Лагчаві́на ’лагчына’ (Жд. 2; міёр., Нар. словатв.). У выніку кантамінацыі лексем лагчына і лагавіна (гл.). Тое ж назіраецца ва ўкр. лощовина.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апало́ў ’скаварада’ (Касп., ЭШ). Роднаснае ополовьникъ (> апалонік ’лыжка’), з якога, магчыма, у выніку ўсячэння суфікса пры кантамінацыйным уплыве апаноў(ка) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасек ’засек’ (брасл., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. пера‑руб і польск. sąsiek, мазав. zasiek, параўн. польск. przesiec = zagrodzić ’перагарадзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плавуно́к, плывунок ’плавальны пузыр’ (в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ; в.-дзв., ЛА, 1). У выніку кантамінацыі лексем плаву́н і плавок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плашчы́ ’бярвёны ў глухой сцяне, у прасле’ (івац., ЛА, 4). Утворана ў выніку рэдэрывацыі з плашчакі (гл.), як, напрыклад, фляга < фляжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пло́ччынка ’вудачка, прыстасаваная для таго, каб лавіць плотак і інш. дробную рыбу’ (Ямк. 2). У выніку семантычнай кандэнсацыі словазлучэння плотчыпа вудачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пунцы́р ’пузыр, пухір’ (Бяльк.), рус. смал. пунцырь ’тс’. Няясна, магчыма, у выніку кантамінацыі пузыр ’пухір’ і пунцовы ’ярка-чырвоны’, гл. пунсовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свёлак ‘шост каля печы для прасушвання адзення’ (воран., Сл. ПЗБ). Гл. сволак, мяккасць ‑в‑ у выніку кантамінацыі з нейкім іншым словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селяжо́к (silažok) ‘капітал на грошы’ (Варл.), селю́жка ‘сцёртая манета’ (ТС). Ад шэлег (гл.) у выніку распадабнення шыпячых гукаў (ж, ш → с).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́йстка ’невялікі мяшок, сумка’ (Касп.). У выніку перастаноўкі ‑р‑ з тайстра ’кайстра, торба, клунак’ (гл.). Параўн. таксама кайстра 2 ’тс’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)