Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)