sich (D) etw. zur ~ máchen, es für séine ~ hálten*лічы́цьшто-н. сваі́м абавя́зкам;
der ~ zuwíder hándeln дзе́йнічаць су́праць абавя́зку;
séiner ~ náchkommen* вы́канаць свой абавя́зак;
zur ~ máchen ста́віць у абавя́зак, абавя́зваць;
sich über séine ~ hinwégsetzen ігнарава́ць свае́ абавя́зкі;
die ~ ruft абавя́зак патрабу́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Валю́ш ’валяльня’ (БРС, Бір. Дзярж.); ’млын, у якім ёсць прылады валяць сукно, шарстабітня’ (КЭС), валюша ’тс’ (КЭС, КСТ), валюшня ’тс’ (БРС, Маш., Сцяшк. МГ, Янк.₂), валюшны (КТС), валуша ’валяльня’ (КТС). Да польск.folusz ’млын, дзе валялі тканіны’ (Брукнер, 124; Рудніцкі, 1, 303). Польскае паходжанне пацвярджаецца націскам у ва́люш. Гук в у пачатку слоў — вынік кантамінацыі з валяць. С. Мікуцкі (Третий отч., 207) памылкова лічыць, што бел.валюш да валіць, адкуль і польск.folusz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верашча́ка, верашча́ка і т. п. ’мясны адвар з рабрынкамі, каўбасой, мясам, падбіты мукой’ (БРС, Нас., Шат., Сцяшк. МГ, Вешт.). Параўн. рус.вереща́га, вереща́нка ’яешня’. Польск.wereszczaka ’тс’ запазычана з бел. мовы. Брукнер (606) лічыць, што гэта «od wrzasku», верашчання. Таксама Даль («верещит, шипит на сковороде») і Фасмер, 1, 298. Іншае тлумачэнне ў матэрыялах Карловіча: «Wereszczak był to sławny kucharz Augusta III, a od niego nazwa co do sposobu dawania kiełbasy» (гл. Карловіч, 4, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуша́т ’цэбар’ (Шатал., Жд., 3), вуша́так ’невялікі цабэрак для розных патрэб з двума вушкамі’ (З нар. сл.). Ад вуша́ты (кароткая форма прыметніка ушатъ), г. зн. які мае вушы; параўн. гродз.уша́ты ’цэбар’ (Нар. сл.) у выніку семантычнай кандэнсацыі з ушаты цэбар, рус.ушат ’цэбар з вушамі’ (Фасмер, 4, 180). Булыка (Запазыч. 332) лічыцьст.-бел.вушаток, ушаток (з 1550 г.) запазычаннем з польск.uszatek ’тс’; параўн. іншую назву пасудзіны па характэрнай прыкмеце — насатка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліма́н ’заліў у нізоўях ракі ці салёнае возера паблізу мора’ (ТСБМ) — кніжнае запазычанне з рус. мовы. Тураў.ліма́н ’участак вялікіх памераў’ (ТС), утварылася ў выніку пераносу значэння ’заліў’ > ’заліўны луг’ > ’поле’ > ’участак’. Абодва да рус., укр.лиман ’шырокае вусце ракі’, ’марскі заліў’, якія праз тур., крым.-тат., кыпч.liman ’порт’ узыходзяць да с.-грэч.λιμένι(ον), λιμένας < ст.-грэч.λίμνην ’заліў’ (Фасмер, 2, 497; Кюнэ, 72). Жураўскі (Тюркизмы, 86) лічыць лексему лиманъ экзатызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натхне́нне ’рус. вдохновение’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ). Утворана ад натхнуць ’унушыць каму-небудзь спосаб свайго мыслення’ (Нас.), гл. тхаць, тхнуць ’дыхаць, веяць’; у сувязі з гэтым няма падстаў лічыць калькай з рус.вдохновение (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 120), таксама як і натхняць — калькай з укр.надихувати ’тс’ (параўн. Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 121). Параўн. паралельнае ўтварэнне ад натхаць ’унушаць свой спосаб мыслення, свае думкі’ — натханне ’ўнушэнне’ (Гарэц.), нытханне ’задуменне, задума’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус.пови́дло, укр.пови́дло, польск.powidło, чэш.povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав.viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд.pavitra, лац.pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́лка1 ’бэлька’ (Сцяшк. МГ), ужо ў ст.-бел. (Гіст. лекс., 115), балкі бярвенні, якія кладуцца ўпоперак зруба ў верхнім вянку’ (Інстр. I), ба́лка ’перакладзіна, якою замацоўваюць кроквы’ (Лысенка, ССП). Рус.ба́лка (з XV ст.), укр.ба́лка (з XVIII ст.; < рус.). Запазычанне з с.-н.-ням.balke ’тс’. Фасмер, 1, 115. Можна лічыць, што бел. і ўкр. формы з рус. мовы (параўн. Шанскі, 1, Б, 24). Параўн. бэ́лька, ба́лька.
Баро́даўка (БРС, Шат., Мал., Сцяшк. МГ). Рус.борода́вка, укр.боро́да́вка, польск.brodawka, чэш.bradavice, bradavka, балг.брада́вица, серб.-харв.бра̀давица і г. д. Прасл.*bordavьka, *bordavica. Утварэнне ад слав.*borda ’барада’ (гл.). Бернекер, 73; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 196. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 171. Махэк₂ (63) лічыць, што прасл. форма была *vorda, *vordavъka, *vordavica, роднасная ням.Warze ’тс’, якая потым трапіла пад уплыў слав.borda ’барада’ (гэтую версію падтрымлівае Трубачоў, Дополн., 1, 196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Браск ’досвітак’ (Мар. дыс.). Марозаў, там жа, лічыць, што гэта паланізм. Параўн. польск.brzask ’тс’. Хоць тэарэтычна браск можа быць і бел. словам (параўн. рус.брезг ’тс’, бре́зжит ’світае’, чэш.břesk, ст.-слав.пробрѣзгъ і г. д. — слав.*brězg‑; аб слав. словах гл. Фасмер, 1, 211), усё ж на бел. глебе яно ізаляванае (акрамя таго, у бел. мове было б брэск). Укр.дыял.бряск ’бляск’ таксама з польск. (гл. Рыхардт, Poln., 37).