1. Пачуццё смутку, жалю, душэўнай горычы. Неадольны сум застыў у карых вачах [Івана].Новікаў.— Усё вельмі проста, — у Міколавым голасе непрыхаваны сум.Навуменка.З глыбокім сумам глядзіць стары.Клышка.// Тое ж самае пачуццё, але больш лёгкае і светлае; журба. У .. голасе [Антаніны Міхайлаўны] нават чулася нотка суму і спачування.Колас.І думкі новыя і сум нязведаны, салодкі.Брыль.Васіль Паўловіч трошкі з сумам, але і з гонарам успамінае тыя цяжкія, складаныя дні.Кулакоўскі.Ціхі сум вачэй дзявочых Павязу ў сядле з сабою.Панчанка.
2. Душэўная трывога ў спалучэнні са смуткам, маркотай; туга. Апусцелыя лугі і палі навявалі сум.Чарнышэвіч.Максіма зноў агарнуў сум астрожных будняў.Машара.Але ў тую ж хвіліну .. [Асядовіча] апанаваў жудасны сум па дзецях.Чорны.
3. Пакутлівая маркота; нуда. [Яшчын:] — Якое ж можа быць жыццё без цвыркуна! Загінеш ад суму...Хадкевіч.Жыць люблю каля чыгункі, Тут не будзеш знацца з сумам.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тума́ніцца, ‑ніцца; незак.
1. Пакрывацца, ахутвацца туманам. На прыдарожнай траве, у вясёлых пялёстках рамонкаў, на пляскатых лісцях трыпутніку, на белых галоўках дзьмухаўцу абапал дарогі густа туманіліся кроплі расы.Мележ.Яшчэ ў лугах туманяцца Нізіны за ракой, Іду ў поле раніцай Сцяжынкай палявой.Русак.// Віднецца няясна, невыразна, як у тумане. Камяніцы і горы туманяцца, Як у дзіўным, у казачным сне.Глебка.Проста па прысадах на захад ледзь туманіліся абрысы дробнага гарадка.Чорны.
2. Завалакацца, зацягвацца, трацячы здольнасць добра бачыць (пра вочы, погляд). І туманяцца вочы слязою. Успамінаў дымкі паплылі.Прануза.[Вочы маці] то туманіліся смуткам, то свяціліся яркай надзеяй, усміхаліся.«Звязда».// Станавіцца не зусім ясным, выразным, мутнець (пра думкі, свядомасць). [Лявон:] У вачах цёмна робіцца .. думкі туманяцца.Купала.У галаве гудзе, і думкі пачынаюць туманіцца..Лупсякоў./убезас.ужыв.Салодка туманіцца ў галаве, і самі па сабе заплюшчваюцца вочы.Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угна́цца, уганюся, угонішся, угоніцца; пр. угнаўся, угналася; зак., закім-чым.
1. Пабегчы так, каб дагнаць. Гаспадыня з крыкам выбягала на двор, каб угнацца за хлапчукамі.Лобан.— Угналася [суседава карова] за пашай Лыскай, а яна, ратуючыся, скочыла цераз плот і ўшчаміла нагу.Сабаленка.
2.(звычайназадмоўем). Не адстаючы, ісці, бегчы за кім‑, чым‑н. або побач з кім‑, чым‑н. — За вамі не ўгнацца, — раптам прамовіў Уладзік, і толькі цяпер Андрыян Цітавіч заўважыў, што сапраўды ён ідзе вельмі шпарка.Марціновіч.Ні адзін конь не мог угнацца за рысаком.Сіняўскі.— Не ляці так. Мне за табою не ўгнацца. — Жонка гаварыла гэта ўжо недзе ззаду.Ваданосаў.//перан. Паспець за кім‑, чым‑н., зраўняцца з кім‑, чым‑н. — Гм! Глядзі, Саўка, ужо [хлопцы] носяць. За імі нідзе не ўгонішся, — заўважыў Шайдоб.Федасеенка.[Максім:] — Чорт яго ведае, як ляціць жыццё. Проста не ўгонішся...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Лічба 6. Напісаць шасцёрку.//Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 6), якія нумаруюцца лічбай 6. Тут спыняецца аўтобус-шасцёрка.
2. Ігральная карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі. — Не проста дурань, а дурань з пагонамі, — засмяяўся Глеб. — Во, кладу табе [Ксеня] на плечы дзве шасцёркі.Васілёнак.
3. Запрэжка ў шэсць коней. Багаты пан на шасцёрцы катаецца, а бедны мерае сваёй парай зямлю і аб кіёк абапіраецца.Бядуля.
4. Колькасць каго‑, чаго‑н. у шэсць адзінак; шэсць аднародных прадметаў. Шасцёрка самалётаў. □ Гэта шасцёрка [вайскоўцаў], звязаная ўзаемадапамогай, заўсёды трымалася разам.Машара.
5. Шасцівёславая лодка, шлюпка. Плыць на шасцёрцы.
6. Частка, дэталь у малатарні; шасцярня. Запрэжаная ў дышаль парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасцёрку, у сярэдзіну якой быў уроблен даўжэзны круглы прэнт, пры дапамозе якога круціўся сам барабан малатарні.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
natural
[ˈnætʃərəl]
adj.
1) прыро́дны, натура́льны
natural beauty — прыро́днае хараство́
Coal and oil are natural products — Ву́галь і на́фта — прыро́дныя праду́кты
natural resources — прыро́дныя бага́цьці
natural ability — прыро́дныя здо́льнасьці
natural death — натура́льная сьмерць
natural phenomena — прыро́дныя зья́вы
2) сапра́ўдны, натура́льны
natural flowers — жывы́я кве́ткі
a natural manner — свабо́дныя паво́дзіны
in a natural manner — натура́льна, про́ста, свабо́дна
3) the natural science — прыро́дазна́ўства f
4) natural child — бясшлю́бна ро́джанае дзіця́
a natural son — пабо́чны сын
5) натуралісты́чны
The picture looked natural — Карці́на выглядала натуралісты́чна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кішэ́ньікішэ́ня, ‑і, ж.
1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай. Бакавая кішэнь. Нагрудная кішэнь. □ Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярнят грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні.Дуброўскі.
2.перан.Разм. Дабрабыт, багацце, грошы. Проста дзіва, як «клапоцяцца» рускія міністры аб кішэні [паноў] фабрыкантаў!Ленін.Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур’ёзная небяспека.Маўр.
3. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.
4.Спец. Пра паглыбленне, выемку ў чым‑н. Кішэнь раны. Кішэнь тоўстай кішкі.
•••
Біць па кішэнігл. біць.
Вецер гуляе ў кішэнігл. вецер.
За словам (па слова) у кішэнь не лазіцьгл. лазіць.
Класці (сабе) у кішэнюгл. класці.
Набіць кішэньгл. набіць.
Не па кішэнікаму — занадта дорага для каго‑н.
Пустыя кішэніўкаго — пра беднага чалавека.
Тоўстыя кішэніўкаго — пра багатага чалавека.
Трэсці (калаціць) кішэнігл. трэсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., каго-што і без дап.
1. Рысаваць фарбамі. Маляваць партрэт. □ Кожны дзень у час вячэрні Малявалі дзве рукі: Бацька пэндзлем у майстэрні, Сын алоўкам. Мастакі!Галіноўская.Андрэй расчыніў эцюднік, пачаў маляваць.Кандрусевіч.
2. Тое, што і рысаваць. Максім сядзеў нахіліўшыся і задумліва маляваў галінкай на пяску нейкія адмысловыя фігуры.Шамякін.Мама пачала прыбіраць у пакоі, а я маляваў каляровымі алоўкамі самалёт і нашага лётчыка з залатой зорачкай і ордэнамі на грудзях.Бяганская.
3.Разм. Фарбаваць. Маляваць плот. Маляваць падлогу.// Фарбаваць, падводзіць фарбамі твар (губы, бровы, вейкі). Авяліна, паставіўшы перад сабой люстэрка, малявала бровы.Бажко.
4.перан. Расказваць пра што‑н., апісваць што‑н.; уяўляць. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа.Навуменка.Помніце мінулую восень? Як толькі не малявалі яе ў вершах?. І багатая. І залатая. І шчаслівая. І радасная.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́клік, ‑у, м.
1. Кліч, прызыўны гук. [Коля і Дзіма] стаялі так сцішыўшыся, чакаючы, ці не паўторыцца яшчэ раз гэты жывы дзіўны гук, у якім нават тугое на слых вуха магло ўлавіць нейкі трывожны заклік.Якімовіч.А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? Ці, заклік чуючы, знарок заварушылася глушыца?А. Вольскі.
2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды‑н. Пачулі працавітыя людзі заклік свайго збаўцы, і пакінулі яны хто молат, хто кельню, хто плуг, хто серп і валам павалілі да свайго волата.Пальчэўскі.
3. Прапанова або патрабаванне дзейнічаць, паводзіць сябе пэўным чынам. Пры .. [Нявідным] было некалькі брашур.., адозвы да працоўнай беднаты з заклікам адкрыта ўступаць у бой з класавым ворагам.Колас.[Ніна] выступае з заклікам, каб кожны інжынер меў асабісты план удзелу ў асваенні новай прадукцыі.Шыцік.// Вусны або пісьмовы зварот, які ў кароткай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг. Першамайскія заклікі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Знікнуць, прапасці. Куды падзеліся дзеці? □ — А Лысухі ўсё яшчэ няма, — загаварыў нарэшце дзядзька Ігналь. — І дзе яна магла падзецца — проста дзіва.Сіняўскі.І куды падзелася .. [Адамава] шчырасць!Дамашэвіч.
2.(звычайназадмоўем). Знайсці для сябе месца, прытулак. Насоўвалася ноч, а Базыль з Марусяй усё стаялі і стаялі на вуліцы, не ведаючы, дзе ім падзецца.Сачанка.Нахваліцца не мог Сцёпка гэтым домам, бо дзе ж бы ён падзеўся ў незнаёмым горадзе?Колас.// Схавацца, уцячы. Куды ж, куды падзецца Ад чорнае бяды?Панчанка.Думкі... Куды ад іх падзецца, калі яны не даюць спакою ні днём, ні ўначы.«Звязда».
•••
Куды (дзе) падзенешся — аб немагчымасці зрабіць што‑н. інакш.
Не ведаць, куды (дзе) падзецца — тое, што і не ведаць, куды (дзе) дзецца (гл. ведаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паляўні́чы1, ‑ага, м.
Той, хто займаецца паляваннем. Сюды [на Глухі востраў] рэдка хто заходзіў, хіба толькі самыя дасціпныя паляўнічыя зазіралі.Колас.Праз некалькі мінут.. [лось] выскачыў на невялікую прагаліну і неспадзявана наткнуўся на двух паляўнічых.Шчарбатаў.
паляўні́чы2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да таго, хто займаецца паляваннем. Паляўнічае таварыства.// Які прызначаны, служыць для палявання. Паляўнічая стрэльба. Паляўнічы сабака. □ Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [жонка] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне.Кірэенка.Траха не кожны тыдзень у Міцькі мяняліся паляўнічыя сабакі.Кулакоўскі.// Звязаны з паляваннем. Паляўнічы промысел. Паляўнічая брыгада. □ — Сёння адкрыццё паляўнічага сезона, а мы дома сядзім.Ляўданскі.// Уласцівы таму, хто займаецца паляваннем. Калі мы рушылі з.. [генералам] у глыб лесу, я вырашыў не адрывацца.. Але хутка прыкмеціў, што генерал «водзіць за нос» мяне з намерам уцячы... Тут ужо апанаваў паляўнічы азарт. О не, дзед, ад мяне адчапіцца не так проста.Шамякін.
2. Ужываецца ў назвах сартоў некаторых харчовых прадуктаў і напіткаў. Паляўнічая каўбаса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)