Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел.перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр.зах.-валын.пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус.перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск.przestroga і ўсх.-слав.перестерегать. Гл. таксама перастрога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прада́жа ’продаж’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ), ст.-бел.продажа ’грашовая пеня за злачынства, за нанясенне ран; пакаранне продажам’, рус.продажа ’продаж’, ст.-рус.продажа ’продаж; штраф за злачынства’. Прасл.*pro‑dadi̯a. ад pro‑ і dat і* г. зн. ’плата за тое, што некаму дадзену’ (Праабражэнскі, 2, 129; Патабня, РФВ З, 181; Фасмер, 3, 372).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скамы́ ‘драўляныя ціскі (выціскаць мёд)’ (іўеў., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘тое, чым адціскаюць сыр’ (Інстр. 1). Нульсуфіксальны дэрыват ад *скаміць (гл. аскома), якое да прасл.*skomiti, што звязана чаргаваннем галосных з *ščemiti, гл. шчаміць. Не выключана захаванне архаічнай семантыкі ‘прышчэмліваць’, адкуль потым развіліся пераносныя значэнні, якія ўказваюць толькі на чалавечыя адчуванні. Параўн. скем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ску́лачнік ‘мальва кучаравая, Malva crispa L.’ (Кіс., Дэмб. 1, Інстр. 2), тое ж ску́льнік (Нас., Гарэц.), ску́лашнік (Касп.), ску́лішнік (Бяльк.). Да скула (гл.), таму што лісце расліны як размякчальны сродак прыкладваецца да скул, нарываў. Магчыма, сюды ж скула́ — “гэта ў нас так водарасць завуць, зялёную, махнатую, з чырвонай верхавінкай ’ (У. Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gúrgelf -, -n го́рла, гло́тка; гарта́нь;
in die únrechte ~ kómmen* папа́сці не ў то́е го́рла;
j-n an die ~ pácken, j-m an die ~ fáhren* схапі́ць каго́-н. за го́рла
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фено́мен
(гр. phainomenon = тое, што з’яўляецца)
1) выключная, рэдкая, незвычайная з’ява; выключны ў якіх-н. адносінах чалавек;
2) у ідэалістычнай філасофіі тое, што дадзена ў пачуццях і не дасягаецца розумам;
3) філасофскае паняцце, якое абазначае з’яву, дадзеную нам у вопыце, пачуццёвым пазнанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абмы́сліць, ‑мыслю, ‑мысліш, ‑мысліць; зак., што.
Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам рана не мог як трэба абмысліць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разбою. Разбойная банда. Разбойныя справы.
2.Тое, што і разбойніцкі. Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу.Клімковіч.Вядома, сябры, а ў першую чаргу Малашкін і Жарнавік, сёе-тое чулі пра разбойную работу бандытаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́днік, ‑а, м.
Разм.
1.Тое, што і тратуар. Вуліца была гладка забрукавана, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі.Машара.
2.Тое, што і палавік. [Маці:] — [Святланка] да мяне прыскочыць, бывала, дык перакусіць з дарогі не паспее, а ўжо і падлогу ператрэ, і ходнікі выб’е, і падворак падмяце.Гіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Завалі́на ’гультай, абібок’ (Сцяц.). Геаграфія (зэльв.) і на піск указваюць на польск. паходжанне, дзе zawałina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’; параўн. zawalidroga ’той, хто перашкаджае, гультай, абібок’, якое ўказвае на шлях семантычнай змены ў польск.
Зава́ліна, зугва́ліна, загава́ліна, зуга́ліна ’прызба’ (Мат. Гом.). Рус.зава́лина ’насып вакол хаты для ўцяплення’, цвяр., пск. ’лаўка на вуліцы каля варот’, валаг. ’зямля, пакінутая з-за нязручнасці карыстання ці бясплоднасці’, калуж., бранск., смал.загвалина, заговалина, заговальня ’прызба’, укр.уст.зава́лина ’руіна’, польск.zawalina ’тое, што завальвае дарогу, перашкаджае’, дыял.zawalnia ’насып вакол хаты ў выглядзе лаўкі’. Ст.-рус.пск.завалина ’прызба’ (XV ст.). Утворана на базе дзеяслова валіць1 (гл.), заваліць з суфіксам ‑іна (параўн. абва́ліна ’высокі бераг, дзе можа абвальвацца’), відаць, яшчэ ў ст.-рус. час. Формы загаваліна, зугваліна, зугаліна адлюстроўваюць, відаць, экспрэсіўны элемент (прэфікс?) ‑г‑, ‑го‑.