По́ўха ’ўдар па шчацэ’ (Нас., Сл. ПЗБ), ’аплявуха’ (Бяльк., Шат., Касп.), по́ўшына ’ўдар па вуху’ (Бяльк.), по́ўшыць ’біць у вуха’ (Шат.). Хутчэй за ўсё, назоўнік абстрагаваны са спалучэння даць по (в)уху (гл. па, вуха). Малаімаверна адносіць да ўтварэнняў ад апляву́ха (гл.) шляхам народнаэтымалагічнага суаднясення са словам ву́ха (ЭСБМ, 1, 127–128), больш верагодна бачыць у ім кальку на базе літ.añtausis ’аплявуха’, ’частка шчакі насупраць вуха’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 153), параўн. таксама дзеяслоўнае ўтварэнне antausiúoti ’даваць аплявуху’, аднак несупадзенне прыставачнай семантыкі (літ.ant ’на’) ставіць пад сумненне магчымасць калькавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
свіна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Працаўніца, якая даглядае свіней. Падбор свінарак вельмі ўдалы: абедзве маладыя, здаровыя і старанныя жанчыны.«Беларусь».
2.Абл. Тое, што і свінуха. [Міхля] ішла з ракітавым кашалём за гасцінец па лісіцы, па свінаркі. Яны ўрадзіліся гэтым годам кішма. Вясна цеплатою парыла.. і на грыбы не забылася.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.
1. Спачуваць, адносіцца са спагадай да гора, перажыванняў каго‑н. Больш за ўсіх спагадала Надзі Ева Аўсееўна.Машара.
2. Адносіцца добразычліва да каго‑, чаго‑н.; праяўляць літасць. Спагадаць яго бездапаможнасць. □ І хоць бабка не надта спагадала нявестцы, але на гэты раз па-добраму накрычала па яе.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мячм. Ball m -s, Bälle;
футбо́льны мяч Fúßball m; Léder n -s, - (разм.звычайна ў рэпартажах);
гуля́ць у мяч Ball spíelen;
мяч па-за гульнёй (у футболе) Ábseits n -, -;
вядзе́нне мяча́ (футбол) Bállführung f -, Bálltreiben n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДЫ́ЛЕР (англ. dealer),
пасрэднік, які выконвае гандл. аперацыі ад свайго імя і за свой кошт. У фін.-крэдытных адносінах дылерства азначае дзейнасць Д. па ажыццяўленні біржавых і пазабіржавых здзелак ад яго імя і за яго кошт.
|| наз.пераця́гванне, -я, н. (да 1, 3—6 знач.) іпераця́жка, -і, ДМ -жцы (да 3, 4 і 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пята́, -ы́, ДМ пяце́, мн. пя́ты і (з ліч. 2, 3, 4) пяты́, пят, ж.
1. Задняя частка ступні, а таксама частка панчохі, шкарпэткі, якая закрывае яе.
Пяты ныюць (ад хадзьбы). Наступаць на пяты каму-н. (таксама перан.; даганяць).
2. Апорная частка чаго-н. (спец.).
П. дзвярэй.
◊
Ахілесава пята (кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [са старажытнагрэч. міфа пра Ахілеса, які меў толькі адно слабае месца на целе — пяту].
Да пят (разм.) — пра вельмі доўгае, амаль да зямлі адзенне, касу.
З (ад) галавы да пят (разм.) — тое, што і з галавы да ног.
Пад пятойкаго або чыёй (разм.) — пад прыгнётам, пад уладай.
Па пятахза кім (разм.) — следам за кім-н., не адстаючы (хадзіць, гнацца).
|| прым.пя́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.), пя́тавы, -ая, -ае (да 2 знач.) іпя́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
задзі́рысты, ‑ая, ‑ае.
Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы. [Пецю] пасадзілі паміж двума задзірыстымі вучнямі. Па-за Пецевай спінай яны даставалі адзін аднаго, шчыпаліся і штурхалі ў бакі.Ракітны.Надзьмуты певень, задзірысты пакутнік, скрываўлены за дзень у бойках, стаяў на прызбе.Чорны.// Які выражае задзірыстасць. Задзірысты погляд. Задзірысты тон. □ Вельмі ўжо учэпістыя і задзірыстыя вочы ў Карніцкага: шалёны характар.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненатура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Не прыроднага паходжання; штучны. Ненатуральны шоўк.
2. Такі, якога не бывае ў прыродзе, які выходзіць за межы звычайнага. З-за лесу падымалася і расплывалася па небе ненатуральная чырвань.Шамякін.Здаюцца ненатуральнымі пры чорных бровах высока ўзбітыя белыя валасы.Навуменка.
3. Фальшывы, штучны; няшчыры. Як бы хочучы пацвердзіць свае апошнія словы,.. [Юркевіч] рассыпаўся дробным ненатуральным рогатам.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чаго. Даць нейкую колькасць чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Надаваць рэчаў. Надаваць лякарства. □ Сарамліва, але добра пераказаў .. [Ігнась] вывучаны верш, і за гэта настаўніца надавала яму падарункаў.Мурашка.
2. Пабіць. Надаваць па карку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)