Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́сацяжка, недастаткова’ (Нас.). Укр. кусай ’куцы, недастатковы’, балг. къс ’кароткі, недастатковы, нізкі’, серб.-харв. кус ’тс’, польск. kusy, чэш. kusy, славац. kusy, в.-луж. kusi, н.-луж. kušy ’тс’. Прасл. /шяъ, якое можна разглядаць як и/д‑ дублет да kęs7 > (гл. кус) (Брукнер, KZ. 42, 351; Слаўскі, SO, 18, 275–276). Параўн. куца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́гавіч, пацяжывіч ’адмысловая палка, якой пакручваюць навой пры тканні на кроснах’ (КЭС, лаг., Касп.; віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., Жыв. сл.; віл., Шатал.; Дэмб. 2). Утворана ад пацягваць пры дапамозе суфікса ‑авіч. Параўн. польск., вялікапольск. pociągacz ’кій для прытрымлівання навою з асновай’. Сюды ж ганц. па(ц)цяжка ’кола з зубцамі ў пярэднім навоі красён’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раску́рстаць (раску́рштаць, раску́страць) ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сл. ПЗБ), раску́рстацца ’прыйсці да памяці’ (Варл., Сл. ПЗБ). Да ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (гл.), для якога прапануецца крыніца ў літ. kùrstytis ’спяшацца’, што цяжка вытлумачыць у семантычным плане. Магчыма ўзыходзіць да прасл. *kustrati, параўн. славен. razkuštrati ’узбіць, разлахмаціць валасы’, славац. kustriť, kuštriť ’трапаць, растрапаць’ і інш. (гл. ЭССЯ, 13, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рачкава́ць ’працаваць, стоячы ракам’ (Некр.), ’нахіліўшыся, выконваць якую-небудзь работу’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’рабіць, не разгінаючыся доўгі час’ (Жд. 1), ’цяжка працаваць’ (Мат. Гом.), рачкова́ць ’рабіць сагнуўшыся; поўзаць ракам, стаяць на карачках’ (ТС), параўн. укр. рачкува́ти ’поўзаць на карачках’, польск. raczkować ’тс’, рачко́м ’поўзаючы як рак, на карачках’ (Нас.), ра́чкі ’тс’ (Ян.), гл. рак1, ракам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́цар ’у сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, цяжка ўзброены воін’ (ТСБМ), ст.-бел. рыцеръ, рицеръ, рыцаръ, рыцэръ, рицэръ, ритеръ, рыдель, ридель ’рыцар’, руск. ры́царь, укр. ри́цар, ли́цар. Ва ўсходнеславянскія мовы трапіла з польскай, параўн. польск. rycerz ’тс’, якое з с.-в.-ням. ritter, ням. Ritter ’рыцар’ (Брукнер, 470–471; Фасмер, 3, 532; Чарных, 2, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спружы́на ‘пругкая металічная палоска або спіраль’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Бяльк.), спрунжы́на ‘тс’ (Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), спрунджы́на ‘тс’ (Бяльк.), спранджы́на ‘тс’ (Варл.). З польск. sprężyna ‘тс’; параўн. укр. спружи́на ‘тс’; у іншых славянскіх мовах без s‑. Шульман (Полымя, 1926, 8, 211) мяркуе пра пасрэдніцтва мовы ідыш праз форму Sprusschine ‘тс’, што цяжка давесці. Гл. пружына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяле́дзя ’гатунак бульбы’, разам са сле́дзеўка, сле́дзя ’тс’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.) суадносіцца са следзь ’селядзец’ (гл.), што семантычна цяжка патлумачыць. Аднак іншая форма назвы сяле́зя ’тс’, зафіксаваная на Гродзеншчыне (ЖНС), арыентуе на магчымую сувязь з рэгіёнам Сілезія (суч. польск. Śląsk) па мадэлі амерыка́нка, варшоўка і пад. назвы гатункаў бульбы. Магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем запазычання з’яўляецца се́льскіе дзе́ці ’гатунак бульбы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трамплі́н ’спартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках’ (ТСБМ). З рус. трампли́н ’тс’, якое праз нова-в.-ням. Trampoline ці франц. tremplin было запазычана з італ. trampolino ’тс’ < trampolo ’дыба, хадуля’ (Фасмер, 4, 93; Голуб-Ліер, 486), што ўзыходзіць да германскіх моў, параўн. нова-в.-ням. trampeln ’тупаць’, англ. trampleцяжка ступаць’, гукапераймальнага паходжання (ЕСУМ, 5, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛЬДЭРО́Н ДЭ ЛА БА́РКА, Кальдэрон дэ ла Барка Энао дэ ла Барэда-і-Рыяньё (Calderón de la Barca Henao de la Barreda y Riaño) Педра (17.1.1600, Мадрыд — 25.5.1681), іспанскі драматург, буйнейшы прадстаўнік барока. Вучыўся ва ун-тах Алькала дэ Энарэс і Саламанкскім. У 1620-я г. гал. пастаўшчык п’ес для Каралеўскага Мадрыдскага т-ра. У 1651 прыняў духоўны сан. Аўтар 120 свецкіх п’ес, 78 аўта (рэліг.-містычных алегорый), 20 інтэрмедый. У «камедыях плашча і шпагі» праблемы ілюзорнасці і ірацыянальнасці быцця, залежнасці лёсу чалавека ад непадуладных розуму сіл: «З каханнем не жартуюць» (1627?), «Дама-прывід» або «Дама-невідзімка», «Дом з двума выхадамі цяжка ахоўваць» (абедзве 1629), «Сам у сябе пад вартай» (1636) і інш. У «драмах гонару» («Лекар свайго гонару», 1635, «Саламейскі алькальд», 1640—45) выклаў пазасаслоўную канцэпцыю гонару, які раўназначны жыццю, абараняў годнасць простага чалавека. У рэліг.-філас. драмах імкнуўся да раскрыцця глабальных тэм праз абагульненыя сімвалічныя сітуацыі і вобразы, узнімаў складаныя праблемы чалавечага існавання, свабоды выбару і знешняй несвабоды, наканаванасці лёсу і адказнасці чалавека за пройдзены шлях: «Стойкі прынц» (1628—29, выд. 1636), «Пакланенне крыжу» (1630—32, выд. 1636), «Жыццё ёсць сон» (1631—32, выд. 1636). «Чысцілішча святога Патрыка» (1634, выд. 1636). П’есы К. адметныя складанай метафарычнасцю і эмблематычнасцю стылю.

Тв.:

Рус. пер. — Пьесы. Кн. 1—2. М., 1961;

Драмы. Кн. 1—2. М., 1989.

Літ.:

Кальдерон и мировая культура. Л., 1986;

Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989. С. 26—33.

Г.​В.​Сініла.

Кальдэрын дэ ла Барка.

т. 7, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)