выказаць што‑н. Як толькі.. [маці] адкрычала сваё і выйшла ў кухню, хлопцы, вядома, пачалі патроху штурхацца і хіхікаць. Брыль.

2. Перастаць крычаць, спыніць крык. Салаўі адпелі, зязюлі адкувалі, Адкрычаў сіваграк і ўдод. Куляшоў. // Спевам, крыкам абвясціць што‑н. Пеўні поўнач адкрычалі — Позні час. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Generálstreik n -(e)s, -s і -e усеагу́льная забасто́ўка;

in den ~ tréten* абвясці́ць усеагу́льную забасто́ўку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

банкру́цтва н. Bankrótt m -(e)s; Pléite f -, -n (тс. перан.); Geschäftszusammenbruch m -(e)s, -brüche;

абвясці́ць банкру́цтва den Bankrótt erklären [ánsagen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

агаласі́ць

1. (пра гукі) erfüllen vt;

ра́дасныя кры́кі агаласі́лі паве́тра Júbelgeschrei erfüllte die Luft;

2. (абвясціць, абнародаваць) bekánntmachen, bekánntgeben*, (паведаміць) verláutbaren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

proclaim [prəˈkleɪm] v.

1. абвяшча́ць;

proclaim a holiday абвясці́ць свя́та;

His son was im mediately proclaimed King. Яго сына адразу абвясцілі каралём.

2. fml све́дчыць, пака́зваць;

His accent proclaimed him a Pole. Вымаўленне сведчыла, што ён паляк.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Streik m -s, -e і -s забасто́ўка, ста́чка, страйк;

éinen ~ áusrufen* абвясці́ць забасто́ўку;

in den ~ tréten* пача́ць забасто́ўку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

банкру́т м. Bankrotteur [ ´tø:r] m -s, -e; Záhlungsunfähige (sub) m -n, -n;

банкру́т фі́рмы Záhlungseinstellung der Fírma;

абвясці́ць сябе́ банкру́там den Bankrótt erklären; sich záhlungsunfähig erklären

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ко́нкурс м.

1. Wéttbewerb m -(e)s, -e, Wéttstreit m -(e)s, -e; Préisausschreiben n -s, (латарэя);

абвясці́ць ко́нкурс на паса́ду éine Stélle áusschreiben*;

абвясці́ць ко́нкурс на ле́пшыя тво́ры жы́вапісу éinen Wéttbewerb für die bésten Gemälde [Bílder] áusschreiben*;

фільм дэманстрава́ўся на ко́нкурсе [па-за ко́нкурсам] der Film lief im [áußer] Wéttbewerb;

ко́нкурс на ле́пшага апавяда́льніка Erzählerwettstreit m;

2. камерц. Konkúrs m -es, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)