Разм. Ударыўшы, націснуўшы чым‑н., раздрабіць. Віктар Пясецкі, падняўшы з зямлі гадзіннік, у якім ён, наступіўшы нагою, раструшчыў шкло, злосна паглядзеў на мужчын і падаўся ў кусты.Гурскі.[Галя] ударыла, мусіць, па воку, бо на .. [Васіля] аднекуль са столі раптам пасыпаліся іскры, вострыя, колкія, бы там хто раструшчыў лямпачку на дробныя чырвоныя кавалачкі.Пташнікаў.// Пашкодзіць, разбіць (пра косць і пад.). Драпежнік не паспеў забіць .. [перапёлку], адно раструшчыў грудную клетку.Чыгрынаў./убезас.ужыв.Не то асколкам, не то кавалкам адарванага бетону .. [Якімцаву] раструшчыла левае плячо.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слізь, слізі, ж.
1. Цягучая і слізкая маса, якая выдзяляецца некаторымі клеткамі жывёлін і раслін. Кароткім спружыністым рухам.. [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук.. Гэтаму.. дапамагае яго надзвычай дробная, схаваная ў скуры луска, накрытая зверху тоўстым слоем слізі.Матрунёнак.
2. Слізкі, цягучы налёт на прадметах ад пастаяннай вільгаці. Ля берагоў возера было мелкае, а дробныя каменьчыкі, што ўсцілалі дно, пакрыты нейкай зялёнай сліззю.Ваданосаў.Косця сцёр з біклагі слізь і ракушкі, паспрабаваў адкруціць вечка.Гамолка./уперан.ужыв.А крытык скажа строгі, Як адмятала дрэнь і слізь Яна [праўда] з жыцця дарогі.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.
Разм.
1. Біць, крышыць на дробныя часткі. Ногі рвуцца самі, лезуць у снег, крышаць нешта цвёрдае і хрусткае пад сабою — гэта ступаюць на шкло, трушчаць яго на друзачкі...Пташнікаў.
2. Ламаць, крышыць, разбураць. А міны ўсё вылі і вылі, трушчылі дрэвы, ссякалі галлё, запальвалі зямлянкі.Шамякін.Там, дзе дзік ламачча трушчыць, Дзе мелодый — незлічона, У славутай нашай пушчы — Рай для птушак і вучоных.Панчанка.
3. Знішчаць каго‑, што‑н. [Соміку] яскрава ўявілася, як рушыцца ўніз грузны кавалак, падбірае, камечыць і трушчыць пад сабою Рыгора.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элеме́нт
(лац. elementum = стыхія, першапачатковае рэчыва)
1) простае рэчыва, якое хімічнымі спосабамі ўжо нельга раскласці на больш дробныя;
2) састаўная частка чаго-н.; дэталь якога-н. механізма;
3) доля чаго-н. у чым-н. (напр. усходнія элементы ў паэзіі);
4) член сацыяльнай групы (напр. прагрэсіўныя элементы грамадства, злачынныя элементы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Не́радзь ’неўраджай, неўрадлівы год, недарод’ (Сцяшк.; любан., Жыв. сл.; слаўг., Нар. сл.), нёродзь ’тс’ (ТС). Сюды ж нерадзь (nieradź) ’дробныя ягады; заморкі, няўдалая гародніна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Арх. Фед., ТС), ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ (Сл. ПЗБ), ’машкара’ (свісл., карэл., Сл. ПЗБ), нэрадзь (нэраць) ’тс’ (зэльв., Сл. ПЗБ). З не і радзіць (гл.). Меркаванні пра запазычанне часткі пералічаных слоў са значэннем ’машкара’, ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ з літ.пегёсіа ’нікчэмнасць, нечысць (пра мух), ненасытны чалавек, пераборлівае ў ядзе парася’ (гл. Сл. ПЗБ) не пераконвае, паколькі значэнне ’машкара’ добра выводзіцца са значэння, ’нешта дробнае, малое, дрэннае’, што ў сваю чаргу з ’якое не ўрадзілася’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зрані́ць, зро́ніваць ’заўчасна нарадзіць нежывое дзіця’ (Нас.). Рус.валаг.изроня́ть ’страціць’, вяцк.изрони́ть ’пражыць у бядзе’, укр.зрони́ти ’не ўтрымаць, упусціць’, ’сказаць’, польск.zronić ’упусціць’, ’нарадзіць заўчасна’, чэш.zroniti ’змачыць (слязьмі, потам)’, славац.zroniť ’скінуць уніз, забіць’, в.-луж.zronić ’упусціць’, н.-луж.zroniś ’упусціць, рассыпаць’, серб.-харв.изро̀нити ’выйсці з-пад вады на паверхню’, ’выйсці на свет’, ’узнікнуць’, ’праліць, прасыпаць’, балг.изо̀нвам (се) ’крышу́ на дробныя часцінкі’, ’падаю (пра лісце, пот, зерне, слёзы)’, макед.изрони ’тс’. Ст.-рус.изронити ’дазволіць упасці, утраціць’ (XII ст.). Прасл.jьz‑ron‑i‑ti верагодна, мела значэнне ’ўпусціць, праліць, прасыпаць’, якое развілося ў бел., польск. да значэння ’нарадзіць заўчасна’ (аналагічнае развіццё ў выкінуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел.тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр.тля, дыял.тлі́я, рус.тля ’тс’. Звязваюць з прасл.*tьliti ’хутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус.тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlěti ’тлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч.τῖλάω ’вадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат.tĩrelis ’балота’, літ.týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКТЫНАМІКО́З (ад актына... + ...мікоз),
хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, радзей чалавека, што выклікаецца грыбкамі з кл.актынаміцэтаў, якія пастаянна прысутнічаюць у арганізме (поласць рота, страўнікава-кішачны тракт, верхнія дыхальныя шляхі і інш.), а таксама пашыраны і ў прыродзе (глеба, расліны). Найчасцей хварэе буйн. раг. жывёла, успрымальныя авечкі, коні, свінні, драпежныя. У буйн. раг. жывёлы часцей пашкоджваюцца косці і тканкі ніжняй сківіцы, лімфавузлы, радзей іншыя часткі цела. Характарызуецца ўтварэннем шчыльных пухлін, інфільтратаў, абсцэсаў, свішчоў і рубцоў. У чалавека больш хварэюць мужчыны ва ўзросце 21—40 гадоў. Пры вузлаватай форме актынамікозу ў глыбокіх слаях скуры ўтвараецца цвёрды, цвёрдаэластычны, маларухомы інфільтрат цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем, які нагнойваецца і прарывае свішчамі з гноем. Пры бугарковай форме ў тоўшчы скуры і падскурнай клятчатцы ўзнікаюць дробныя, паўшарападобныя, цвёрдыя, бязбольныя, цёмна-чырвоныя бугаркі, якія найчасцей нарываюць з выдзяленнем кроплі гною, потым утвараюцца свішчы. Пашкоджваецца і падскурная клятчатка. Язвавая форма развіваецца ў аслабленых хворых. Язвы мяккія, няроўныя, скура вакол іх сіняватага колеру. Атэраматозная форма — інфільтрат дыяметрам да 5 см, эластычнай кансістэнцыі, акрэслена абмежаваны, з паслядоўным нагнойваннем, выдзяленнем гною і свішчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЕ́НШЧЫК, тамарыкс,
тамарыск (Tamarix),
род кветкавых раслін сям. грабеншчыкавых. Каля 90 відаў. Пашыраны ў пустынях, паўпустынях і стэпах Паўд. Еўропы, Азіі і Паўн.-Усх. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: грабеншчык галінасты (T. ramosissima, расце і ў Лошыцкім парку), Гагенакера (T. hohenackeri), Меера (T. meyeri), квітучы (T. florida). У бат. садах і парках на Беларусі трапляюцца таксама грабеншчык выцягнуты (T. elongata) і рыхлы (T. laxa). Цвітуць у чэрв., ліп., магчыма другаснае цвіценне ў вер., кастрычніку.
Шматгадовазялёныя або скідваюць на зіму парасткі, кусты ці дрэвы выш. да 10 м са шматлікімі тонкімі доўгімі галінкамі і глыбокай, моцна разгалінаванай каранёвай сістэмай. Лісце сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя, радзей белыя, сабраныя ў доўгія гронкі. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае, хутка траціць усходжасць. Размнажаецца чаранкамі і каранёвымі атожылкамі. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Дэкар. і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. Кара і асабліва галы на лісці багатыя дубільнымі рэчывамі (да 47—50%). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРГІ́НЯ (Dahila),
род кветкавых раслін сям. астравых. 27 відаў. У дзікарослым стане пашыраны ў горных раёнах Мексікі, Гватэмалы, Калумбіі, у культуры — па ўсім зямным шары. На Беларусі культывуюць 2 віды: вяргіня культурная (Dahila cultorum) і вяргіня перыстая (Dahila pinnata), якія выкарыстоўваюць для рабатак, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак.
Шматгадовыя караняклубневыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым унутры пустым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае, непарнаперыстае, зрэдку суцэльнае, на чаранках. Кветкі двух тыпаў — язычковыя (рознай велічыні, формы і колеру, простыя і махрыстыя, размешчаны па краі) і трубчастыя (дробныя, жоўтыя або карычневыя, у цэнтры суквецця), сабраны ў прыгожыя паніклыя кошыкі 3—35 см у дыяметры. Плод — сямянка. Цвітуць з чэрвеня да замаразкаў. Размнажаюць чаранкамі, дзяленнем клубняў, насеннем. Вядомы шматлікія сарты вяргінь, атрыманыя пераважна гібрыдызацыяй (каля 8 тыс.). Клубні некаторых відаў ядомыя, багатыя крухмалам і інулінам. У калекцыі Цэнтр.бат. саду АН Беларусі больш за 600 сартоў розных селекцыйных груп — пампонавых, каўняровых, шарападобных, анемонападобных, кактусападобных, хрызантэмападобных і інш.; бел. селекцыянерамі выведзены сарты вяргінь: Браслаўскія азёры, Бусел, Вера Харужая, Дзед Талаш, Купальская ноч, Лявоніха, Янка Купала і інш.