Тварэ́ц ’той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці’ (ТСБМ), ’творца, стварыцель’ (Ласт., Некр. і Байк.), тво́ріц ’творца, Бог’ (Бяльк.), ст.-бел. творе́ц ’тварэц, стваральнік’ (XV ст., КГС). Параўн. укр. тво́ре́ць ’тс’, рус. творе́ц ’тс’, стараж.-рус. творьць ’тс’, польск. tworzec, ст.-польск. twarzec ’тс’, в.-луж. twórс, н.-луж. tworc ’будаўнік’, ’творца (рэліг.)’, серб.-харв. tvórac ’творчая асоба, творца’, балг. творе́ц ’тс’, ’стваральнік, Гасподзь’, макед. творец ’тс’. Прасл. *tvorьcь — дэрыват ад *tvoriti, гл. тварыць 1 (Шустар-Шэўц, 1565), рэлігійнае значэнне, хутчэй за ўсё, пад чэшскім уплывам, параўн. ст.-чэш. tvořitel ’стваральнік, Гасподзь’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403), твары́цель ’тс’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлен 1 ’тленне, гніенне, распад, разбурэнне’, ’прах’ (ТСБМ, Гарэц.), тлень ’гніль; знікомасць, нікчэмнасць’ (Нас., Байк. і Некр.). Можа разглядацца як скарочаная форма аддзеяслоўнага назоўніка тле́нне (тле́ньне) ’гніенне, прэнне, гарэнне без полымя’ (Ласт.) ад тлець (гл.), аднак слабая засведчанасць у народнай мове схіляе да думкі аб пранікненні з ц.-слав. тлѣнъ ’прах’, параўн. у Скарыны тление, тлененъ ’спарахнелы’ (Сл. Скар.) са ст.-слав. тьлѣньнъ ’знікомы, зямны’.

Тлен 2 ’кісларод’ (Байк. і Некр.), тлён ’тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж тле́ньнік ’вокіс’ (Байк. і Некр.). Запазычана з польск. tlen ’кісларод’, наватвора XIX ст. ад tleć (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трах — абазначэнне моцнага адрывістага гуку, трэску (ТСБМ), ‘раптоўны, дрыжачы, кароткі стук’ (Варл.), ‘удар’: конь трах капытом (Нас.), пра ўдар, трэск, стрэл (мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж trach‑tararách ‘безупынныя грымоты ці страляніна з гармат’ (Варл.), трах‑чъбура́х! — выражае начаканасць, рэзкае змяненне рашэння ці хуткае вырашэнне праблемы (мёрск., Нар. сл.). Параўн. укр. трах, рус. трах, польск. trach — перадае трэск (Варш. сл.), раптоўнае падзенне і моцны ўдар (Арвінска, 65–66). Суадносяць з “поўнагалоснымі” варыянтамі гукаперайманняў тара́х (гл.), укр. тара́х, тара́х, рус. тарара́х, мажліва, сюды ж польск. дыял. tarach ‘выварацень’ (Фасмер, 4, 23, 95; ЕСУМ, 5, 624; Брукнер, 565), а таксама з адпаведнымі дзеясловамі. Гл. тра́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трая́к ‘тры рублі’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), ‘манета ў тры грошы, або 1½ сярэбранай капейкі’ (Нас., Федар. 4, Шат., Касп., Эр., Нар. Гом.), ‘75 капеек’ (Растарг.), ‘тры капейкі’ (Байк. і Некр.); ‘бервяно ў тры сажні’ (Касп.), ‘вялікае бервяно’ (Жд. 3), ‘бервяно даўжынёй каля 6 м (на дошкі)’ (чэрв., Нар. лекс., Сл. ПЗБ); ‘мера дроў каля 3 вазоў’ (Мат. Гом.). Утварыліся ў выніку субстантывацыі зборнага лічэбніка троj‑е і суф. ‑ак (< прасл. *‑akъ) (Слаўскі, SP, 1, 89). Назвы манет адлюстроўваюць пералічэнне расійскіх грошай у старую грашовую сістэму пасля падзелу Рэчы Паспалітай паводле эквіваленту 1 капейка = 2 грошы (Станкевіч, Зб. тв. 2, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́чыць ‘адкормліваць, рабіць тлустым’ (Нас., Ласт., Янк. БП): pańskaje oko kania tuczyć (ваўк., Федар. 4), ст.-бел. тучити, тучыти ‘адкормліваць’, ‘напаўняць’ (ГСБМ), ‘адкарміць, насыціць’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. ту́чи́ти ‘рабіць тлустым, даглядаць’, рус. дыял. (зах.) ту́чить ‘угнойваць (зямлю)’ (Даль), польск. tucznić ‘рабіць тлустым, тучным’, чэш. tučit ‘станавіцца тлустым’, славац. tučiť ‘адкормліваць’, славен. дыял. túčiti ‘зрабіць тлустым’, макед. тучи ‘рабіць тлустым; карміць тлустым’. Прасл. *tučiti ‘рабіць тлустым, адкормленым’, вытворнае ад *tukъ ‘жывёльны тлушч’ (Борысь, 652), гл. тук 1; апафанічныя варыянты *tyti (гл. тыць) і *toviti ‘адкормліваць’ (магчыма, сюды прыметнік то́віст ‘тоўсты’, гл.), падрабязней гл. Скок, 475; Куркіна, Этимология–1976, 25; Глухак, 628.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыту́нь, тыту́н, туту́н, туту́нь, тітю͡он, тютю́н ‘тытунь сапраўдны, Nicotiana tabacum L.’, ‘махорка, Nicotiana rustica L.’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Кіс., Сцяшк., Вруб., Растарг., Сл. ПЗБ); тыті́н ‘тытунь’ (Сл. Брэс.; паўд.-брэсц., ЛА, 2); ст.-бел. тытюнъ, титюнъ, тютюнъ ‘тс’ (1685 г., ГСБМ). Запазычанне непасрэдна з тур., крым.-тат., кыпч. tütün ‘тытунь, дым’ (Фасмер, 4, 138; ЕСУМ, 5, 696), у ст.-цюрк. ‘дым’ (Др.-тюрк., 601) < tüt‑ ‘дыміцца, гарэць’, або праз польскую мову, параўн. ст.-польск. tytuń, tutuń, tiutuń, tiutiun ‘тытунь’ (Брукнер, 590; Борысь, 659). Сюды ж памянш. тытуне́ц ‘тс’ (Вушац. сл.). Гл. таксама тыцюн, ціцень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэало́гія ‘багаслоўе’ (ТСБМ), тэолёгія ‘тс’ (Пятр.), ст.-бел. теология, феология ‘тс’ (1595 г., ГСБМ). Запазычаны са ст.-польск. teologia ‘тс’, якое з лац. theologia, а апошняе са ст.-грэч. θεολογίᾱ ‘навука пра багоў’ ад θεός ‘бог’ і ‑λογία < λόγος ‘слова’ (Булыка, Лекс. запазыч., 162; ЕСУМ, 5, 546–7). Параўн. таксама ст.-бел. теологъ, што са ст.-польск. teolog ‘тс’; другасныя варыянты, фанетычна набліжаныя да грэчаскіх формаў феологъ, феолокгъ. Таго ж паходжання народнае тэлялёг ‘багаслоў’; студэнт-багаслоў; чалавек, што чытае ў царкве святыя кнігі’ (Нас.), магчыма, іранічна і фармальна набліжанае да гукапераймальных слоў таляхаць, талялёхаць і інш., гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлкі ’ёлкі, горкі’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Янк. II, Янк. Мат., Гарэц., Яруш.). Укр. ілкий, рус. ёлкий, польск. jełki, iłki ’тс’. Аднак паралелі не абмяжоўваюцца ўсх.-слав. і, магчыма, польск. моўнай тэрыторыяй. Махэк₂ (729) выводзіць чэш. žluknouti ’прагоркнуць’ з *jьzjьlъk‑nǫti, а Гадравіц (ZfS, VII, 1962, 651–652) сюды ж адносіць серб.-харв. žlkak, славен. žolhek ’горкі, ёлкі’. Такім чынам, слова мае рысы праславянскага ўтварэння, можа быць рэканструявана, як еlъkъ < еlъ (й — аснова) + рэгулярная для гэтай асновы ‑къ‑суфіксацыя; еlъ у сваю чаргу ад оlъ (балта-слав. назва піва) (Трубачоў, Эт. сл., 6, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёмкі 1 ’зграбны, спрытны, зручны’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., СБГ, Мат. Гом., Мядзв., Жд. I, Марц., Янк. III). Рус. ёмкий ’тс’, укр. емкий ’тс’ — усходнеславянская інавацыя з семантычным пераходам ’ёмісты, вялікі, сільны’, ’зграбны, спрытны, зручны’. Не выключай, аднак, балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. imlùs, jamlùs, jamùs ’спрытны’ (Фрэнкель, 185). Балтыйскія прыметнікі маюць аснову на ‑й‑, да якой на славянскай моўнай глебе заканамерна дадаваўся фармант ‑ъкъ. Параўн. ёмкі 2.

Ёмкі 2 ’ёмісты, вялікі, ладны’ (ТСБМ, Шат., Мат. Гом., Яруш.). Рус. ёмкий ’тс’. Беларуска-руская інавацыя з ‑ъкъ‑ суфіксацыяй ад прасл. ęti, jьtmǫ ’браць’. Параўн. літ. imù, im̃ti ’тс’, лац. ēmō, emere ’прымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ідзе́ ’дзе’ (Нас., Бяльк.; Оч. В. Бел. 1892, 2, 201). Магчымы два тлумачэнні. Бел. лексема можа узыходзіць да прасл. *jьde з займ. *jь і энкліт. часц. ‑de, адкуль рус. дыял. иде́ ’дзе’, ’куды’, ’як’, чэш. уст. jdeže ’дзе’, ст.-слав. иде ’дзе, калі’, ст.-рус. идѣ ’дзе, калі’ (XI ст.). І.‑е. адпаведнасці: ст.-інд. ihá < *idhe, авест. iδa‑, грэч. ἰθα‑, лац. ibi‑ ва ўказальнай функцыі. Гл. Бернекер, 1, 418; Фасмер, 2, 117; Трубачоў, Эт. сл., 8, 206. Іншая мажлівасць: і‑ мае пратэтычны характар, што падмацоўвае ст.-бел. игдѣ (Гіст. лекс., 54, прыстаўны галосны); параўн. таксама ўкр. ігде. Гл. дзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)