клавіш, ‑а, м. і клавіша, ‑ы, ж.

1. Пласцінка ў музычным інструменце (фартэпіяна, баяне і інш.), якую націскаюць пальцам для атрымання гуку. Павел сеў за піяніна. Прабег пальцамі па клавішах. Мелодыя паплыла па пакоі. Шыцік. Па клавішах скачуць пальцы гарманіста. Бядуля.

2. Наканечнік рычажка ў розных механізмах (тэлефонным апараце, пішучай машынцы і пад.), які прыводзіцца ў рух пальцамі. Клавішы машынкі. ▪ [Хлопец] шчоўкнуў клавішам радыёлы, і кватэру запоўніла музыка. Хомчанка.

[Польск. klawisz ад лац. clavis — ключ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)