абвясці́ць, -вяшчу́, -ве́сціш, -ве́сціць; -ве́шчаны; зак., што.

1. Давесці да ўсеагульнага ведама.

А. парадак галасавання.

2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча.

А. перамір’е.

3. Афіцыйна прызнаць каго-н. кім-, чым-н.

А. імператарам.

4. Урачыста аб’явіць, абнародаваць.

А. незалежнасць краіны.

|| незак. абвяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвясці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвяшчу́ абвясці́м
2-я ас. абвясці́ш абвесціце́
3-я ас. абвясці́ць абвясця́ць
Прошлы час
м. абвясці́ў абвясці́лі
ж. абвясці́ла
н. абвясці́ла
Загадны лад
2-я ас. абвясці́ абвясці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абвясці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абвясці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвяшчу́ абве́сцім
2-я ас. абве́сціш абве́сціце
3-я ас. абве́сціць абве́сцяць
Прошлы час
м. абвясці́ў абвясці́лі
ж. абвясці́ла
н. абвясці́ла
Загадны лад
2-я ас. абвясці́ абвясці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абвясці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абвясці́ць сов.

1. объяви́ть; провозгласи́ть; возвести́ть;

а. перапы́нак — объяви́ть переры́в;

а. вайну́ — объяви́ть войну́;

а. незале́жнасць краі́ны — провозгласи́ть (объяви́ть) незави́симость страны́;

2. (наперёд) предвозвести́ть;

3. (каму) оповести́ть (кого);

4. объяви́ть, огласи́ть; (приговор — ещё) произнести́;

а. пара́дак дня — объяви́ть (огласи́ть) пове́стку дня;

5. (признать кем-л.) объяви́ть; провозгласи́ть;

а. вар’я́там — объяви́ть сумасше́дшим;

а. імпера́тарам — провозгласи́ть императоро́м;

а. адкры́тым — объяви́ть откры́тым

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвясці́ць, ‑вяшчу, ‑весціш, ‑весціць; зак., што.

1. Давесці да ўсеагульнага ведама. Абвясціць парадак дня. Абвясціць падзяку. Абвясціць прыгавор.

2. Афіцыйным актам устанавіць што‑н., заявіць аб пачатку якога‑н. дзеяння, становішча. Абвясціць вайну. Абвясціць мабілізацыю. Абвясціць падпіску на газеты. Абвясціць сход адкрытым. // кім-чым. Афіцыйна прызнаць каго, што кім‑, чым‑н. Абвясціць сябе мабілізаваным на што-небудзь. Абвясціць вар’ятам. □ Савет рабочых дэпутатаў 3 снежня абвясціў сябе органам улады. «Полымя».

3. Урачыста аб’явіць, абнародаваць. Абвясціць Савецкую ўладу. Абвясціць рэспубліку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афішы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (кніжн.).

Выставіць (выстаўляць) напаказ, шырока абвясціць (абвяшчаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абнаро́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак., што.

Абвясціць, апублікаваць для ўсеагульнага азнаямлення.

А. указ.

|| наз. абнаро́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

объяви́ть сов. аб’яві́ць, абвясці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Урачыста аб’явіць (аб’яўляць), абвясціць (абвяшчаць).

|| наз. пракламава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвясціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)