УЙГУ́Р (сапр. Маджыдаў) Манон
(11.10.1897—16.10.1955),
узбекскі акцёр, рэжысёр, драматург; адзін з заснавальнікаў узб. т-ра. Нар. арт. Узбекістана (1932). Скончыў драм. студыю пры Узб. доме асветы ў Маскве (1927). Сцэн. дзейнасць пачаў як аматар у 1916, у 1919—20 арганізатар і кіраўнік узб. прафес. трупы імя К.Маркса ў Ташкенце. З 1927 рэжысёр і маст. кіраўнік Т-ра імя Хамзы. Сярод роляў: Эшымкул («Туркестанскі лекар»), Гафур («Бай і батрак» Хамзы), Рахім («Халіма» Г.Зафары). Пастаноўкі У. вызначаліся яркім нац. каларытам, выразнасцю мізансцэн: «Бай і батрак» (1919), «Халіма» (1920), «Гамлет» У.Шэкспіра (1935), «Джалалетдзін» М.Шэйхзадэ (1944), «Песня жыцця» Уйгуна (1947), «Алішэр Наваі» І.Султанава і Уйгуна (1945, 1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Аўтар аднаактовых камедый, перакладаў п’ес з азерб. і тат. моў.
т. 16, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)