Селяжо́к (silažok) ‘капітал на грошы’ (Варл.), селю́жка ‘сцёртая манета’ (ТС). Ад шэлег (гл.) у выніку распадабнення шыпячых гукаў (ж, ш → с).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)