узбекскі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснавальнікаў узб.т-ра. Нар.арт. Узбекістана (1932). Скончыў драм. студыю пры Узб. доме асветы ў Маскве (1927). Сцэн. дзейнасць пачаў як аматар у 1916, у 1919—20 арганізатар і кіраўнік узб.прафес. трупы імя К.Маркса ў Ташкенце. З 1927 рэжысёр і маст. кіраўнік Т-ра імя Хамзы. Сярод роляў: Эшымкул («Туркестанскі лекар»), Гафур («Бай і батрак» Хамзы), Рахім («Халіма» Г.Зафары). Пастаноўкі У. вызначаліся яркім нац. каларытам, выразнасцю мізансцэн: «Бай і батрак» (1919), «Халіма» (1920), «Гамлет» У.Шэкспіра (1935), «Джалалетдзін» М.Шэйхзадэ (1944), «Песня жыцця» Уйгуна (1947), «Алішэр Наваі» І.Султанава і Уйгуна (1945, 1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Аўтар аднаактовых камедый, перакладаў п’ес з азерб. і тат. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́САЎ Юрый Іванавіч (1.1.1924, г. Кохма Іванаўскай вобл., Расія — 11.9.1976),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1944). З 1944 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца роляў героіка-драм. плана. Мастацтва вызначалася арганічным спалучэннем выразнага знешняга малюнка з унутр. пераканаўчасцю. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Пінчук, Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Тата («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Малахаў, Матусевіч («Апошняя інстанцыя», «Наследнік» М.Матукоўскага), Моніч («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка). Сярод інш. роляў: Цяцераў («Мяшчане» М.Горкага), Алег Кашавы («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Віктар («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Ярмоха («Характары» паводле В.Шукшына), дзядзька Вано («Не трывожся, мама!» паводле Н.Думбадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра).
бурацкі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснавальнікаў бурацкага прафес.т-ра. Нар.арт.СССР (1940). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1934). З 1934 маст. кіраўнік Бурацкага муз.-драм.т-ра, з 1948 гал. рэжысёр Бурацкага т-ра драмы імя Х.Намсараева, у 1948—60 — Бурацкага т-ра оперы і балета (усе ў г. Улан-Удэ). Сярод роляў: Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Платон Крэчат («Платон Крэчат» А.Карнейчука) і інш. Паставіў оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1943), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1953) і інш. Аўтар лібрэта муз. драмы «Баір» (з А.Шадаевым; паст. 1938), п’ес «Сын народа», «Снайпер» (абедзве паст. 1943), кінасцэнарыя «Залаты дом» (1959, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАЛЮ́К Віктар Раманавіч (н. 18.8.1926, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. артыст аперэты (лірычны тэнар). Засл.арг. Беларусі (1968). Скончыў студыю пры Ленінградскім т-ры імя Ленінскага камсамола (1947). Працаваў у розных т-рах краіны. З 1962 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—90 у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі. Камед.акцёр яскравага таленту, творчая палітра якога вызначалася разнастайнасцю вострахарактарных вобразаў. Сярод партый у бел. рэпертуары: Трынтрава, Віктор, Пустарэвіч, Даніла, Цар («Рабінавыя каралі», «Пяе «Жаваранак», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Мацей («Несцерка» Р.Суруса). З інш. роляў: Боні і князь Валяпюк, Зупан («Сільва», «Марыца» І.Кальмана), барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Амедэй і Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́Р’ЕЎ Юрый Міхайлавіч (15.1.1872, Масква — 13.3.1948),
рускі акцёр, педагог; прадстаўнік героіка-рамант. школы ў рас.сцэн. мастацтве. Нар.арт.СССР (1939). Д-р мастацтвазнаўства (1947). Скончыў драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893). Працаваў у Александрынскім т-ры (у 1922—28 яго маст. кіраўнік; з 1937 Ленінградскі т-р драмы імя Пушкіна). Адначасова з 1898 займаўся пед. дзейнасцю. Удзельнічаў у стварэнні Вял.драм.т-ра ў Ленінградзе (1919). Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), маркіз Поза («Дон Карлас» Ф.Шылера), Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ХАНТАЎ Уладзімір Мікалаевіч (28.11.1899, г. Седльцы Мазавецкага ваяв., Польшча — 16.7.1945),
расійскі артыст эстрады; стваральнік жанру літ. кампазіцыі. Вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага маст.т-ра, студыі Я.Вахтангава. На эстрадзе з 1922. У 1924—26 акцёрТ-ра імя У.Меерхольда. У 1927 удзельнічаў у стварэнні эстр.т-ра аднаго акцёра «Сучаснік» (існаваў да 1935). Аўтар і выканаўца літ. кампазіцый «Пушкін» (1926), «Так, вадэвіль ёсць рэч!» (1929), «Вечары Маякоўскага» (1931), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1932), «Настасся Піліпаўна» паводле Ф.Дастаеўскага (1933), «Расія грозная» (1942) і інш., якія адметныя спалучэннем слова з пантамімай, арганічным зліццём драматург. і муз. матэрыялу, інтэлектуальнасцю і творчай культурай. 1-я прэмія Усесаюзнага конкурсу майстроў маст. слова (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДАМІ́РСКІ (сапр. Малейка) Уладзімір Іосіфавіч
(18.10.1893, г. Каўнас, Літва — 24.1.1971),
бел.акцёр. Нар.арт. Беларусі (1938). Нар.арт.СССР (1955). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1920 у Другім паказальным т-ры (г. Бабруйск). У 1924—59. у Бел. т-ры імя Я.Купалы (у 1944 узначальваў франтавую тэатр. брыгаду). Прафес. майстэрства сфарміравалася пад уплывам рэжысёра Е.Міровіча. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, віртуознай тэхнікі, майстар пераўвасаблення. Псіхал. дакладнасць нюансіроўкі ўнутр. стану персанажа, кантрастнасць фарбаў, яркасць вонкавага малюнка, імправізацыйнасць з элементамі эксцэнтрыкі — адзнакі творчай індывідуальнасці У. Даў арыгінальнае сцэн. прачытанне шэрагу вобразаў бел. драматургіі. Бязлітаснасць сатыр. выкрыцця, з’едлівая іронія і гратэск уласцівы яго Брызгаліну («Кар’ера таварыша Брызгаліна» Міровіча), Абабурку («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Канягіну («Мілы чалавек» К.Крапівы). Сілу пратэсту чалавека супраць сац. несправядлівасці, яго духоўную веліч раскрываў у вобразах Леапольда Гушкі («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Данілы Дрыля і Гудовіча («Партызаны» і «З народам» К.Крапівы), Язэпа («Салавей» З.Бядулі), Блазна («Машэка» Міровіча). Вядомы як самабытны інтэрпрэтатар класічных вобразаў, пры стварэнні якіх карыстаўся героіка-рамант. фарбамі (Іонас — «Фландрыя» В.Сарду), сатыр. (Апалон Мурзавецкі, Юсаў — «Ваўкі і авечкі», «Даходнае месца» А.Астроўскага), лірыка-камед. (Шмага, Гразноў — «Без віны вінаватыя» і «Праўда добра, а шчасце лепш» Астроўскага, Трыстан — «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Найб. ярка яго талент выявіўся ў ролі Івана Каламійцава («Апошнія» М.Горкага). Сац.-гіст. змест з філіграннасцю апрацоўкі знешняга аблічча раскрыўся ў ролях Івана Горлава, Часнака («Фронт», «У стэпах Украіны» А.Карнейчука), Дыбава («Міжбур’е» Дз.Курдзіна), Сінь Бін-у («Браняносец 14—69» У.Іванава). Інш. ролі: Цыганок («Гута» Р.Кобеца), Мухін («Мост» Я.Рамановіча), фон Кубэ («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Пугачоў («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Зняўся ў бел. кінафільмах «Хто смяецца апошнім» (1954) і «Палеская легенда» (1957).
Літ.:
Няфёд У.І. Народны артыст БССР У.І.Уладамірскі. Мн., 1954;
Есакоў А. Любімы артыст (У.І.Уладамірскі) // Майстры беларускай сцэны Мн., 1960;
Бур’ян Б. Водгулле гучнай славы // Полымя. 1971. № 6;
Кузняцова К. Прызванне і лёс // Мастацтва Беларусі. 1983. № 10.
У.І.Уладамірскі.У.Уладамірскі ў ролі Леапольда Гушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУКШЫ́Н Васіль Макаравіч (25.7.1929, с. Сросткі Бійскага р-на, Алтайскі край — 2.10.1974),
рускі пісьменнік, кінарэжысёр, акцёр. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1960). Друкаваўся з 1959. У зб-ках апавяданняў «Вясковыя жыхары» (1963), «Там, удалечыні» (1968), «Характары» (1973), гіст.-рэв. рамане «Любавіны» (ч. 1—2, 1965—87; фільм «Канец Любавіных», 1972), п’есе «Энергічныя людзі» (паст. 1974) і сцэнарыях фільмаў, у якіх выступаў і як рэжысёр («Жыве такі хлопец», 1964; «Печкі-лавачкі», 1972; «Каліна чырвоная», 1974; у двух апошніх выканаўца гал. ролі) праўдзівыя карціны тагачаснага жыцця. разнастайнасць сац.-псіхал. тыпаў. вобразы «дзівакоў», правінцыялаў, якія нясуць у сабе маральную чысціню і патрабавальнасць да жыцця. Творам Ш. ўласцівы драматызм канфліктаў у спалучэнні з гумарам і лірызмам. Раман «Я прыйшоў даць вам волю» (1971) пра Сцяпана Разіна. Як акцёр ва ўласных і інш. кінафільмах ствараў вобразы самабытных людзей, якія шукаюць сваё прызначэнне на зямлі: «Каля возера» (1970, Дзярж. прэмія СССР 1971), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975), «Прашу слова» (1976) і інш. Рэжысёрская манера Ш. адметная спалучэннем рэаліст. фактурнасці, побытавай дэталізацыі, псіхал. глыбіні з паэт. успрыманнем прыроды і людзей. Аўтар публіцыстычных артыкулаў (зб. «Пытанні да самога сябе», 1981). На бел. мову асобныя апавяданні Ш. пераклалі Н.Граковіч, Т.Мартыненка. Спектаклі паводле твораў Ш. ставілі т-ры Беларусі: «Характары» — Брэсцкі абл.драм.т-р (1973), Бел.т-р імя Я.Купалы (1975); «Энергічныя людзі» — Дзярж.рус.драм.т-р, Бел.т-р імя Я.Коласа, Брэсцкі абл. (усе 1975); «Да трэціх пеўняў» — Дзярж.т-р лялек (1976); «Ваня, як ты тут?» — т-р імя Я.Купалы (1978); «Каліна чырвоная» — Гродзенскі абл.драм.т-р (1981); «А раніцой яны прачнуліся» — рус.драм.т-р (1983) і інш. Ленінская прэмія 1976.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1984—85.
Літ.:
Коробов В. Василий Шукшин. М., 1977;
Толченова Н.П. Слово о Шукшине. М., 1982;
Емельянов Л. Василий Шукшин: Очерк творчества. Л., 1983.