археалагічная культура познамезалітычных плямён, якія ў 6—5-м тыс. да н.э. жылі на тэр. ад цэнтр. Польшчы да зах. Літвы, Беларусі і паўн.-зах. Украіны. Уплывы культуры распаўсюджваліся і на суседнія раёны. Насельніцтва Я.к. займалася паляваннем, у меншай ступені — рыбалоўствам і збіральніцтвам; мела лапланоіднае аблічча; жыло па берагах вадаёмаў у наземных жытлах, якія абаграваліся агнішчамі-кастрышчамі. Памерлых хавалі ў магільных ямах з ужываннем вохры. Для крамянёвага інвентару Я.к. характэрны ланцэтападобныя вастрыі, доўгія трохвугольнікі са стромкай рэтушшу, рознафігурныя скрабкі на адшчэпах. Сустракаюцца касцяныя прылады працы і падвескі з зубоў жывёл. На Беларусі найб. значныя помнікі са знаходкамі Я.к. — стаянкі Беліца-2 (Лідскі р-н) і Лічыцы-2 (Ваўкавыскі р-н) у Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСТРАБО́К (Hieracium),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 1000 (паводле інш. звестак, да 15 тыс.) відаў. Для Я. характэрныапаміксіс і міжвідавая гібрыдызацыя, што прыводзіць да ўтварэння разнастайных форм. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і гарах тропікаў. На Беларусі каля 50 відаў. Найб. вядомыя Я.: гаёвы (H. sylvularum), лясны (H. sylvestre), ніткападобналісты (H. filifolium), парасоністы (H. umbellatum) і інш. Трапляюцца ў лясах, на ўзлесках, палянах, лугах.
Шматгадовыя травяністыя апушаныя расліны выш. 7—170 см. Сцёблы ад густааблісцелых да амаль бязлістых (лісце ў прыкаранёвай разетцы). Кветкі дробныя, сабраныя ў кошыкі, двухполыя, язычковыя, жоўтыя, радзей аранжавыя. Плод — сямянка. Лек., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́раз1, ‑а, м.
Выразанае месца; выемка; пройма. Выраз для рукавоў. □ Сукенка мела вялікі выраз на грудзях.Карпюк.Старшыня спыняўся ля некаторых магіл і падоўгу разглядаў здымкі, што былі ўстаўлены ў выразы крыжоў.Сачанка.
вы́раз2, ‑у, м.
1.Характэрны знешні выгляд, які адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. Выраз вачэй. □ Пятым завознікам была жанчына з выразам нейкай суровай стомленасці ў вачах.Брыль.
3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны. Алгебраічны выраз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несвядо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці. Несвядомае дзіця.// Пазбаўлены класавай свядомасці; палітычна адсталы. [Нявідны:] — І трэба, таварышы, не толькі пускаць у ход зброю знішчэння ў вайне з панамі, а трэба таксама і развязваць вочы несвядомым польскім салдатам, абуджаць іх класавую свядомасць.Колас.// Якому не ўласціва ўсведамленне сваіх абавязкаў. Несвядомы работнік.//Характэрны чалавеку, які не ўсведамляе сваіх абавязкаў. Несвядомыя адносіны да працы.
2. Які адбываецца без кантролю, свядомасці; неўсвядомлены, інстынктыўны. Успаміны.., здавалася, маладзілі .. [дзеда] на шмат гадоў і ўздымалі ў ім дух нейкага несвядомага пратэсту.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турмы. Турэмныя сцены. □ У многіх [катаржан] на плячах зношаныя і падраныя турэмныя халаты, у другіх так-сяк пасшываныя кавалкі старых, парыжэлых аўчын, напамінанне пра былыя кажухі.Галавач.// Які абслугоўвае турму, працуе ў ёй. Спатканні звычайна адбывалася ў прысутнасці турэмнай варты.Колас.// Уласцівы турме, характэрны для турмы. Адзінай формай .. зносін [Каладкевіча і Паліванава] быў турэмны тэлеграф — перастук цераз сцяну.Мехаў.// Звязаны з турмой, са знаходжаннем у турме. Турэмныя творы Таўлая — жывы, хвалюючы дзённік рэвалюцыянера-камуніста з белапольскага астрога.Клышка.Арыштаваны быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр.Анісаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
właściwy
właściw|y
1. адпаведны, належны;
2. уласцівы; характэрны;
3. сапраўдны;
ciężar ~y фіз. удзельная вага;
~e znaczenie — прамое значэнне;
~a władza — сапраўдная ўлада;
~y człowiek na ~ym miejscu прык. чалавек на сваім месцы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕРНАРДЭ́Н ДЭ СЕН-П’Е́Р (Bernardin de Saint-Pierre) Жак Анры (19.1.1737, г. Гаўр, Францыя — 21.1.1814),
французскі пісьменнік-сентыменталіст. Аўтар кн. нарысаў «Падарожжа на Іль-дэ-Франс» (1773), рамана-трактата «Аркадыя» (не скончаны, 1781), філас. эсэ «Эцюды аб прыродзе» (1784), «Гармоніі прыроды» (выд. 1815), сатыр.-філас. навел «Індыйская хаціна» (1791), «Сурацкая кавярня» (1791; рус.пер. Н.М.Карамзіна, 1792; пер. і перапрацоўка Л.М.Талстога, 1891). Як і для Ж.Ж.Русо, для Бернардэна дэ Сен-П’ера характэрны культ прыроды і пачуцця, жыцця ў згодзе з законамі прыроды і свайго сэрца. Раман-утопія «Поль і Віржыні» (1788) — гімн каханню і «натуральнаму чалавеку».
Тв.:
Рус.пер. — Поль и Виржиния: Роман. М., 1962.
Літ.:
Гуляев Н.А. Бернарден де Сен-Пьер // История зарубежной литературы XVIII в.: Страны Европы и США. М., 1984.
археалагічныя культуры сярэдняй пары верхняга палеаліту (каля 23—17 тыс.г. назад) на тэр.Зах., Цэнтр, і Усх. Еўропы, аб’яднаныя шэрагам агульных рыс. Назва ад стаянак каля мяст. Вілендорф (Аўстрыя) і в. Касцёнкі (Варонежская вобл., Расія). Уключае вілендорфскую, паўлаўскую (Маравія) культуры, касцёнкаўска-аўдзееўскую культуру, а таксама асобныя стаянкі (Бердыж, Кракаў-Спадзіёта, Польшча) і інш. Насельніцтва займалася паляваннем, вырабляла крамянёвыя прылады (наканечнікі, нажы, праколкі, пласціны з рэтушшу), багата арнаментаваныя рэчы з косці і іклаў маманта, зааморфныя і антрапаморфныя фігуркі з косці і мергелю. Для гэтых культур характэрны своеасаблівыя жыллёвыя комплексы: адкрытыя пляцоўкі з шэрагам агнішчаў, абкружаныя зямлянкамі і ямамі-сховішчамі. Многія даследчыкі разглядаюць Вілендорфска-Касцёнкаўскае культурнае адзінства як адзіную археал. культуру.
А.В.Іоў.
Да арт.Вілендорфска-касцёнкаўскае культурнае адзінства. «Вестаніцкая Венера» паўлаўскай культуры (Маравія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад гіпер... + сексуальнасць),
значна павышаная палавая схільнасць. Асобы, у якіх адзначана гіперсексуальнасць, маюць высокую палавую ўзбуджальнасць і гатовыя да сексуальных рэакцый пад уздзеяннем нязначных (але адэкватных) знешніх раздражняльнікаў. Звычайна абумоўлена расстройствам нейрагумаральнай або псіхічнай функцыі пры палавым акце. Праяўленні гіперсексуальнасці характэрны для некаторых узроставых перыядаў (гіперсексуальнасць пубертатная, або юнацкая, гіперсексуальнасць клімактэрычнага перыяду). Выражаная гіперсексуальнасць назіраецца пры некаторых эндакрынных (пухліны наднырачнікаў, палавых залоз і інш.) і псіхічных (маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія і інш.) захворваннях, дыэнцэфальных парушэннях. Характэрна таксама для німфаманіі (у жанчын) і сатырыязу (у мужчын), што часта развіваюцца на фоне розных псіхічных ненармальнасцей. Для юнацкай гіперсексуальнасці (з узростам праходзіць) характэрна празмерная фіксацыя псіхікі на сексуальна-эратычных уражаннях і фантазіях, якія суправаджаюцца спантаннымі эрэкцыямі і частымі палюцыямі. Мастурбацыя пры гэтым мае сурагатнаахоўную накіраванасць на пазбаўленне ад залішняй палавой узбуджальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУБАШЭ́РСНЫЯ АВЕ́ЧКІ,
пароды авечак з неаднароднай грубай воўнай, якая складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці. Асн. кірункі грубашэрснай авечкагадоўлі: футравы (раманаўская парода), смушкавы (каракульская), мяса-сальны (гісарская і інш. курдзючныя пароды), мяса-воўнавы (кучугураўская, міхноўская), мяса-воўна-малочны (тушынская, карабахская і інш. закаўказскія і паўн.-каўказскія пароды). У некаторых еўрап. краінах (Швецыя, Нарвегія, Данія), а таксама на Беларусі грубашэрсных авечак гадуюць пераважна для атрымання мяса і аўчыны; у краінах з гарачым кліматам (Індыя, Алжыр, Ірак) — курдзючных і тлустахвостых авечак. Смушкавая авечкагадоўля развіта ў Іране, Афганістане, Паўд.-Зах. Афрыцы і інш. Маса грубашэрсных авечак ад 45 кг (раманаўская) да 90—140 кг (гісарская). Характэрны высокі (да 80%) выхад чыстай воўны, якую выкарыстоўваюць для вытв-сці грубага сукна, дываноў, валеных і вязаных вырабаў, лямцу. Гл. таксама Авечкагадоўля.