тыпы глеб, якія ўтвараюцца ў поймах на рачных адкладах ва ўмовах перыяд. затаплення. Вызначаюцца высокай біягеннасцю (населенасцю жывымі істотамі), інтэнсіўнымі глебаўтваральнымі працэсамі, слаістым марфал. профілем. Паводле воднага і цеплавога рэжымаў, мех. складу, ступені агляення, колькасці гумусу П.г. падзяляюцца на поймавыя дзярновыя, поймавыя дзярновыя забалочаныя і поймавыя тарфяна-балотныя глебы. Найб. пашыраны на Палессі. Большасць П.г. вызначаецца высокай урадлівасцю, але патрабуе рэгулявання воднага рэжыму (арашэнне, асушэнне). Выкарыстоўваюць пад сенажаці і пашы, радзей пад вырошчванне агародніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПО́ЙСКАЯ ВО́ЛАСЦЬ, Прапойскае староства,
буйны дзярж. маёнтак у ВКЛ у 16—18 ст. З пач. 16 ст. воласцю кіравалі намеснікі, якім звычайна належала і суседняя Чачэрская воласць. Намеснік падпарадкоўваўся віленскаму ваяводу. Паводлеадм. рэформы 1565—66 уключана ў Рэчыцкі пав. Менскага ваяв. (ізаляваныя анклавы П.в., верагодна, адносіліся да Аршанскага пав. і Мсціслаўскага ваяв.). У вер. 1772 далучана да Рас. імперыі, неўзабаве падаравана Кацярынай II кн. А.М.Галіцыну, пасля чаго ператварылася ў прыватны маёнтак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДЖАНЫЯ ІДЭ́І,
уяўленні і веды, якія не могуць быць набыты, паколькі не маюць адносін да пачуццёвага свету (напр., матэм. і лагічныя аксіёмы, маральныя каштоўнасці, зыходныя філас. прынцыпы); паняцце тэорыі пазнання. Пачынальнік вучэння аб П.і. — Платон. Паводле адных філосафаў, П.і. дадзены ад Бога (Р.Дэкарт); іншыя лічылі іх задаткамі розуму, развіццю якіх садзейнічае пачуццёвы вопыт (Г.Лейбніц). У сенсуалістычнай філасофіі (Т.Гобс, Дж.Лок) існаванне П.і. адмаўлялася. Існуе тэндэнцыя разглядаць П.і. як набытыя ў спадчыну. Гл. таксама Апастэрыёры і апрыёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА»
(ад імя стараж.-егіп. бога сонца),
лодка, пабудаваная з папірусу паводле ўзору стараж.-егіп. суднаў нарв. этнографам і падарожнікам Т.Хеердалам. Даўж. 12 м, шыр. 5 м. На «Ра» Хеердал з інтэрнац. экіпажам з 7 чал. распачаў экспедыцыі з мэтай даказаць магчымасць плавання стараж. егіпцян цераз Атл.ак. у Амерыку. 1-я экспедыцыя (1969) скончылася няўдачай з-за дэфектаў канструкцыі судна. У 1970 «Ра-2», якая выйшла з порта Сафі (Марока), за 57 дзён дасягнула в-ва Барбадас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯЛЕ́ННЕ ЎЛАД,
адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзярж. ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і суд. ўлады. Прынцып Р.ў. упершыню і найб. паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША 1787, дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып Р.ў. праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. Прынцып Р.ў. замацаваны ў арт. 6 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарлі́ца1 ’расліна Berteroa L.’ (БРС, Кіс., рус.икотник). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 203–204), з зыходнага прасл.*gъrdica (да *gъrdlo ’горла’).
Гарліца2 ’ангіна’ (Сцяшк.). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 203–204), да зыходнага прасл.*gъrdlica (< *gъrdlo ’горла’). Геаграфія слова (толькі ў Сцяшк.), аднак, схіляе да думкі, што гэта запазычанне з польск. Параўн. у Карловіча, II, 55: «gardlica (gorlica) ’gruczoły w gardle’».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́фта1 ’адкрыты з двух бакоў цёплы мяшочак для сагравання рук’ (ТСБМ), му́хта ’тс’ (драг., КЭС; Бяльк.). Запазычана з польск.mufta або з рус.му́фта, якія з гал.mouwtje < mouw ’рукаў’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 348; Фасмер, 3, 18). Канец слова аформлены паводлекофта.
Му́фта2 ’прыстасаванне, якое служыць для злучэння канцоў труб, валаў, стальных канатаў’ (ТСБМ). З ням.Muffe ’тс’. Аформлена паводлемуфта1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дру́злы ’друзлы’ (БРС), ’азызлы’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), відаць, прасл. лексічны дыялектызм бел. мовы. Зыходная форма *drǫzlъjь, якую Трубачоў (там жа) параўноўвае з літ.drumzlùs, drum̃zlinas, drumžlùs ’мутны’. Сюды ж з іншай формай вакалізму і крыху іншай суфіксацыяй адносяцца, паводле Трубачова, і ст.-слав.дрѧселъ, дрѧхлъ, рус.дря́хлый і г. д. Сюды адносіцца і бел.дру́знуць ’друзнуць’ (БРС). Параўн. яшчэ дра́хлы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́паць ‘стукаць’ (В. Адамчык, гл. Каўрус, Словаклад), трупнуць ‘стукнуць’ (навагр., Гіл.). Параўн. рус.тру́паць ‘біць, стукаць’, каш.trǫpać ‘таптаць’, рэз’ян.trupati ‘разбураць’, серб.тру̀пати ‘разбіваць, біць’, макед.трапа‑трупа — імітатыў хуткай хады («со трупање или за тропање», РМЈ, 3, 409). Паводле Борыся (SEK, 5, 168), да прасл.*trupati ‘ламаць, біць’; паводле Фурлан (гл. Бязлай, 4, 240) — другаснае ў адносінах да першаснага дэвербатыва *trъpati (гл. трапаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ты ‘гэты’: тэты горшчык; у тэтым куточку (Ян.), сюды ж тэточкі ‘гэтакі’ (Мат. Гом.). Спалучэнне дэістычнага тэ (< прасл.*te) і часціцы то (< *to), дапасаванай па родзе (ESSJ SG, 2, 650), аналагічнае да сеты ‘тс’ (гл.); паводле Бузука — падобнае ўтварэнне це́то з ці ето (Svesl. zb., 164), гл. ці і гэты, паводле ESSJ (SG, 2, 119) — з це, параўн. укр.це ‘гэта’, і то1, гл.