1. Малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей. Скульптурны партрэт. □ На адной сцяне віселі партрэты Карла Маркса і Леніна.Колас.Змітрок і Таня разам глянулі на сцяну, дзе побач з партрэтам бацькі з нядаўняга часу вісеў і матчын партрэт.Ваданосаў.//Разм. Пра таго, хто вельмі падобны да каго‑н. — [Дачка] у яго адна была і, акрамя таго, — выліты партрэт нябожчыцы-жонкі.Мележ.
2. Апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы. Вось як жывога, дзядзьку бачу. Я тут партрэт яго зазначу. Ён невысок, не надта ёмак.Колас.// Характэрныя рысы, агульная характарыстыка каго‑, чаго‑н. Часта з адзінкавых трапных дэталей або асобных персанажаў ствараецца калектыўны партрэт воінскай масы, народа.Дзюбайла.
•••
Кабінетны партрэт — фатаграфія пэўных памераў (18×24); невялікі партрэт.
[Фр. portrait.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экіпа́ж1, ‑а, м.
Агульная назва лёгкіх пасажырскіх павозак. Шэсць тыдняў назад пад экіпаж.. [Норава], калі ён ехаў з дакладам да губернатара, кінулі самаробную бомбу...Мехаў.Пасадзіла.. [Эльза] мяне ў свой экіпаж — фаэтончык такі чорненькі, ён і цяпер пад паветкай у яе стаіць, я табе пакажу яго калі-небудзь, — на рысорах, колы гумовыя, — і пакаціла, павезла.Сачанка.
[Фр. équipage.]
экіпа́ж2, ‑а, м.
1. Каманда, асабовы састаў карабля, самалёта, танка і пад. Праз хвіліну мы ўжо ў самалёце. Сняжок [медзведзяня] цікаўна заглядае ў кожны куток. Вакол яго збіраецца ўвесь экіпаж самалёта.Бяганская.Экіпаж танкера павязе кітабоям флатылій «Слава» і «Савецкая Украіна», што знаходзяцца цяпер у водах Антарктыкі, разнастайны груз: гародніну, бульбу, садавіну, паліва, пошту.«Звязда».
2. Берагавая воінская часць марской пяхоты, якая часта выкарыстоўваецца для папаўнення флоцкіх каманд.
[Фр. équipage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вячы́сты (БРС, КТС, Нас., Яруш.), вячыстасць ’вечнасць, спадчыннае ўладанне’ (КТС, Нас.), вѣчисто ’на вякі, вечна; моцна’ (Нас.). Укр.вічистий (лем., Грынч., СУМ), ст.-рус.вѣчистый (зах.-укр. тэр.; з граматы Юрыя Холмскага, 1376 г.). Польск.wieczysty, wieczyście, wieczystość ’вечны, на вякі, вечнасць і г. д.’, памор.v́ečəstï, чэш.věčitost ’тс’. Думку адносна запазычання з польскай мовы (Булыка, Запазыч., 61; Гіст. лекс., 94) падтрымліваюць ст.-бел. форма вечисте і адсутнасць слова ва ўсх.-бел. гістарычных помніках. Што датычыцца зах.-укр. і ст.-рус. слоў, то, мяркуючы па храналогіі і геаграфіі, неабавязкова разглядаць іх як польскія запазычанні, гэта хутчэй агульная з’ява. Неабходна адзначыць, што як для ўсх.-слав. моў, так і для польскай суфіксацыя ‑іст‑ у дадзеным выпадку не з’яўляецца натуральнай; гл. Gr. hist., 226 і наст. З паралельнай суфіксацыяй ‑it‑ аналагічныя ўтварэнні ў іншых славянскіх мовах: чэш.večitý, славац.večitý, балг.вечи́т, макед.вечит, вечито, серб.-харв.вѐчит, вѐчито ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́шак ’мышасты конь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, паланізм. Параўн. польск.myszak ’назва вала’. Бел. лексема названа паводле шэрага колеру каня.
Мыша́к1 ’плотавы гарошак, Vida sepium L.’ (маг., Кіс.), ветк. ’мышыны гарошак, Vida cracca L.’ (Мат. Гом.), віц.мыш’як ’гарошак, што расце ў жыце’ (Бел. хр. дыял.). У выніку намінацыі з мышыны гарошак, параўн. паст.мышыны гарошак ’тс’ (Сл. ПЗБ), міёр.мышынъи гарошък ’тс’ (Жыв. сл., Бяльк.). Да мыш (гл.). У выніку кантамінацыі назваў мышыны гарошак і ляд ’тс’ утварылася бяроз.мышы ляд ’тс’ (Нар. лекс.). Ляд узыходзіць да ляда, параўн. рус.лядвенец, лядник, польск.lędźwiec, славац.ľadnlk, Vadnica < прасл.lędbribcb.
Мыша́к2 ’неядомы грыб’ (мсцісл., З нар. сл.; касцюк., Жыв. сл.); мышам, мышшакі, мышичча — агульная назва неядомых грыбоў (Юрч., Анік., Нас., Бяльк.). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння мышыны(я) грыб(ы) ’тс’ (кругл., Жыв. сл.; бялын., Нар. сл.). Параўн. таксама мышшак, мышам ’мышыныя фекаліі’ (Нас., Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здра́да ’пераход на бок ворага’. Рус.смал., варонеж., паўд., зах.зра́да, укр.зра́да ’здрада’, польск.zdrada, чэш., славац.zrada. Ст.-бел.здрада, зрада (з 1509 г.). У Насовіча здра́да ’здрада’, але зра́да ’агульная згода’, ’змова’, ’здрада’. Форма з устаўным ‑д‑ толькі ў бел. і польск., верагодна, бел.здрада < польск.zdrada ужо ў ст.-бел. (Булыка, Запазыч., 120). Форма ўключае корань rad‑ ’савет’ (гл. рада), прэфікс з‑ (< *jьz‑), відаць, гэта аддзеяслоўны (jьzraditi) назоўнік. Параўн. ням. з блізкай унутранай формай Ver‑rat ’здрада’ = ’раз + рада’. Значэнні ’згода’, ’змова’ звязаны з унутранай формай. У групе zr‑d устаўное (Карскі, 1, 353) у выніку уяўнай архаізацыі. Здрадца з суф. ‑ца (Гіст. лекс., 99), як і здрада, з польск. у ст.-бел. Меркаванне пра рад < *ręd (Крыўчык, Труды яз., 35) не адпавядае зах.-слав. фактам, дзе rad не можа быць з ręd. Брукнер, 650; Голуб-Копечны, 439; Махэк₂, 505; Фасмер, 2, 105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́ха1 ’вельмі мокрае надвор’е, слота’ (Клім.), плеха ’непагадзь’ (драг., Нар. словатв.). У выніку перастаноўкі зычных з хля́па, параўн. хляпа ’слата’ (чэрв., мядз., уздз., Сл. ПЗБ), сюды ж: кіраў.пляхі ’вельмі мокрая адзежына’ (Нар. сл.), відаць, пад уплывам пля́хаць ’шлёпаць, пляскаць’, гл. плях1.
Пля́ха2 ’бутэлька’ (слуц., Шн.), ’фляга, шкляны сасуд’ (Нас.); параўн. ст.-бел.пляша, хвляша, фляша (з 1538 г.), запазычаныя са ст.-польск.flasza, якое са ст.-ням.vlasche. Утварылася шляхам рэдэрывацыі: пляша > пляшка > пляха, як му́шка — му́ха.
Пля́ха3 ’вельмі вялікі баравік, які звычайна расце ў нізкім сырым месцы’, ’агульная назва старых грыбоў’ (уздз., Нар. словатв.). Параўн. польск.plecha ’цела грыба’, паводле Банькоўскага (2, 603), ужытае для перакладу лац.thalłus, што адпавядае ням.pilzkörper. Няясна. Магчыма, звязана з плехі ’лысіна, плех, плеш’, параўн. плешка ’галоўка цвіка’ (гл.), або вобразная назва на базе імітатыва гілях! параўн. пляхшпа ’хлюпка’ ў фразе: шыпшына цвіце ппяхата. аружа — поўна (паст., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́гаць, пры́гнуць ’скакаць, скокнуць’ (Бяльк.), прыга́ць ’тс’ (Янк. 2); таксама перан. пры́гаць ’знаходзіцца ў перыядзе цечкі (пра карову)’ (чач., ЛА, 1). Агульная ўсходнебеларуская лакалізацыя зафіксаваных форм паказвае на запазычанне з рус.пры́гать. У рускай мове лічыцца ўласным утварэннем ад прасл. кораня *pryg‑ < *prūg‑, які з’яўляецца працягам і.-е.*preu̯‑/*prou̯‑/*prŭ‑ з фармантам ‑g‑ (Чарных, 2, 77). Без гэтага фарманта корань (часткова ў назалізаванай форме) рэалізуецца таксама ў назоўніку пружы́на, прыметніку пры́ткі1 (гл.), дзеяслоўнай аснове рус.пряг‑ (< *pręg‑, параўн. напрягать). Роднасныя неславянскія ўтварэнні знаходзяць перш за ўсё ў балтыйскіх мовах з пачатковым s‑: літ.sprùgti, (is)sprùkti, sprùkstu ’ўцячы, выслізнуць’, лат.sprùga, sprūgt, sprùku ’тс’ (Фасмер, 3, 390–391; Чарных, 2, 77; там жа гл. іншыя, больш далёкія паралелі і крытычны агляд папярэдняй літ-ры). Гл. таксама пры́жыць2.
Прыга́ць, пріга́ць ’прагна есці’ (жытк., Нар. словатв.; ТС). Дыялектны фанематычны варыянт дзеясловаў пра́гнуць, прэ́гці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
vote1[vəʊt]n.
1. (for, against) го́лас, пра́ва го́ласу;
cast one’s vote галасава́ць
2. галасава́нне; балаціро́ўка;
an open vote адкры́тае галасава́нне;
a vote by (a) show of hands галасава́нне падня́ццем рук;
settle the matter by a vote выраша́ць пыта́нне галасава́ннем;
take/have a vote (on) smth. ста́віць што-н. на галасава́нне
3. the voteагу́льная ко́лькасць галасо́ў;
carry/gain all the vo tes атрыма́ць усе́ галасы́
4. пра́ва го́ласу; вы́барчае пра́ва
5. вы́барчы бюлетэ́нь;
cast one’s vote into the urn кіда́ць бюлетэ́нь у скры́ню
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЯРЭ́ЗІНА, Заходняя Бярэзіна,
рака ў Беларусі, у Гродзенскай і Мінскай абласцях, правы прыток Нёмана. Даўж. 226 км. Пл. вадазбору 4 тыс.км². Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.Асн. прытокі: Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (злева).
Даліна выразная, шыр. ў верхняй ч. ад 500 м да 3 км, ніжэй 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шыр. ў вярхоўі 200—500 м, на астатніх участках ад 300 м да 3 км. Рэчышча моцназвілістае, шыр. ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сак., у ніжнім — у пач. красавіка. Замярзае ў 2-й пал.снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м³/с. Мясцовае суднаходства (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. У сярэднім цячэнні ракі Сакаўшчынскае вадасховішча. У маляўнічай мясціне (12 км на Пн ад г. Маладзечна) зона адпачынку Барок. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў (агульнаядаўж. больш за 150 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКА́ЛА-АМУ́РСКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ (БАМ),
чыгунка ў Расіі; 2-і (пасля Транссібірскай чыгункі) больш кароткі чыгуначны выхад да Ціхага акіяна. Праходзіць праз Іркуцкую, Чыцінскую, Амурскую вобл., Хабараўскі край, рэспублікі Бурацкую і Саха (Якуція). Буд-ва пачалося ў 1930-я г., спынена ў 1961 у сувязі з ліквідацыяй БАМлага. З 1972 пачалася рэканструкцыя ўчастка БАМ (цяпер Бамаўская—Тында). У 1974—80 распачата буд-ва на зах. напрамку ад Камсамольска-на-Амуры і Ургала, на зах. і ўсх. напрамках ад Тынды, на ўсх. — ад Усць-Кута і Северабайкальска. У 1981—84 на некаторых участках адкрыты рабочы рух, асобныя канцавыя ўчасткі здадзены ў эксплуатацыю. У 1989 завершаны ўвод у эксплуатацыю ўсёй магістралі. 1.1.1981 створана Байкала-Амурская чыгунка з 3 аддзяленнямі — Паўн.-Байкальскім, Тындзінскім і Ургальскім. Агульная даўжыня гал. пуці БАМа больш за 3 тыс.км. На гэтым шляху пабудавана больш за 60 гарадоў і пасёлкаў, 200 станцый і раз’ездаў, больш за 4 тыс. мастоў і інш. збудаванняў, 9 тунэляў, у т. л.Паўн.-Муйскі даўж. 15,3 км. З Транссібірскай чыгункай БАМ злучаны 3 чыг. лініямі: БАМ — Тында, Вапняковая — Ургал, Валачаеўка — Камсамольск. Прадстаўнікі Беларусі будавалі на БАМе Муякан і самы паўн. ўчастак Тында—Беркакіт. Гл. схему.